Калеснік Уладзімір
Шрифт:
Зайшоў я ў сваю кварціру, узяў адзеяла, узяў шнуркі такія харошыя, узяў простыні, узяў палаценцаў штук два, каб у случаі, калі я найду чалавека дзе свайго, штоб яму перавязку зрабіць. У кустах разарваў адзеяла, накруціў на ногі, пазавязваў і паціхоньку падаўся…»
Мікалай Бранавіцкі вярнуўся ў родныя Рахавічы інвалідам вайны. Ходзіць на мыліцах. Расказвае стрымана, але вочы ўсё-такі поўныя слёз.
«…Дачок пабітых успамінаю часта. Трэба ж так, каб адна нарадзілася 8 сакавіка, другая 1 мая, а трэцяя — на Кастрычніка. Добра было б дні нараджэння адзначаць…»
А ў чалавека сёння і новая сям'я, і дом, і працоўны дастатак.
Памяць…
Міхаіл Андрэевіч Казёл. Вёска Красное ў Шчучынскім раёне.
Крыў хату шыферам. Запрасіў нас у чысты пакой, застаўлены вазонамі, і расказаў, як не раз ужо, відаць, за трыццаць год расказваў,— і без прыкрас, і з новым хваляваннем.
«Цяпер я жыву ў Красным, а тады жыў у Ляхаўцах.
Бацька раніцамі малаціў, а я шавецкую работу рабіў. Бацьку жывот забалеў нешта, дык ён прыходзіць, будзіць мяне:
— Падыміса — ідзі малаціць.
Я падняўса, абуўса, узяўса за ручку дзвярэй, а тут мяне — назад… Пагналі туды, дзе з усёй вёскі народ сабраны быў.
Сагналі ўсе Ляхаўцы. Спачатку стаялі без усякага парадку, а потым яі паставілі ў тры шэрагі. I праз нейкі час вь шаў іхні камісар і зачытаў, што забілі лесніка, значыцца, — усе тут «памочнікі бандытаў». Вось за гэта сёння і будуць расстрэлены дваццаць пяць чалавек. Тады ён дастаў сп сак і пачаў па спіску зачытваць: такі, та^ такі… Выклікалі нас і адразу акружылі кулямётамі.
Усе яны былі ў шэрай нямецкай форме, гаварылі па-нямецку паміж сабой, а да нас — па-польску. Цераз перагаворшчыка. А амтс-камісар сам троху па-польску гаварыў.
У хату нас Вераб'ёву загналі, а тады прыходзілі і не вычытвалі, а проста бралі пападзецца — па пяць чалавек.
Калі мы ў хаце сядзелі — я сеў за стол, і вось мы ўсе, атабраныя, друзья і падругі, папрашчаліса паміж сабою… Калі павялі першую пяцёрку, нам у хаце было чуваць, як там затрашчалі аўтаматы… I як толькі затрашчалі аўтаматы — мінут праз пяць зноў прышлі немцы, зноў пяцёрку ўзялі — павялі.
Я, канешна, мог бы пайсці і ў паследнюю вочарадзь, бо яны бралі першых ад дзвярэй. А каб вы ведалі, што ў гэтай хаце тварыласа! Хаос цэлы! Я не плакаў, нічога… Пасядзеў я, падумаў. Расстралялі адну пяцёрку, павялі другую пяцёрку расстрэльваць. Мог бы я ў паследнюю вочарадзь пайсці, але думаю: «Колькі ні сядзі — ад кулі не ўцячэш». Я тады выходжу і кажу:
— Хто больш ідзе?
Кожны жмецца ў куток…
Немец астальных чатырох выкінуў у дзверы за мной.
Выйшаў я — адразу камісар стаіць. Пытаюса ў яго па-польску, за што мяне стрэльваць будуць. А ён:
— Лёўз [10] ! Бандытэ!
Пра ўцёкі я не думаў, бо куды тут уцячэш? З аднаго боку плот высокі, могілкі, а левага боку вуліцы — фельчараў высокі плот, штыкетнік. Куды тут уцячэш? Пасля падышоў я з метраў дваццаць, і штурханула мяне нешта: «Уцякай!» Але куды ўцякаць? На плот скочу — адразу ж заб'юць, бо хутка не пераскочыш. Тады я ішоў, ішоў… Направа вуліца. Думаю: сюды. Прама — заб'юць. Бачу, расстрэленых у яму кідаюць. Засталоса мне метраў дваццаць — трыццаць. А ў Мікалая былі вароты прыадчынены ва двор. Я параўняўса з варотамі і таму немцу, што справа ад мяне ішоў,— калі даў! — дык ён адразу і пайшоў куліка. А я — у вароты. А тут радам дом. Я — за вугал, а па мне стрэл… Не папалі. Я па загаццю і ў вуліцу. Цераз плот пераскочыў і — па вуліцы. А па мне — ад тых людзей, што стаялі сабраныя, — цераз могілкі пачалі з кулямёта біць. Дабег я ў самы канец вуліцы, да Любы, а там, дзе расстрэльвалі, стаяў станкавы кулямёт. Пачаў ён па мне біць. I яшчэ чалавек трыццаць б'юць… Ну, праўда, бег я, падаў. Нават не ранілі. Я помню: поўз, поўз, а кулі, як толькі пачнеш паўзці — цёх-цёх-цёх!.. Больш за ўсё біў па мне кулямёт. Ялавец рос. Я да таго ялаўца падпоўз, і — прыжок. I — у сасняк. Бягом, бягом па гэтым сасняку. Сасняк канчаецца. Направа хутар і поле ўжо. З левага боку ў мяне ўвесь час немцы, а справа, дзе хутар, немцаў няма. «Перасяку, — думаю, — гэтае поле». Азірнуўса, бачу — стаяць тры немцы! Але я ўсё роўна пру да хутара. Як пачалі яны па мне страляць!.. Дабег да хутара, забег за хутар — агонь спыніўса. На рэчачцы кладка ляжала, я па гэтай кладцы — як цудам нейкім, перабег. За рэчкай — метраў трыста алешнік, я туды і дабег. А немцы падышлі да самай рэчкі, пастаялі, пастаялі і вярнуліса назад.
10
Los! (ням.) — Пайшоў!
З нашай вёскі ніхто больш тады не ўцалеў. Толькі Мікалай Стасюкевіч паспрабаваў уцякаць, але адбегса метраў дваццаць, і — на плоце — яго забілі.
Тады забіта было, здаецца, дваццаць сем чалавек.
Калі я ўцёк, тады тыя немцы, што гналіса за мною, вярнуліса. Старшы немец, каторы там камандзір, — людзі потым расказвалі,— даваў, даваў, даваў таму, што мяне гнаў.
А потым бацьку майго за мяне забралі і застрэлілі. Хацелі яшчэ матку забраць, але нешта яны паміж сабой пагаварылі, пагаварылі, і так яна засталаса…»
У свой час Міхаіл Андрэевіч, як «заходнік», быў салдатам польскай арміі, у верасні трыццаць дзевятага года сустракаўся з немцамі ў баю. Пасля расстрэлу ён, натуральна, стаў партызанам. Мужчына. А расказвае і… час ад часу плача, аж не можа гаварыць. З-за бацькі… Ці гэта проста крыўда і гнеў — чалавечая крыўда і справядлівы гнеў, якія не праходзяць, не заспакойваюцца нават помстай?..
На Клічаўшчыне, у вёсцы Усакіна.