Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

«…Ну вот, мы былі ў лесе. Як толькі немцы ў сяло, дык тагды — цёмная хмара — людзі ў лес збягаць. Ну, тагды аднажды ўсе выбраліся туды. Тут Клённе спалілі, Студзёнку тут спалілі — ну ж, людзі баяцца. Ну, і пабеглі ўсе ў лес: і дзяцей, і курэй, і свіней, і ўсіх туды…»

Тым больш што вёску Гарадзец фашысты ўжо спрабавалі забіць — яшчэ ў 1943 годзе. Тады партызаны ўратавалі. Пра гэта нам расказвалі ў Гарадцы жанчыны. А як яно было дакладна, мы даведаліся ў хаце калгаснага брыгадзіра Пятра Ісакавіча Арцёмава — былога партызана. Жыве ён у Студзёнцы.

Партызаны 425-га партызанскага палка, калі ім паведамілі сувязныя, што ў Гарадцы ўсіх людзей загналі ў некалькі хат і збіраюцца паліць, кінуліся туды. Партызаны ўжо ведалі, колькі немцаў і паліцаяў, дзе пасты, «і таму не нужна было рассрэдатачвацца па дзярэўні». А камандаваў якраз мясцовы жыхар Платон Максімавіч Цагельнікаў. «Немцы — каго пабілі, хто ўдраў». Прыбеглі да тых хат з закалочанымі вокнамі, дзвярмі. Людзі спачатку баяліся адгукацца. Бо, можа, усё яшчэ немцы, паліцаі ў Гарадцы, можа, іх гэта галасы…

Тады выратавалі, выратаваліся. Але спазнаўшы такое, жыхары Гарадца па другой трывозе адразу перабраліся ў лес.

«…Жывем там, — працягвае свой расказ Марыя Гаўрылаўна Кавалёва, — а ў Гарадзец жа ходзім бульбу капаць. Узяць што-небудзь, хлеба спеч. Хаты ж стаялі. На жорнах дзета намелеш і прыдзеш ноччу ў Гарадзец, спячэш і — ношку назад у лес. Ну, і так во… Тут аднаго злавілі:

— Дзе людзі?

— Дзе ж людзі — у лесе.

Ён і прывёў туды. Ну, як прывёў, яны давай браць баб. Некаторыя паўцякалі, а некаторых — пабралі. Ну, і ў Гарадзец. I Замошша, і Гуту, і Сялібу, і бежанцаў. Бежанцы тут смаленскія і ўсякія… Ага, хазяін уцёк, і я ўцякла. Ну, уцякла, у балоце пасядзелі… I, словам, немцы далі каня сястрэ маей і — ідзі. Яна вяла дзяцей у хату маю. Яшчэ адны там былі…

I немцы кажуць:

— Едзьце, забірайце адзежу.

Усё ж там, адзежа ж там пааставалась, толькі дзяцей забралі, кароў прыгналі ў Гарадзец. I яны, нашы, крычаць… Раёва гэтая:

— Лёні-і-к, хадзі дамоў! I я таксама.

— Ну во, Манька, — кажа мая сястра, — паедзем дамоў, мы ў хаце ўжо, печ вытапілі, дзяцём бўльбы напякла, дзяцей спаць паклала.

Ну, мы едзем, адзежу ўзгрудзілі, едзем. Ага, холадна было: на Пакрава, восень. Ну, і мы едзем дамоў, сяйчас як выязджаем — тут ужо людзі стаяць. Людзей вывелі ўжо. Тых, што запёрты былі: пабралі іх, прывезлі ранша, чым нас, тых людзей. Як толькі мы пад'ехалі, яны нашага каня забралі і сюды, на двор, к хазяіну. А нас у гэты табун. А мая сястра:

— Ай, пан, а кіндары? Кіндары, а божа ж мой, дзе мае кіндары!

А яны ў хаце. Даводзіць яе да нас, к нашай хаце:

— Быстра, быстра!

Немец так. А жэншчына, што ездзіла па адзежу, ета крычыць… Тут яе матка. Чацвёра ці пяцёра ў яе было дзяцей, Яна крычыць:

— Ма-а-ма, вядзі дзяцей!

Маці як вывела дзяцей — яна з хаты, а мая сястра ў хату, а сестрыны дзеці — на печы спяць. I ён прычыніў і павёў нас.

