Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Але мой чалавек з засценка запоўз у лес. От.

Прыходзіць мая сястра ды кажа:

— Знаеш што, Манька, — на мяне, — дзеці твае будуць там з маімі меншымі. — Там у яе хлопец быў і дзяўчына, тая, што я гаварыла, чулочак прыносіла мераць. — Няхай, кажа, яны будуць там.

— Няхай будуць, — кажу я.

Гэтыя дзеці яна забрала к сабе, дык яны тамака… Дома яны не згарэлі, там іх пасля пабілі, у сястры…

Ой! Выходжу я на двор са свае хаты. Думаю: выйду ж я пагляджу, што, дзе, куды людзі, што яны робяць?.. Ужо гарыць! З таго канца, адтуль, ад балота — усё гарыць! Толькі тая хата, мае сястры, і мая засталіся цэлыя. Я — пайду да сястры. Бачу — ідзе немец і паліцэйскі. Ка мне ідуць на двор. Немец па-перадзе, а паліцэйскі ззадзі ідзе. А я іду па пагоначцы [8] . Дык ён як стрэўся, дык мне — з аднае і з другое. Дык я пад плот брык і ляжу… Яны пайшлі ў хату. У нас стаяў зруб новы, а хата ў мяне была з варывенькі, урамяначка маленькая. Дык мы ўжо дасталі лесу тады, ды ўжо зрубілі дом новы, накрыты быў… Яны пайшлі тую хату паліць, а я тады — у склеп. Такі быў склеп выкапаны і плашкамі абстаўлены. Картошка была, усё… Ая ў тую картошку, у тылавой сценцы, залезла і там сядзела. От.

8

Пагоначка (дыял.) — прагон, дарога для жывёлы.

Чую я — стрэл, плач суседні… Ну, — усё, няма дзяцей. Ні маіх, ні сястры. Сястра дома была. I ў яе двое дзяцей…

Засценак увесь спалілі, ужо згарэў. А яны ж прыйшлі правяраць… У нас тут доўгі свінарнік быў, мо метраў пяцьдзесят. Свінні стаялі калхозныя. Дык яны ўжо гэты свінарнік паследні запалілі, акружылі яго кругом, стаялі, думалі, мо хто адтуль выходзіць будзе… Ну хто ж, калі ўсе людзі былі дома і ўсіх яны па-палілі, усіх пабілі!..

Прыйшлі ўжо яны і на мой двор правяраць. Гергенулі нешта… А што я панімаю? У склеп гэты — адчынілі. I яшчэ стаяў пук канапель у тым маім новым зрубе, дык яны запалілі тыя каноплі, нечым аблілі, і такі во быў прысклепнічак, такі небальшэнькі, каб снег дзвярэй не завяваў, — запалілі і ўкінулі мне туды. Ой, ой, дзеткі мае! — як найшло дыму, і склеп гарыць!.. Сценка ж дзераўляная. Гэтыя, што дошчачкамі абабітыя, тожа гараць…

Пайшлі яны. Думаю: што ж рабіць? А гэта ж яшчэ, мае дзеткі, на жызню, дальбожа ж што! Думаю: згару ж я і ніхто мяне не знойдзе або затхнуся з дыму… Як мой чалавек мераў катух, дошкі гарадзіць, дык стаяла тут палка. Я выпаўзла, узяла гэтую палку… Вядома ж, жара гэткая, папалілі ўсе будынкі, дык лужына вады каля парога склепа стаіць. Дык я гэтыя каноплі як адкінула сюды, дык яны ўпалі ў гэтую ваду і патухлі…

Прыйшлі яны зноў, гергенулі нешта… Я толькі паняла, што яны кажуць: «Ніц нема».

Але не закрывалі яны гэтага склепа і пайшлі адгэтуль. I паехалі.

А я ўжо да раніцы сядзела там. А сабака ў маёй сястры быў, дык ён усю ноч — ой-ой! — ні то ўжо брахаў, ні то ўжо брахаў!.. I што ж я знаю — ці ўжо яны паехалі, ці мо, думаю, засталіся… I сядзела ўсю ноч.

