Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

А быў жа некалі першы расказ пра гэта — самы балючы. Калі толькі чалавек вырваўся з пекла, прыбег да людзей ці яны яго выхапілі з рук катаў, смерці.

I вось здаецца, і вельмі часта, што і мы слухаем — іменна той расказ, самы першы. Столькі там першага пачуцця, першай слязы, першых, самых праўдзівых, слоў.

Некаторыя спачатку і надоўга анямелі.

Як кажа Макрына Кавальчук з Княжаводцаў Мастоўскага раёна: «Я тады, можа, пяць дзён не піла і не ела… Усё пабілі, усё папалілі, нават і вароны не каркалі. Такі быў страх…»

А потым (а хто і адразу) расказвалі людзям. I як тады, упершыню і першым людзям, расказалі, так яно, мабыць, і трымаецца, запісалася ў памяці. У памяці самога расказчыка, на вогненнай «стужцы памяці» ягонай. Так здарылася, што некаторых людзей (у Борках Кіраўскіх, у Вялікай Гарожы і Брыцалавічах Асіповіцкага раёна) аднаму з нас запісваць давялося двойчы. Чатыры гады прайшло, а здавалася, што слухаеш — як на магнітную стужку запісанае. I інтанацыя, і дэталі, і словы — усё амаль тое ж. I разам з тым — па пачуццю, непасрэднасці — як упершыню расказанае. Найчасцей, за некалькімі выключэннямі — так. Адзіны на ўсё жыццё расказ, але кожны раз гучыць ён, як упершыню, — бо праз такі боль прарываецца, праз такую пакуту душы!..

Адчуваецца, што некаторыя многа раз расказвалі суседзям, можа, дзецям (новым дзецям — пра іх забітых сястрычак, брацікаў). Але тут прыехалі да іх незнаёмыя людзі здалёку, з рознымі апаратамі, і просяць успомніць усё і як мага больш падрабязна, а суседзі таксама тут, слухаюць, што не раз ужо чулі ці нават самі на свае вочы бачылі: і дапоўняць, і напомняць…

I тады бывае, што ўключаецца як бы яшчэ адна «секцыя» чалавечай памяці: пра тыя ночы без сну, калі ты зноў і зноў гэта ўяўляў, бачыў, успамінаў — усё да найменшай драбніцы.

…Як суседка, бачачы немцаў, што акружылі вёску, і пачуўшы крык: «I нас паб'юць!» — раптам сказала свайму васьмігадоваму хлопчыку: «Сынок мой, сынок, што ж ты ў гэтую разіну абуўся. Твае ж дужа будуць ножкі доўга гарэць. У разіне».

(Анастасся Касперава. Боркі Кіраўскага раёна.)

…Ці як людзі сядзелі, схаваўшыся ў жыце, а забойцы бегалі, шукалі іх, а каскі звінелі аб каласы… (Пётр Малашчанка. Лозкі Калінкавіцкага раёна.)

…Ці як, перастраляўшы суседнюю блізкую вёску, карнікі схаваліся ад дажджу, стаўшы пад страху, стаяць каля сцен хаты, а ў хаце той — людзі, і чуюць, як цвёрда каскі немцаў стукаюць аб сцены…

(Алена Жарчанка. Рудня Расонскага раёна.)

…Як думалася сярод забітых, як баяліся тыя, якіх куля абмінула: «Снег на забітых не тае, а на мне — тае. Заўважаць!..» Або: «Пачаў я дрыжэць ад холаду і думаю: убачаць!..»

Памяць зноў і зноў выцягвае са сваёй глыбіні тое, што здзівіла чалавека нечаканасцю, жудаснай неадпаведнасцю абставінам.

Еве Тумаковай з вёскі Красніца Быхаўскага раёна вельмі ж запомнілася, як яна, тады падлетак яшчэ, убачыўшы, зразумела, што забіваюць усіх падрад: «…У дом ускочыла расцераная, панімаеце. Але мыслі такія… Яшчэ жыць думалася. Ляжаў вузялок адзёжы, дык думаю: «Вазьму я хоць вузялок, спаляць жа, дык пераадзецца нечага, я ж у адной адзёжы». А тады думаю: «Яшчэ засмяюцца, скажуць: убіваюць, а яна вузёл какой-та!»

I сёння помніць, як дзіўна тады паводзілася, як дзіўна думалася. Кожную думку аб уласнай думцы памятае.

Пачуўшы ў вёсцы Курын на Акцябршчыне мімаходзь сказанае, што дзяўчаты, ідучы, ратуючыся ад смерці, неслі з сабой вялікае люстэрка і глядзеліся ў яго (дзяўчаты ж, па семнаццаць гадкоў!), мы яшчэ раз спыталіся пра гэта: «Так і было — з люстэркам уцякалі?»

«Вы пра тое люстэрка пытаеце? Ага, эта калі спалілі Хвойню, дык нашы людзі ўсе выехалі ў лес. Пабылі да вечара ў лесе, і — холадна. Я кажу:

— Хадземце, дзеўкі, дадому, нічога не будзе!

Нас трох было. Ну, ішлі мы ўжо дарогаю, узялі ж у лесе вялікае люстра — бо гэта ж дзеўкі, ыам не трэба, каб чаго-небудзь там набраць, а ў люстра ж паглядзецца… Ну, мы ішлі, на горцы пасталі, дык ужо расказвалі падводчыкі, што немцы бачылі, як мы глядзеліся ў люстра».

(Матруна Грынкевіч. Курын Акцябрскага раёна.)

Такое чалавек памятае і не можа не запомніць назаўсёды. Бо гэта было за крок да смерці, калі ўсё набывае асаблівы маштаб і асаблівы сэнс.

Фашызм, яго рэальнае аблічча, рэальнасць яго «планаў» такая, што прырода чалавечая «адварочвае свае вочы» ад усяго гэтага. Жудасць такая, што людзі раптам… засыналі. (Тое, што называюць «замежавым тармажэннем». Псіхіка чалавека, ратуючыся ад зрыву, ад вар'яцтва, адключаецца.)

Пра той раптоўны сон нам столькі разоў казалі, расказвал і столькі люд зей…

«…Ну, мы ўсе папаўзлі па картошцы… Мужчыны, ужо на фронце былі каторыя, панімаюць, гавораць:

— Ну, гэта ўжо ўбіваюць.

Чутна, што выстралы, а патом далі гудкі. Мужчыны гавораць:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: