Вход/Регистрация
Беларусізацыя пад №...
вернуться

Крывічанін Лявон

Шрифт:

— А дзетачкі мае, — казала яна, — ня бачыла я гораду два гады, каб яго й век ня бачыць. Ледзь ня здурэла. Прывезьлі гэта мяне тыя хлопцы, што на тракце пасадзілі ў машыну, ды ссунулі прост у руіны.

— Ну, — кажуць, — цётка, табе направа, а нам налева. Дыбай да свайго Рыгора.

Сказалі гэтак і паехалі. А я стаю, як дурная. Зірнула направа — пустка. Зірнула налева — пустка. Зірнула сьпераду — дзірка. А гораду няма. Села гэта я на каменьне дый плачу. Ажна тут нейкі добры чалавек трапіўся:

— Чаго, — кажа, — цётка, вільгаць пушчаеш? Паводле якога здарэньня?

Ну я яму й выклала як сьлед: ехала, маўляў, у Менск, да Рыгора, а трапіла сама ня ведаю куды.

— Дык, — кажа, — гэта-ж і ёсьць Менск, а сядзіш ты, цётка, на самай Ляхаўцы.

І ськіраваў мяне, дзякаваць, куды трэба.

Мы ўсе надта сьмяяліся, як гэта цётка гораду не пазнала? Але Сымон давёў, што такія здарэньні могуць быць:

— Гэта, — казаў, - ня дзіва, што цётка гораду не пазнала. Мой прыяцель Юрэц Бладук, дык той аднойчы хаты роднае не пазнаў, а й выпіўшы быў ня надта. Прыйшоў гэта ён аднойчы ўвечары дахаты й пытае: «А венікі сьвежыя ё?». І пачаў распранацца. Ськінуў гэта ён, выбачайце, усё й палез на сьцяну з гальнём, які яму добры сынок падсунуў. «Ну, — кажа, — і напаруся сяньня». Ускочыла жонка ў хату, а ён, выбачайце, зусім голы лезе на сьцяну ды гальнём сябе па бакох хвошча. «Паддай, — крычыць, — пары». Дзецям, ведама, пацеха, а жонка абурылася: «Ты гэта што? Зваржяцеў? Сорам згубіў?». А ён сваё: «Дырэктар, — крычыць, — давай сюды дырэктара! Гэта што за непарадкі! Чаму, — крычыць, — бабы ў мужчынскай лазьні?». Ледзь яго ўгаманілі, што гэта ня лазьня, а свая хата. Дык вось якія здарэньні бываюць. А гораду не пазнаць — гэта глупства, заўсёды можна.

Пакуль мы слухалі апавяданьне Сымона, Згржэмбіцкі меў інтэрвію з чэрвеньскай цёткай у пытаньні тамтэйшых коштаў. Выявілася, што яйкі — 30, сала — 40, а попыт ёсьць на дрожджы й соль.

29 лістапада. Нешта недзе дзеецца, а што — невядома. І чуткі пайшлі нейкія, надта сакрэтныя. Рыгорава жонка прысягалася, што сама на рынку чула, як казалі пра тры самалёты і адну бомбу. Дзюркаў знаёмы пад сакрэтам паведаміў, што на фронце заламаліся, але хто — яшчэ не даведаўся. Аднак казаў, трэба чакаць вялікіх падзеяў. Наязноў таксама ходзіць вельмі таямніча й нічога не гаворыць. Відаць, нешта й ён чуў. Каб мяне гэта надта турбавала, дык не, але ўсё-ж цікава ведаць, зь якога боку вецер дзьме.

2 сьнежня. Апанас Дзюрка набыў капялюш. «Годзе, — казаў, - у носе калупаць, пара й з новай Эўропай вітацца». Праўда, капялюш несамавіты, нібы стары грыб сядзіць на ім. Але Дзюрка надта ганарыцца.

