Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

У трэцім ад канца двары чуўся рух: гэта чалавек, да якога мы прыехалі, Пётра Сакавец, ставіў тэлевізійную антэну. Дапамагалі яму два хлопцы ў куртках-балоннях. Мы папрасілі Пятра Уладзіміравіча ўлучыць і нам крыху часу.

«…Гэта было ў сорак другім годзе. Увосень. Ужо картошку капалі…

Ну, я быў у Лажках. Пасвіў там. Прыйшоў дамоў. А тут былі партызаны, у нас стаялі. Сталі ехаць партызаны па сяле і крычаць: «Немцы едуць, уцякайце!» Я тады пабег сюды, у дзярэўню, у Лажкі дзярэўню…»

Пётра Сакавец расказвае пра ўцёкі, што часта паўтараліся. Аказваецца, бяда здарылася не тады, не той раз. Мужчыны з Узнажы часта ўцякалі вось так па сігналу партызан або па трывозе, якую паднімалі самі жыхары. Уцякалі ў суседнюю вёску, што яшчэ глыбей у лесе. I памяць расказчыка, тады яшчэ пастушка, усе тыя страхі і ўцёкі збіла ў адно. «Той раз» вылучыўся толькі варожым падманам. А падман у народзе помняць асабліва.

«…Яны тады сабралі не ўсіх людзей, — прыгадвае расказчык. — Яны сказалі, немцы: «Каго дзе ў лесе зловім — будзем расстрэльваць, а калі дома, дык не». Бабы пайшлі, сваіх мужыкоў паззывалі ўсіх. Тады яны ізноў ноччу наехалі. Іх у сарай зачынілі і давай расстрэльваць. Ну вот…»

«Ну вот»… Часта мы чулі яго ад мужчын, ад жанчын — там, дзе чалавечай мовы не хапала, каб выказаць бездань жаху.

Пятрова жонка Ганна Яфімаўна родам з тых Лажкоў, куды пастушок уцякаў хавацца. Яна належыць да таго тыпу вясковых жанчын, у якіх гады і нягоды не разбураюць здаровага хараства. Маршчыны, што леглі на яе твары, як бы падсвечаным густымі валасамі, толькі прыбавілі яму больш выразнасці. Яна намнога старэйшая за мужа, але з выгляду здаецца нават маладзейшая. I памяць на падзеі ў яе свяжэйшая, і расказ жывейшы, хоць Ганну Яфімаўну таксама не назавеш лішне гаваркою.

«…I прышлі мы ў гэты дзень, калі немцы Узнаж ацапілі, вот у гэта балота, пад самы бераг, у журавіны. Утраёх: дзве дзеўкі і жанчына. З Лажкоў мы, зусім з другое дзярэўні.

Слышым — ужо немцы гіргочуць на беразе. Пайшлі ўжо яны па лесе кругом. А ў лесе зямлянкі былі тут во, на берагу. Там сядзелі з дзецьмі. Узнацкія. Гэты самы… (Паказвае на мужа.) Бацька яго — дзевяць дзяцей было, і ўсіх прывёў у зямлянку. Вот мы слышым — немцы гіргочуць. Мы тады — ходу дамоў.

Толькі мы прыбеглі туды дамоў… З кілометр мы беглі туды па балоце. I так гэтыя пацаны сыплюць ужо за намі, бягуць. Вот гэты Пеця, Ганна і там была яшчэ адна… Кажуць:

— Ужо немцы ацапілі Узнаж, і не знаем што. Будуць біць…

Гэта было вечарам, часоў каля пяці. Патом ноч пераначавалі, чуем урана — крык тут, каровы равуць. Баба адна была, Макарыха — крычыць нешта… Ну, што ж такое? Трэба ж падпаўзці людзям, паслухаць. Мужчыны, старэйшыя ў Лажках, папаўзлі па балоце, па багульніку. Паслухалі. Кажуць:

— Расстрэльваюць!

Крык, плач — усё кіпіць там. Падаждалі мы гэты дзень, суткі гэтыя. Усё гэта ўспакоілася — нада ж схадзіць, падгледзець, што там такое. Падышлі мужчыны сюды, паглядзелі. Ціха, толькі лётаюць чорныя гракі стадам, крычаць… Нікога нет. I каровы ходзяць яшчэ. Некалькі кароў…

Вот. I ўжо тады мальчуганы тыя былі дома, пабеглі сюды паглядзець: ужо нікога не было. Выехалі ўсе. Валяліся тут яшчэ… Партызан убіты быў, каля зямлянкі ляжаў, казалі.

Патом к гэтай магіле падышлі. Пуня тут была калхозная. Яны іх зачынялі… К яме гэтай вялі… Да ямы вялі, раздзявалі, голых, бедных!.. I кажушкі ляжаць во. Хто ў чым хадзіў, тое валяецца. У яму лажылі і ўбівалі. I нямножачка зямлёй прыкідалі. Зямля гэтая раскяпілася.

Вот лічна быў мой брат, прыходзіў глядзець сюды. Дык кажа:

— Лучыначкай пастукаеш — сантыметры на два зямлі толькі было на іх. Прама яшчэ шавялілася гэтая зямля…

Гэта на другі дзень толькі хадзілі яны. Нікога не было. Каты толькі каўкаюць, кароў некалькі хадзіла…

А потым праз некалькі дзён… Запалілі гэтую дзярэўню. Яна гарэла… А яго хата — вось гэтага (паказвае на мужа), яго бацькі хата, дык тая стаяла. Яго бацькі брат быў у Неманіцы, ён пачуў і падышоў сюды, калі дзярэўню не палілі яшчэ. I кажа:

— Давай гэтага мальца хату на бярвенне раскідаем. Можа, калі што каму будзе.

Узялі яе раскідалі, дык яна ў бярвенні доўга валялася, пакуль гэты хлопец — ён жа малы быў яшчэ тады — вырас, і ўжо… (смяецца) пажаніліся мы. Аж у пяцідзесятым годзе злажылі гэтае гнільё, і сенечкі нейкія трохі новыя прымазалі, і сядзім. А цяпер во новую строім.

Пытанне: — Скажыце, колькі тут забілі людзей!

— Трыста шэсцьдзесят душ… Тут было… Хлопцы былі, хлопцы! А дзеўкі!.. Я яшчэ сама што паплакала… Хлопцы ж былі такія!.. Нашы яшчэ… А гэта што ўжо мне? (Паказвае на мужа.) На восем гадоў малодшы. Ну, нічога. Пака капаемся. Такое ўжо жызні харошай то няма, але самі сабою добра жывем…»

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 92
  • 93
  • 94
  • 95
  • 96
  • 97
  • 98
  • 99
  • 100
  • 101
  • 102
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: