Калеснік Уладзімір
Шрифт:
Рада людзям Марыя Тарасаўна, ледзь адмовіліся мы ад пачастунку, найдаражэйшым у хаце заманьвала: «Я вам і сала, хлопчыкі, нарэжу…» I правяла на вуліцу, шчыра жадаючы добрай дарогі.
Жавалкі — вёска на паўночнай Капыльшчыне, бліжэй да тае лясной ды лугавой красы, дзе пачынаецца Нёман.
Дзеда і бабу Кузьмічоў засталі мы ў хаце. Стары адпачываў, прыгнаўшы з ранак каровы, а старая краталася ў кухні.
Як водзіцца, пачалі мы з гаспадара. Іван Трафімавіч спакваля разварушыўся, пачаў расказваць, трохі збіўся, трохі расплакаўся, а потым махнуў рукою: «Няхай лепш яна раскажа!..» Тым больш што яна і памыкалася раз-поразу дапамагчы яму.
I вось бабуля Агата прысела да магнітафона.
«…Яго я адправіла, мужа, з сынам. Кажу:
— Едзьце вы дзе-небудзь хавайцеся ў Кудзінавічы, а я ўжо буду тут пільнаваць.
Бо так было, што хто ўцёк, дык усё пазабіралі ў тых, а хто не ўцякаў, дык у таго нічога не бралі. Паліцыя, немцы і нейкія мадзяры былі. Дык я ўжо рашылася:
— Вы ідзіце, а я пажыла ўжо, хоць мяне і заб'юць, буду я ўжо дома. А як не заб'юць, дык забяруць усё, і мы ні з чым застанемся.
Ён пайшоў з малым хлопчыкам у Кудзінавічы, а после немцы гэтыя як паехалі, дык яны і вярнуліся назад. Дык я кажу:
— Госпадзі, чаго ты вярнуўся? Ідзі ты зноў з гэтым дзіцем.
Ен тады ўзяў і зайшоў к майму брату дваюраднаму. Яны — не партызанскія сем'і. Бо сказалі, што будуць сем'і партызанскія забіваць, а астальныя не будуць.
— Вы, дзеці, разыйдзіцеся па гэтых сем ях, што не партызанскія, дык, можа, застанецеся жывыя. Ніхто ж не выдасць.
Ага, мяне засталі ў хаце. Гаворыць:
— Партызан, партызан Кузьміч, у цябе сын у партызанах.
Вынялі такую во бумагу, а там папісаны сем'і партызанскія. Нехта ж напісаў! I гаворыць:
— Вот Кузьміч Міхаіл у партызанах, тры дні як забраны мабілізацыяю.
— Што я вам, пан, скажу… — трэба ж неяк ратавацца. — З аружыям мы ўсе прымяняемся: з аружыям прыдзе партызан, з аружыям прыдзе і немец… А мы ні пры чым, не вінаватыя мы.
— А-а, — кажа, — сволач ты партызанская! Партызанская маці!..
Ды мне лявольверам у грудзі. Не страляў, а стукнуў. Так балела!..
— Падвесіць яе! Ідзіце вяроўкі шукайце!
А ў мяне сядзіць у хаце многа так гэтых паліцаяў, у халатах у белых, афіцэры, з пагонамі, цэшкі, высокія, а гавораць і па-руску, і па-нямецку. I крычаць яны на мяне:
— Прызнавайся! А я кажу:
— Пан, я няграматная, я спалоханая. Пытайцеся, мо мужчыны вам ціто скажуць.
Яны мяне мучылі, мучылі, а я нічога не сказала. Так ён пісаў, пісаў нешта ўсё, адале пабег, начальства гэтае. Астальныя сядзяць у кухні. А мяне так сасмажыла — хоць бы мне вады кроплю выпіць. Не магу ўжо, як дзеравяная. Пра дзеці я ўжо і забыла, што яны ў мяне ёсць. Ну, што дзеравяная. Я думаю: пайду вады нап'юся. А яны на мяне:
— Куды? А я кажу:
— Дзеці, ці ж я ад вас куды ўцяку? Вас столькі, якая маса сядзіць, а я адна, ды вы думаеце, што я ўцяку. Дайце мне вады.
Яны мяне прапусцілі, я вады глынула і зноў на гэтым месцы села пайшла. Сяджу, чакаю смерці… Тут адзін чалавек з нашай вёскі прыбег і кажа:
— Ідзі на сход. Выклікаюць аддзельна партызанскія сем'і.
Я скарэй, гэта, на сябе паўшубачак і ў дзверы. Так і бяжыць гэты напроціў — гэты, што быў начальнік.
— А куды? — гаворыць.
А другі яму гергануў па-нямецку, што «ў групу».
Як ён мяне пусціў, дык я пайшла да гэтае суседкі — хоць з дзеўчынай сваёю развітаюся пайду. Ды кажу:
— Надзька, дачушка мая! Мяне заб'юць, а ты хавайсядзе!.. (Плача.)
Я выходжу з іхняй хаты. Як мяне што пхнула — я ўвайшла ў каморку, і там лескі на гору, дык я туды. Думаю: не хочацца ж пападацца ў рукі, каб мяне забілі, ды дзіця маё будзе бачыць мяне… Залезла я на гору, у куток, ды сяджу сагнуўшыся. Холадна, я пачці голая…
Ужо мяне шукаюць: пытаюцца ў таго хазяіна, дзе гэта Кузьміч Агата… А ён сказаў, што яна пайшла па вёсцы.
А потым узлазіць гэтая хазяйка:
— Ідзі адгэтуль, бо цераз цябе і нам будзе… Я прашуся:
— Сястрыца, галубка родная, дай мне пасядзець, пакуль яны ад'едуць… Ты скажы, што не бачыла, няма мяне нідзе…
Злезла яна, скрушылася [9] . Я думаю: зарыюся ў скрыню аўса, што там стаяла. Улезла ў авёс, легла, на сябе нагрэбла… Холадна мне, бярэ… Усё роўна змерзну… Хай лепш заб'юць. Вылезла і зноў сяджу.
Ну, і рашылася я выйсці і пайсці сярод вуліцы ў той канец. Думаю: мяне ж гэтыя немцы не знаюць.
Пайшла я туды, дзе мая дачка замужам была, у яе маленькі радзіўся, два месяцы… не, два тыдні. I муж яе быў у партызанах, а яна хавалася. У чужой хаце хавалася. Я папрасілася да іх у гумно, дык гаспадыня кажа:
9
Скрушыцца (дыял.) — змірыцца.