Пытанне: — Асястраасталасяўхаце, з дзецьмі?

— Ага. I яшчэ некаторыя жэншчыны асталіся ў хаце. Ну, ладна. Прагналі на канец сяла. Сюды во, як едзеш во з Быхава, дзе астаноўка там, сюды прыгналі. Сяйчас прыгналі, ну, і тут паставілі. Паставілі, ну, і стой тут. Божа ж мой, дзеці крычаць. Ага. Яны пайшлі на другі бок вуліцы, і сяйчас — раз, выстрал! А гэтыя дзеці: «А-а-а-а!» — крычаць. Дык адна смаленская баба — чацвёра дзяцей — дык яна кажа:

— Дзетачкі, чаго вы крычыцё, памучуць трохі, пастрашуць і пусцюць.

Ну, тут і мы ўжо, мы тут ужо каніцелімся:

— А бабачкі, а любачкі, а што дзелаць, куды пагонюць?

— Нікуды не пагонюць, — заяўляе паліцэйскі, — паб'ём, папалім. Усё вам!

Ну, і тут во яны яшчэ раз выстралілі. Цераз выстрал гэтыя людзі сталі ўжо каніцеліцца. Яны сяйчас заварочваюць:

— Ком, рус, ком, ком у хату!

Увагналі нас сюды ў хату ў гэту. Там, праўда, у гэтай хаце мосту не было. Тады, як бамбёжка была, дык вырывалі масты, гэту падлогу і ўсё гэта. Думалі: «Паедзем у лес і пасядзім, а вайна кончыцца, дык прыедзем, хоць зямлянку якую з тых дошак здзелаць». Мосту там не было. Ну, і нас сюды. I вочарадзь — р-р-р-р! З кулямёта ў дзверы. Каго ўбілі, каго ранілі. Дзверку закалочваюць і запальваюць дом еты.

Там адзін кажа:

— Цётка Манька, хадзі во тутка свіціцца. Ямка такая — бульбу сыпалі.

— Свіціцца! Дайка мы будзем драць гэту зямлю. А я ўжо ранена. Мне ўжо некуды. Уся во так у

крыві. Босая. Пакроўка, сняжок ужо, босая і ўся ўжо во так у крыві, голая ж! А божа ж мой! Давай мы так калупаць, давай. Ды ўжо прыцемкам, так во на змярканні.

— Лезь, чаго не лезеш!

Я палезла. Вылезла! I ён за мной. Дык я ўжо як вылезла, папаўзла ў ямкі — там колесь кірпіч дзелалі. Дык я ямкамі і там на агарод, там двор — я туды. Божа ж мой, — сабака!.. Ну, як сабака — я на агарод і попаўзкам, попаўзкам… Стажок стаяў — я пад гэты стажок рачочкам. I ўжо ў мяне ўсё… Во тут вырвала кусок, і цяпер рана ёсць тая. Ну, і ляжу. Думаю… Толькі ляжу, чую — кулямёт коціцца: тр-тр-тр. I немцы. Думаю, ну ўсё. Адтуль вылезла… Тут паміраць ужо буду. Ну, чую, крычыць Мархвачка тая, вечарам і крычыць:

— Лю-ю-дцы! Хадзіце дамоў-у-у, паны-ы завуць! Пытанне: — Гэта яны прымусілі крычаць?

— Прымусілі. Узялі і павялі. I загадалі: «Гукай усіх людзей». I яна крычыць:

— Людцы! Хадзіце дамоў, паны завуць!..»

На такую справу — каб лепей загнаць, выманіць з лесу, упаляваць людзей, у звяроў былі свае сабакі — паліцэйскія. Іх людзі так і празвалі — «бобікамі».

Расказвае Вольга Паўлаўна Грамовіч з Кліннікаў Докшыцкага раёна.

«…Мы ўсе сабраліся і паехалі ў лес. У лясу сядзелі тамака. Тады паехалі гэтыя немцы. Тут адзін быў паліцэйскі з нашай вёскі. Два было іх. Сяйчас яны прыскочылі… Зналі, дзе мы схаваліся. Прыскочылі:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82
  • 83
  • 84
  • 85
  • 86
  • 87
  • 88
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: