Купала Янка
Шрифт:
На вялікім сьвеце…
Я люблю
II. Па межах родных…
Па межах родных…
Мой край
Над Нёманам
Над Сьвіслачай
У Карзюках
Плаўна Сьвіслач-рэчка Удаль плыве, бяжыць; Над крутым абрывам Панскі дом стаіць. Зелянеюць вольхі Па краях ракі, Высяцца над імі Сумна Карзюкі. Відзен горад здаля, Горад Менск стары, Пнуцца важна к небу Коміны, муры. Гулка далятае Дзікі сьвіст машын Ды прыпеўкі жабаў З рэчкі і лагчын. Між прысад гасьцінцам, Між палёў сялян Едзе, пераходзе То мужык, то пан. Ўсю ж гэту мясьціну Неба абняло, Залацістым сонцам Хараство ўпляло. Рэчка, луг, гасьцінец, Горад, Карзюкі Разрываюць думкі На усе бакі. Сам сабой ня знаеш, Што рабіць, як жыць: Ці ляцець у горад, Ці ў Карзюках сьніць? Ці пайсьці гасьнінцам Долі ў сьвет шукаць? Ці рацэ, русалкам Галаву аддаць?.. Над Іматрай
Вёска