Ды ўжо ўранку прыходзіць мой чалавек. Ужо гэты сабака забрахаў на яго, а дале — вядома ж, свой чалавек — ён яго пазнаў. Падыходзіць пад дзверцы, а я кажу:

— Міша, гэта ты?

— Я, — кажа. — Можа, тут і дзеці?

— Не, кажу, няма…

— А дзе?

— Не ведаю дзе. Былі ў сястры маёй, у Лупіновіча… Кажа:

— Нешта ляжыць у яго на таку, у гумне. Мусіць, карова і конь згарэлыя.

Я кажу:

— Не, Мішачка, гэта пабралі ўсё немцы ды паліцэйскія, пазабіралі з сабою ўвесь скот. Гэта, — кажу, — можа, сям'я яго і дзеці…

Гэтак жа ж і было… Двое яго гэтых дзетак большых… А мае як сядзелі на палу… Вядома, маленькія, а каля печы полічак быў такі… Хата была новая, харошая. Як згарэла, дык яны… Іх кірпіч і заваліў там… Яны ўжо там і папякліся… Мы после іх толькі костачкі такія пазнаходзілі. I з плацціцаў пугавічкі… А то згарэлі яны ўжо…

Гэтыя трупы мы паўбіралі, пазакопвалі. Трун не рабілі. Так палаценцамі пазасцілалі і пазакопвалі. После ўжо іх пазносілі на кладбішча.

Вот якое палажэнне.

…У сястры другое хлопчык згарэў, і сама згарэла. А мужыка ў сястры… Ехаў па сена на Вароніска, па сваё, дыкяго зарэзалітам навостраве… Немцы. Тудэю ішлі па лесе, там яго запынілі і там яго зарэзалі. Я не бачыла, але казаў мой мужык, што ўвесь быў спораны, нельзя было нідзе, кажа, пальца палажыць.

От як здзекваліся з народа!..

Мой быў пасля ў партызанах. А пасля прышоў з вайны з гэтае і забалеў ён, і памёр. Яшчэ, знаеце, няшчасце якое палучылася — карову ў нас укралі з хлева, пасля вайны. А ён трошкі быў заболены на беркулёз, ды вылечыўся, ездзіў правярацца, і ўрач слуцкі сказаў, што маладзец ты, вылечыўся, толькі рубчык, як валасочак, застаўся. Шануйся, гаворыць. Адале, як укралі карову, дык ён папахадзіў за гэтаю каровай, шукаючы, ды папанудзіў — дзеці былі малыя, да пасля ж вайны, гэта ж во, недастаткі былі, ды ўсё пагарэла, і адзёжа, і ўсё на свеце, — дык ён як папанудзіўся, дык і памёр, малыя дзеці пакінуўшы…

Гэтак во я жыла, мае дзеткі. Хадзіла ў калхоз на работу… Ды ой, ой, — пасля ж вайны нічога на свеце не было… А я ж патом неяк, гэта во, іх вучыла і павывучвала вот… Стаяла на штаце, адных цялят, можа, дванаццаць, ды начлег, ды ўсё на свеце…

Ды ўжо лесу далі. Хлопец быў у арміі. I раз, і два далі, ды я ўжо гэтую халупінку вот перасыпала… Дзеці параз'язджаліся, і жыць няма каму…»

«Халупінка» ў Марыі Тарасаўны ніштаватая, знадворку спраўная, усярэдзіне чыстая. Толькі пустая яшчэ, як гаспадыня кажа: «Новае абстаноўкі няма». Стол і тры крэслы. Ложак — у кухні. А на вялікай, без мэблі, чыстай падлозе хаты параскіданы лялькі, цацкі, анучкі… Учора ўнучкі гасцявалі, дзеці пасляваеннай дачкі, з суседняй вёскі прыходзілі, — свята на бабіну адзіноту.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: