Калеснік Уладзімір
Шрифт:
Мы гэтыя тайнікі рабілі так шчацельна, што было там нас тры сям'і, усе ведалі прыблізіцельна, дзе чый тайнік, а часамі самі не маглі знайсці, штоб падняць гэтую дзверку. Адзін у аднаго.
I вот Кухаронак, кагда прайшла гэтая экспедыцыя, ён першы вылез з тайніка і рашыў прыйці даць нам сігнал, што немцы пайшлі. I знаў, дзе наш тайнік, і не найшоў. Слышым, ён ходзіць, кліча нас па фаміліі, вызывае, што немцы, значыць, прайшлі, а мы не верым: а раптам немцы заставілі яго паказаць наш тайнік. А патом прыпаднялі дзверку, паглядзелі праз шчэль, што гэта Кухаронак адзін, ніякіх немцаў няма, і мы вылезлі самі.
А Чагак не ўспеў тайнік зрабіць поўнасцю, ён яго замаскіраваў, а дзверку гэтую, на завесах, праз каторую нада ў тайнік лезці, ён не ўспеў зрабіць. Пагэтаму яны ўскочылі ў тайнік усе, ялушачку ўзялі ў рукі, селі ў гэтую… Ну, чалавеку толькі каб сесці… I ялушку гэтую бяруць. I дзяржалі. Дык яны ні жывыя ні мёртвыя сядзелі, усё відзелі праз гэтыя веткі. Сядзяць і відзяць, як немец дайшоў, пачці ўжо вот-вот нагой устаць, астанавіўся, пасматрэў. Яны ўжо ўсё, гаварылі, падгатовіўшы былі: еслі ўжо немец стане — ён абваліцца ў іхнюю яму, дык яны какія-то там вяроўкі падгатовілі, каб адразу яму рот закрыць, штоб ён і не крыкнуў і не піснуў…
Так мы дзве экспедыцыі і прасядзелі…
Як Красная Армія прыйшла, дык усе ўзрослыя пабеглі ад радасці, а нас, дзяцей, пакінулі, а мы сядзём і не ведаем, што рабіць. Празднуюць тамака ўзрослыя, салдаты гавораць, што многа прайшлі, а толькі тут мірнае насяленне ўстрэцілі. Усё было ўсюды папалена.
Часа цераз два ўзрослыя вазвраціліся і нам, дзецям, аб'явілі, што нас асвабадзілі — пара выхадзіць з лесу…»
Палююць на людзей, забіваюць цэлыя вёскі, і раптам… Дзяўчынка, лежачы сярод трупаў у сваёй хаце, чуе:
— О, пахне хлеб, цёплы! Даставай яго а печкі, а то я галодны, як звер!
«Як звер!..» Гаворыць, але сам, мабыць, усё яшчэ лічыць, што толькі апетыт у яго «звярыны». А сам ён чалавек, нават — «звышчалавек». Той, каго са зверам нельга параўноўваць, — пакрыўдзіш звяроў.
I зноў — услед за вогненнай людской памяццю — вернемся у тое жудаснае мінулае, якое для ўсіх нас звяры-паляўнічыя ў фашысцкіх мундзірах хацелі зрабіць самой будучыняй. Паўсядзённай рэальнасцю гатовы былі зрабіць для мільёнаў людзей.
Расказвае Ганна Андрэеўна Яцкевіч з Кандратавіч Лагойскага раёна.
«…Быў мой, але цяпер яго нямашака, майго чалавека. Ён хаваўся з хлапчуком малым. Прыйшоў дамоў, лёг спаць. Дождж пайшоў. Я пайшла картошкі ў ямцы дастала — во так недалёка. Вылезла з ямкі, паглядзела — нігдзе нікога нямашака…
А тут быў мужык адзін, інвалід, едзе ён конна і кажа:
— Кідай картошку — мы ўжо акружаны.
Я ўскочыла ў хату ды кажу на яго… Ён спаў, і малое дзіця з ім, хлопчык, цяпер ён ужо ў арміі. Быў у арміі, а цяпер ужо адслужыў, дома. Дык я да яго, з калыскі хваціла, ды такі платок бальшы быў — на яго, абхінула. А тады яшчэ была дзевачка, і большы хлопчык, і муж ужо. Яны хаваліся з лошаддзю, дык цяпер на печ узлезлі — грэліся ўжо. Кажу ім, што злазьце з печы, што мы ўжо акружаны. Ён саскочыў з печы. I гэты хлапчучок большы. I кінуліся мы ў гэты бок — будзем хавацца недзе. Аж тут ужо акружаныя мы…
Адтуль мы ўжо ў сваю кварціру прышлі. Што ж будзем рабіць, дзе хавацца? Яшчэ сусед прыйшоў адзін:
— Што ж будзеце рабіць?
— Не ведаем, куды ўжо кідацца, ужо акружаны.
Прышла суседка, таксама пытаецца, што мы рабіць будзем.
— Нічога, — кажу.
Падпаліла ў печы, уставіла гаршчок картошкі… А нашто яна мне?.. Ужо без памяці я. I пайшлі яны, сусед з суседкай. Узялі машынку [23] і пашлі — таксама ў печы падпальваць.
23
Крэсіва.
Потым муж глядзіць праз акно — так у вёску, а потым кажа:
— Ну, баба, будзем уцякаць: ужо ідуць немцы адтуль і гоняць народ.
Тады мы ў гэты бок… Было яшчэ акно прыстаўлена, дык ён выняў тое акно — кулаком во так выбіў, ды гэтага хлапчука малога… Сам вылез, а тады гэтага хлапчука малога ўзяў і перад сабой… Тут сад быў бальшы, пад школу, дык ён у гэты сад. А я яшчэ паглядзела цераз акно — ужо нікога няма, хата расчынена… I пашлі мы ў гэты сад, а тады ў лес. Ён выткнуў галаву:
— Нікуды ўжо ў лес няма як. Ужо хата гарыць. Ну, дзе дзецца?
I там ужо немцы стаяць, дзе я брала картошку, пры гэнуй яме. I тут немцы, і там немцы. Дык ён і будзе казаць, мой муж:
— Няма нам кудыўжо ўцякаць…
Лазіна была такая бальшая, і маленькія адростачкі гэтай лазіны. I мы туды ўчацвярых — два хлапчукі, і гэтае малое, дык мы яго калышам на руках, каб ён не плакаў. А большы во так ніц, сагнуўшыся, пры нас. А дзевачка большая — тая ад нас… Тут жыта было. Хацела на лог, дык па ёй стрэлілі, і яна ў жыта.