Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

— Едзьце дамой, вас ніхто трогаць не будзе. Не сядзіце ў лясу. Яны вас чапаць не будуць, толькі тыя будуць біць сем'і, каторыя ў партызанах.

Гэта Харчонак быў Кастусь, ужо ён памёр… Войніч Макар быў. Гэта яны нас агіціравалі, каб мы дамоў прыехалі. Каб мы ў лесе былі, то, можа, і засталіся б. Але яны ад нас не адсталі, пакуль мы дамоў не сабраліся.

Прыехалі мы дамой, а тут ужо немцы наехалі ў нашу вёску. Тут ужо ў нас было два ў партызанах. Дык адразу гэтыя сем'і забралі. А нас гэта не трогалі яшчэ.

Сядзяць дзяўчаты, сабраўшыся на вуліцы. Тут прышоў народнік [21] і пытаецца:

— Тут Сушко Юля ёсць?

Ніхто нічога — маўчаць. Тады яна сама гаворыць:

— Ёсць.

— Ах, гэта вы?

— Я.

Так яна сама. Іхніх пагналі бацькоў, дык яна не хацела адна аставацца.

— Выхадзі!

А тады яшчэ пытаецца:

— А Сушко Зося?

— Ёсць.

Дзеўкі ўжо бальшыя.

Усе яны ночку пераседзелі на тым дварэ, а вот раненька, часоў у пяць, гонюць іх. Якраз каля нашай хаты, сюды на луг. А там пуня стаяла. Якраз мамін родны брат забраны быў. Мама мая як толькі ўвідзела, так і абамлела.

21

«Народнікамі» іранічна называлі ўласаўцаў.

— Мамачка, — кажу я, — нам усім гэтак будзе. Ну што ж, паб'юць — нічога не зробіш. Гады найшлі, то паб'юцьужо…

Павялі іх туды, дзе будыніна стаяла, загналі ў тую будыніну. Перш пабілі іх, а тады запалілі той будынак. З аўтамата. Толькі тры разы перавялі.

Тое ранне яны якраз і выбраліся ад нас.

Пайшоў народнік па лошадзь. А там мая цёця была. Білі яе і не дабілі. Яна ў палажэнні была. Жывая яшчэ была. Каля купелі [22] там ляжала. Народнік гэты прышоў за лошаддзю, а яна кажаць:

22

Купель (дыял.) — сажалка.

— Дзеткі мае, за што ж вы мяне білі, за што ж вы нас білі? Мы ж людзі бедныя, што ж мы так папалі. Мы ж гаравалі, жыць хочам, за што гэтак пабілі? Ай-яй-яй! Сямейку маю ўсю пабілі і мужа забілі. Дабіце вы ўжо і мяне, каб я на гэтым свеце не была.

Во так… Так во…

I вот той «бобік» — а немцы яшчэ не паехалі — пайшоў заявіў, і адзін прышоў, дабіў яе. Цёцю маю.

Забілі, коні пазапрагалі, сабраліся і паехалі.

А мы ўжо тагды пашлі глядзець, дзе хто ёсць. Можа, дзе хто жывы.

Жывога нікога не аказалася. Толькі адна яна была выпаўзла, і яе забілі.

Ваду насілі… Вядома ж, гараць людзі! Тушылі іх. Адзежу якую збіралі, на кладбішча заняслі іх і пахавалі.

Вот і ўсё.

Мой тата тожа на агародзе быў.

Узялі сундук вялікі, сабралі, што ад іх засталося, у той сундук і на кладбішча завязлі…»

Чалавек, на якога абрынуўся фашысцкі «новы парадак», абжывае лес. Робіць і абжывае норы, ратуючыся ад звера ў мундзіры.

Расказвае Зінаіда Іванаўна Путронак з Барковіч Верхнядзвінскага раёна.

«…У лесе мы пастроілі зямлянкі. I жылі там да экспедыцыі.

Калі пачалася экспедыцыя зімой, то часць партызан прарвалася за фронт, і часць насялення з імі пайшла. Мы ж засталіся. Тры сям'і нас жылі ў балоце, пака экспедыцыя. Экспедыцыя радам ішла, але нам якраз удалося. Толькі мы зайшлі ў балота, і прайшоў снег. Гэта якраз перад Новым годам было. У сорак трэцім, мабыць, зімой. Скот мы не бралі. Толькі нас было чатырох, маці і тры сястры. Там яшчэ дзве сям'і. Тры сям'і нас. Без ската выйшлі ў гэта балота. Снег прайшоў — сляды завеяла, і экспедыцыя радам ішла ноччу. Помню — Новы год сустрачалі немцы, стралялі, салют давалі ў дванаццаць часоў. Новы год. I мы ўсё — і разгаворы слышалі, і выстралы, усё слышалі, але асталіся. Немцы не дагадаліся. А хто вёз на канях і скот з сабою, тых усіх экспедыцыя дагнала і расстраляла. Мы после вышлі, кагда ўсё ўціхла, прайшлі па лясу — жуткая была карціна. Мы прашлі да сваіх зямлянак. Ляжалі трупы, коні, каровы, парасстрэльваныя, — жуткая карціна была…

Другая экспедыцыя ішла летам. Гэта, па-мойму, ужо ў сорак чацвёртым. Летам ужо мы сядзелі ў тайніках. Прышоў з партызанскага атрада Арлоўскі, помню яго фамілію, выступіў перад насяленнем і расказаў, як строіць гэтыя тайнікі. Пастроілі мы тайнікі. Каждая сям'я строіла сабе тайнік. Штоб можна было толькі сесці ўсёй сям'ёй. Зразалі дзірванкі акуратненька. Абчэрціш так вось квадрат. Дзірванкі клалі, пясок увесь выкапвалі, каб можна было сесці, яму такую выкапвалі. У карзіны пясок, аднасілі далёка і пад мох хавалі. Немцы ўжо ведалі, што такія тайнікі сушчаствуюць, і, калі ішла экспедыцыя, яны шукалі. Гэта ўсё мы шчацельна маскіравалі: пясок, потым накладалі досак тоўстых, каб не зыбаліся, і назад роўненька, дзірванок у дзірванок складывалі. Усё як было — назад на гэтыя доскі. Потым па дзірванцах чашуёй засыпалі. Точна як наўкол лес расце. I ўстрайвалі, штоб дыхаць можна было. Пад бальшое дзерава, окала бальшога дзерава выкапаць, а пад корні каб прасвет быў, некалькі іх. Як сядзіш, штоб воздуху нямножка, дыхаць. Там жа доўга сядзець нельзя было, толькі той мамент, пака пройдзець экспедыцыя. Патом вылезеш з гэтага тайніка — чалавек жоўты-жоўты, вобшчам — галавакружэнне. У зямлі, поўнасцю ў зямлі.

Другая экспедыцыя калі ішла, у нас быў тайнік. I Кухаронак такі жыў, і Чагак. Яны з Боркавіч. Удраўшы былі ад немцаў у парцізанскую зону. Ішоў гэты Кухаронак па лясу і якраз найшоў на нямецкую цэп, на экспедыцыю, на самых на немцаў напаў. I расцяраўся, ну, і назад, бягом у свой лагер. А немцы толькі засмяяліся, таму што яны зналі, што з усіх канцоў усё ацэплена, тры цэпі ішлі.

Ён адразу як прыбег — замахаў: «Немцы ідуць!» Мы тут касцёр пагасілі, які быў… Зямлянка ў нас навярху была, як адкрыта жылі. I мы адразу ўсе ў тайнік. Як толькі ў свае тайнікі ўлезлі… Такую дзверку дзелалі на завесах, палачкай падпіралі і ўлазілі туды. Ляжаш і нагамі туды ўсунешся… Усе ў тайнікі ўлезлі, і тады за гэтую палачку возьмеш і апусціш. Прышлі немцы, зямлянку ўзарваліі Мы разгавор чулі нямецкі, вешчы якія былі — яны разбрасалі. Прайшлі па самаму нашаму тайніку — хруп-хруп-хруп ветачкі пад нагамі ў іх…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82
  • 83
  • 84
  • 85
  • 86
  • 87
  • 88
  • 89
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: