Ноч за ночкай ідзе, сьцішна, тайна брыдзе, Расьсявае трывогу-зьнямогу;Цені густа кладзе на пяску, на вадзе, Ацямрае гасьцінец-дарогу.І урок, і залом абымае крылом, Гругановым крылом спавівае;Водзіць рэй зь ведзьмаком, жэніць ведзьму з ваўком, Кажана і саву заручае.Зь ям вылазіць, як лунь, Вадзянік і Лясун, Выпраўляюць русалкі бяседу;Зьмей дабро цягне з пунь, пакуль крыкне пявун, Пакуль поўнач ня зробіць прагледу.Неба свой нямы сход: месяц, зор харавод Над зямлю то выводзіць, то зводзіць;Сьпіць сяло, дрэмле кот, вецер цісьнецца ў плот, Як на дудках, у шчэпках заводзіць.Так ноч ночку вядзе, сьцішна, тайна брыдзе, Расьсявае трывогу-зьнямогу;Цені густа кладзе на пяску, на вадзе, Ацямрае гасьцінец-дарогу.
Запушчэны палац
Твой кволы валадар, забыўшыся навукВелічыні Зыгмунтавай і лет цярпеньня,«Разьдзел» узаканяе ў загранічным ценю I лічыць, колькі дома кінуў хвоек штук… А дома, роскашы і працы многіх рук,Папас магнацкіх перацьвіўшых пакаленьняў,Стаіш, — і цэгла валіцца з гнілых скляпеньняў I ў шчыліне гняздо ўе ўслужлівы павук. Жывёлу гоне ў парк галодны «сэрвітут»,Ля сьцен цянюе забабон ад лета ў лета:Нячысьцік зь ведзьмамі гуляе ў пустцы гэтай. Так зьніштажэньне ў кожан гзымс паўзе і кут I зубы скаліць: «Моц мая і права тут!На ўход жыцьця сюды ўжо я кладу тут „veto“».
Палац
Стогнуць пад мурам халодным таполі;Крыліцца ў ветках начніца;Моляцца совы па днеўным прывольлі;Вецер калыша званіцай.Сьцелюцца мжакі асеньняй валокны;Вечар нялюдзен, трывожан;Шыбамі звоняць палацавы вокны,Ценямі мур упрыгожан!Высакі, бледны адвечныя сьцены,Мары-слупы чарадою;Важны дзядзінец, трава па калена;Сад з агародай жывою.Дымна замглелі, як блудныя вогні,Ў вёсцы далёкай лучыны…Весела, ярка ў палацы сягоньня,Хвіляй-мінутай — гадзіна.Шыбы зардзелі блысканьнем няўхватным,Кружацца пары, мігаюць;Душы да славы ўсябратняй ня здатны,Вокліка суму ня знаюць.Бел, як астрог сярод пусткавай пашы,Думку палац неспакое:Штось да яго парывае і страша;Зводны, аздобай пакоі.Неўглядзь за поўнач насьпела часіна,Сон на пакоі паў ройма…Досьвета ў вёсцы далёкай лучыныДалей мігцяцца па-свойму.
Тае сьнег…
Тае сьнег, таюць сковы зімы ледзяністыя,Сонца з ласкай ажыўчай гуляе ў прывольлі!Хутка жаўранак песьняй сваёй галасістаюПрывітае аратых на полі. Узьніме чорную скібу саха працавітая, Ляжа ўсходнае зерне у пахаць сырую, Закалосіцца поле, сьлязой, потам зьлітае, Зашуміць сваю думу старую.Гаспадар той суважна свой шнур па-сьвяточнамуАбыходзіці будзе, красой любавацца,Прыслухоўвацца к шэлесту нівы няўрочнамуІ маліцца к сваёй зямлі-матцы. Сьмела гляне на сьвет і на долю зьмянлівую Як дагэтуль, яму не дадуцца ўжо ў знакі Тыя сілы з усходу і захаду мсьцівыя, Што даймаюць цяпер, як вужакі.
Паводка
Крэпкі, магутны аковы зімовыя — Льдзяныя брылы на захад і ўсход.Бліснула сонца, сонца вясновае — Топіцца гурбіна, топіцца лёд!З грохатам, зь лёскатам крыга за крыгаю Прэцца, нясецца ў нязнаную даль;Хваля за хваляю коціцца, мігае, Ломіць прашкоды, як молатам сталь.Дарма запорыну людзі бяздольныя Выбегуць ставіці сіле такой:Скрыша паводка ўсясільная, вольная, Скрыша і пойдзе сваёй пуціной!Эх ты, разводзьдзейка! Эх ты, бурлівае! Ты аднаўляеш, купаеш зямлю;Вынесі ж, вынесі хваляй жычліваю К лепшаму шчасьцю людскую сям'ю!
З песень аб вясьне
I зелень, і кветкі, і песьні,I неба вясёлая яснасьць…Ні цьмы той, ні сьнегавай плесьні, —Дзе глянеш — адна, братка, шчаснасьць!Сьвет цэлы зіяе каберцам,Шум нейкі ад пушчаў нясецца,З грудзей як ня выскача сэрца,Душа кудысь рвецца… ўсё рвецца…Прачнуліся нівы і хаты:Ўся ў полі людская сямейка,За сошкай шнуруе араты,Ля статка іграе жалейка;Зь сяўнёю сявец пахаджае,На скібіны валіцца зерне;Знаць, сіла ў сяўца немалая…Захоча — і сьвет пераверне!Гэй, гэй, хлебаробе мазольны,Пан сошкі, і коскі, і поля!Кінь выгляд сьлязьлівы, нявольны;Ў тваіх руках слава і доля!
Сёмуха
Нарэшце па віхрах, па сьцюжыЗаглянуў вясеньні прасьвет;Ці чуеш, ці бачыш, мой дружа,Як іншы, як лепшы стаў сьвет?Пі бачыш, як неба міргае,Як траўкай сьмяецца зямля?Ці чуеш, што кум-лес нам бае?Уцям, колькі ў рэчцы жыцьця.А глянь ты на вёску на нашу,На брацьцяў забытых у ей,Я знаю, як доля іх страшаI колькі ім зводзіць надзей.Во Сёмуху выйшлі спаткалі,Надзелі сьвяточны убор,Зялёнай галінкай уткаліСьвятлічку, і ганак, і двор.I цешацца людзі, як дзеці;Сягоньня труд скінуўся з рук,Хоць заўтра на белым на сьвецеАх, колькі чакае іх мук!..
З летніх малюнкаў
Коціцца, ўецца далінкай крыніца,Б’ецца, плюскоча ў каменьнях вадзіца, Далей плыве і плюскоча.Белымі грудкамі лёгшы на траўцы,Хоча дзяўчынка к вадзіцы дастацца, Губкамі чэрпнуці хоча.Вольха лісткамі ёй шыю ласкоча,Плюскатам рэчка сьмяецца у вочы, Сонейка ўсіх абнімае.Сонейка, рэчка, вольха, дзяўчынаДумцы ўсьміхаюцца соладка, дзіўна, Думка іх шчыра вітае…