— Цяпер я сьмела, — кажа, — магу да Эўропы далучацца, і ніхто мяне не затрымае. А йзноў-жа, — кажа, — годзі нам памыі на галаву лілі, пара й рот разявіць.

А Сымону не падабаецца такое пераабсталяваньне Дзюркі.

— Ат, — кажа, — дармо, хоць ты й пад капялюшом ходзіш, а ўсё роўна дурань. Хіба твая галава пад капялюх выструганая? Ёю палі забіваць і то вялікі гонар.

Сымон, ведама, як кансэрватар, уважае, што на ўсякую галаву павінна быць свая покрыўка.

5 сьнежня. Ёсьць подлыя людзі на сьвеце. Сяньня зьявіўся Хамовіч (той, што цэлую капэлю захапіў) і прынёс рапараваць нейкую басэтлю.

— Вы-ж, — кажа, — шаноўны, музычны майстра. Патэнту выбралі. Дык, будзьце ласкавы, адрамантуйце гэты музычны струмант. Прашу.

І нагою шмаргануў. Зараза! Хіба ён ня ведае, што зь мяне такі-ж музычны майстра, як зь цеста куля. Я яго, ведама, пагнаў зь ягонай басэтляй, а ён пагражаў данесьці, што я ня музычны майстра, а сымулянты. І данясе. Такая паскуда гэта зробіць. А данясе — могуць быць няпрыемнасьці. Трэба, няйначай, ліквідаваць прадпрыемства ды мяняць кірунак.

7 сьнежня. Загржэмбіцкі ў выніку нядаўняе размовы з чэрвеньскай цёткаю набыў каня й тэрмінова скіраваўся ў Чэрвеньшчыну.

10 сьнежня. Хадзіў у Ўправу. Там сустрэў былых актывістых. Разам за бальшавікамі працавалі. Нічога! І цяпер ня крэкчуць: адзін у Ўправе на аржаным месцы, другі недзе на базе, а трэці — так, каля базы. Дармо, не прападуць!

— Як жывяце? — пытаюся.

— Ды так, — кажуць, — нічагуткі — пракідаемся патрошкі. А вы?

А што я? Ім пракідвацца добра, калі яны на службе, а мне, саматужніку з патэнтам? Тут як ні пракідвайся, а Хамовіч цябе ўраз расшыфруе. Не, трэба нешта рабіць.

14 сьнежня. Фэцкі кінуў голую тэорыю й перакінуўся на практычную матэматыку. Цяпер лічыць, што гэта, скажам, было-б, каб у Менску наладаваў машыну дрожджаў, шугануў іх у Заходнюю, а там абмяняў-бы на сала, яго — у Менск, і тут-бы рэалізаваў гэтае сала на вольным рынку на грашовыя знакі. Як-бы гэта ўсё выглядала? Папярэдняе інтэграваньне дае нешта такое жудаснае, што навет на звыклай да лікаў лысіне Фэцкага валасы дуба сталі. Фэцкі лічыць на два варыянты апэрацыяў: адзін — калі дрожджы на рынку й машына чужая, другі — калі машына службовая й дрожджы службовыя. У апошнім выпадку выходзяць такія астранамічныя лікі, што калі аб іх прачуў Загржэмбіцкі, дык у бедака ад перапуду раптам аслабеў жывот.

18 сьнежня. Вайна скрышыла ўсе спэцыяльнасьці. Круглоў і той занядбаў сваю мышыную спэцыяльнасьць ды ськіраваўся на купца. Праўда, ён больш прадае, чымся купляе, але гэта ня шкодзіць яму мець пэўную, як ён кажа, дывідэнту. Учора меў ад нейкай апэрацыі такі гешэфт, што ад лікаў млосна робіцца.

— Каб гэта, — казаў ён, — на мірную пару такая дывідэнта, дык жонку сваю ўшыў-бы ў каракулі ды ў саболі, а сам-бы малясаўку смактаў із залатое конаўкі.

Вось тут і кажы пра адукацыю. Недавука, мышыны спэцыялісты, а галава — міністэрская.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: