Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Дык я кажу, што нас з сям'і толькі дваіх засталося, ды і то ранены Жорж.

— Перавяжыце яго.

А чым жа я дам, калі ў мяне ўсё ў крыві. I гавораць яны:

— Цёця, уцякайце, бо ў Прусках [25] гаварылі, у Свентахоўскага, што будуць ізноў прыязджаць!

А тут стаіць з Прусак дзядзька, родственнік наш, — прыбеглі ўжо мяне глядзець… А братавую маю ўжо свінні ядуць, абгрызлі…

А мая гэтая родственніца гаворыць:

— Хадзем перанясем яе дзе-небудзь у яму…»

25

Малыя Прусы.

Марыя Нагорная.

«…Дачакаліся мы раніцы. Стала віднець. Людзі ўсе паціхоньку, паціхоньку сабіраюцца на краі і выходзяць-такі з лесу. Раніцай іх, немцаў, не стала. Выехалі. Набралі, што ім трэба, скаціну і дзе якое дабро ў людзей, і паехалі.

Выходзім мы на выган, а тут і партызаны з'явіліся. Двое. Відаць, у разведку. На конях. А яшчэ не ведаюць усёй трагедыі, што ўсіх гэта людзей пабілі.

Цяпер ужо кінуліся ўсе ў сяло, на свае ўчасткі — хто дзе ёсць жывы ці няма. Помню, што ідом і сустракаем свайго пляменніка. Бяжыць ён. Аказваецца, пабыў ужо на сваім участку. Плача… (Плача.) Пабеглі мы туды. Праўда, ляжыць, на вуліцы… Абгарэлая такая… Людзі абгарэлыя такія страшныя! Нельга расказаць, не бачыўшы…

Ну, і ўсё. Засталося ў сяле чатыры хаты. I два-тры гумны, можа, не больш.

Партызаны, як з'явіліся, сказалі, што небяспечна тут, трэба і астальным хавацца. Так яно і палучылася, мы пайшлі. Ні коней, ні кароў. Пехатою пайшлі мы да Руднага.

Была ў нас такая жанчына, Нюша Салагубава. Маладая, адна, маці-адзіночка з дзевачкай маленькай. Яна была яшчэ жывая. I вот расказваюць, што нейкім цудам застаўся адзін клуб. Хата проста была такая. Нюша была раненая, прасіла вельмі піць, дык нехта з людзей занеслі яе ў гэты клуб. Бо не думалі, што немцы зноў прыедуць дапальваць. I вот яны прыехалі. I дзіцятка было, таксама жывое. Укінулі гэтае дзіця ў калодзеж… А яе самую паролі, калолі — страшна! I запалілі ўжо хату…

А мы ў Рудным у полі пад стогам жывём. А потым мама гаворыць, што трэба неяк у Прусы дабірацца, — там жа людзі валяюцца, і дачка…

— Пайду я.

А бацька… Такое нервнае патрасенне ў яго, ляжыць, трасецца… Хворы. А маці пайшла ў Прусы, і з ёю пайшла яшчэ племянніца, мая дваюрадная сястра. Каб ужо смялей. Яна з другога сяла, з Агароднікаў. Прыходзяць яны туды, а немцы зноў прыехалі, пабылі ў нядзелю, а цяпер і ў аўторак прыехалі. Усё вывозілі, што маглі вывезці. Немцы зноў! I ім няма дзе дзецца, яны кінуліся да лесу, дабеглі пад гору, а там лубін, нейчая палоска. Дык яны ў той лубін і схаваліся. А пад вечар немцы паехалі.

Прыехалі партызаны — скідаць гэтыя косці, дзе што засталося. Мама расказвае, што адзін такі, Янкоўскі, лічыў, лічыў людзей… Дзе тут палічыш, калі ўсе параспадаліся, адны костачкі… Ён толькі сказаў: запомніце, хто жывы застанецца, што ў гэтай магіле пяцьсот чалавек. Гэта каго сабралі, а так жа пахавалі, хто дзе каго знайшоў. I нашых: выкапалі ў саду яму і ўсіх ужо закапалі. I сястру, і двое яе дзяцей, і цётка яшчэ, бо яна была ў яе…

…Яе Вольга звалі, Гуліцкая. Прыходзяць. Адна яна ў хаце. Страляюць. Упала.

«— Упала, — гаворыць яна, — і ляжу, але чую, што адно прастрэлена, не мёртвая, жывая… Гляджу ў акно. А хата яшчэ не чутно, каб гарэла. Дзе ж яны паварочваюцца? Гляджу ў акно… Яшчэ паглядзелася ў люстра: страшна, уся ў крыві… Зноў лягла на тое самае месца».

А ў яе хату загналі яшчэ двух хлопцаў, прускіх, з вуліцы загналі ў хату. Яе ў зале білі, а іх ужо на кухні. Так ужо страшна яны канчаліся, храплі. Можа, што маладыя? А потым заходзяць і да яе ў залу. Можа, хацелі паздзеквацца… За ногу яе і пацягнулі ў агонь. ІІакуль што гарыць толькі хлеў. Дык яны рашылі іменна цяпер, у гэтую мінуту кінуць яе ў агонь. За ногу і пацягнулі, гаворыць. Галава баўтаецца. Усё, гаворыць, строюся, каб тым бокам, дзе не ранена. Бо ў яе была прастрэлена шыя і галава так во… Прыцягнулі да хлява. Блізка ж не падыйдуць, бо агонь — гэта ж не касцёр. Разматалі, адзін за руку, другі за ногу, і — туды. Але ўсё-такі ў агонь яе не дакінулі. Радам яна ўпала. А за дымам ім не відаць. Паапякалася яна. Але адпаўзла, у агарод, у бульбу, на сябе зямлі, сяго-таго, і так во асталася жыць… Гадоў дзесяць як яна памерла. У Мінску. А сын яе жыве, працуе на трактарным.

Пытанне: — А сын быў тады з ёю?

— Дзеці паўцякалі. Бо ўцякалі так, як хто мог — дзеці сабе, бацькі сабе. Такая паніка была. I пад Сцяпуры ўцякалі, і пад Скіп'ёў, толькі пад Малыя Прусы не ўцякалі: думалі, што немцы з аднаго боку ідуць. А яны з усіх чатырох бакоў, акружылі. Бо там не праглядвалася: то кусты, то тое… Хто куды ўцякаў, то ўсіх і палавілі. Быў адзін выхад — на лес. Чаму? Таму, што яны лес акружылі не ад сяла, а далей, лясок застаўся ў ацапленні.

Мала там людзей нас схавалася… Цяпер у нас у Прусах не прусляне, а ўсё наезджыя…»

Памяць людзей, якая запісана на белых сярод чорнага поля плітах каля Вялікіх Прусаў; вогненная памяць вёсак, што сабрана ў гэтай кнізе; памяць народная пра ўсё, што прынесла і пакінула на зямлі і ў людзях вайна, — гэта і пакута, і трывога, але і надзея на тое, што нарэшце на прамочанай крывёю і слязьмі «ад кары да цэнтра» (Ф. Дастаеўскі) планеце мір не будзе ўсяго толькі падрыхтоўкай да новай «крывавай лазні».

Не магу… не ўмею…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 105
  • 106
  • 107
  • 108
  • 109
  • 110
  • 111
  • 112
  • 113
  • 114
  • 115
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: