Вход/Регистрация
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
вернуться

Гашак Яраслаў

Шрифт:

— Дык вось, вы самі пачынаеце ўжо са мною згаджацца. А расскажэце мне адкрыта, адкуль вы вышлі, калі накіраваліся ў вашы Будэйовіцы? Кажу «вашы», бо, як відаць, ёсьць яшчэ якіясьці іншыя Будэйовіцы, якія знаходзяцца на поўнач ад Пуціма і да гэтага часу не нанесены яшчэ ні на адну карту.

— Я вышаў з Табара.

— А што вы рабілі ў Табары?

— Чакаў цягніка на Будэйовіцы.

— А чаму вы не паехалі ў Будэйовіцы цягніком?

— Ня было грошай на білет.

— А чаму вам ня далі воінскага праязднога ліста?

— Таму, што пры мне ня было ніякіх дакумантаў.

— Ага, так! — пераможна сказаў вахмістр аднаму з жандараў.— Хлопец не такі дурны, як выглядае. Пачынае замятаць сьляды.

Вахмістр пачаў з другога боку, нібы не пачуўшы таго, што Швэйк сказаў пра дакуманты:

— Значыць вы вышлі з Табара. Куды-ж вы ішлі?

— У Чэскія Будэйовіцы.

Твар вахмістра зрабіўся больш строгім, і погляд яго спыніўся на карце.

— Можаце нам паказаць на карце, як вы ішлі ў Будэйовіцы?

— Я ўсіх месц не памятаю. Помню толькі, што ў Пуціме я ўжо быў раз.

Усе жандэры, што былі тут, пераглянуліся.

Вахмістр дапытваў далей:

— Значыць вы былі на вакзале ў Табары? Што ў вас у кішэнях? Вымце ўсё.

Пасьля таго, як Швэйка грунтоўна ператрэсьлі і нічога, апрача люлькі і запалак не знашлі, вахмістр спытаўся:

— Скажэце, чаму ў вас спрэс нічога няма?

— Ды мне нічога і ня трэба.

— Ах ты, бажухна! — уздыхнуў вахмістр. — Ну, і пакута з вамі!.. Вы сказалі, што раз ужо ў Пуціме былі. Што вы той раз рабілі?

— Я ішоў каля Пуціма ў Будэйовіцы.

— Бачыце, вы супярэчыце самому сабе. Вы кажаце, што ішлі ў Будэйовіцы, у той час, як мы вам давялі, што вы ідзяцё з Будэйовіц.

— Мусіць, я зрабіў круг.

Вахмістр і ўвесь жандарскі пэрсонал многазначна пераглянуліся.

— Гэта кружэньне наводзіць на думку, што вы проста шнырыце па нашай акрузе. Ці доўга прабылі вы на вакзале ў Табары?

— Да адходу апошняга цягніка на Будэйовіцы.

— А што вы там рабілі?

— З салдатамі гаварыў.

Вахмістр кінуў зноў вельмі многазначны погляд на жандарскі пэрсонал.

— А пра што, напрыклад, вы з імі гаварылі? Чаго пыталіся?

— Пытаўся, якога палка і куды едуць.

— Добра. А ці ня пыталіся вы, колькі, напрыклад, штыхоў у палку і якая ўнутраная пабудова палка?

— Ня пытаўся. Сам даўно напамяць ведаю.

— Значыць вы дасканала інформаваны пра ўнутраную пабудову нашых войск.

— Бясспрэчна, пан вахмістр.

Тут вахмістр пусьціў у ход апошні козыр, з пераможным выглядам аглядаючыся на сваіх жандараў:

— Ці гаворыце вы па-расійску?

— Не.

Вахмістр устаў, кіўнуў галавою свайму памоцніку, і, калі абадва вышлі ў суседні пакой, ён, узбуджаны ўсьведамленьнем свае перамогі, сказаў, паціраючы рукі:

— Ну чулі? Ён не гаворыць па-расійску. Хлопец, відаць, прайшоў агонь, ваду і мядзяныя трубы. Ува ўсім прызнаўся, але самае важнае адмаўляе. Заўтра-ж адпраўляем яго ў Акруговую, у Пісэк. Сутнасьць крыміналістыкі ў тым, каб быць хітрым і разам з тым ласкавым. Бачылі, як я яго ўтапіў у струмені пытаньняў? I хто-б мог падумацы Выглядае дурнем, а на такіх вось тыпаў і патрэбна тонкая работа. Пасадзеце яго пакуль што, а я пайду складу пратакол.

I са зьедлівай усьмешкай на вуснах жандарскі вахмістр да вечара страчыў пратакол, у кожнай фразе якога красавалася славечка: Spionenverdachtig [15] .

Чым далей пісаў жандарскі вахмістр пратакол, тым ясьнейшаю рабілася для яго сытуацыя. Скончыўшы пратакол, напісаны дзівацкаю канцылярскаю нямецкаю моваю, словамі: «Даношу пакорна, што няпрыяцельскі афіцэр сягодня-ж будзе накіраваны ў Акруговую жандарскую ўправу ў горад Пісэк», — ён усьміхнуўся і выклікаў свайго памоцніка.

15

Падазраецца ў шпіянажы.

— Далі гэтаму няпрыяцельскаму афіцэру есьці?

— Паводле вашага загаду, пан вахмістр, абеды даюцца толькі тым, хто быў на допыце да дванаццаці гадзін дня.

Так, але ў даным выпадку мы маем справу з вялікім выключэньнем, — важка сказаў вахмістр. — У нас у наяўнасьці адзін з вышэйшых чыноў, напэўна афіцэр генэральнага штабу. Самі разумееце, што расійцы не пашлюць сюды якога-небудзь яфрэйтара. Пашлеце ў шынок «У Ката» па абед для яго. Калі абедаў ужо няма, няхай звараць яму што-небудзь асобна. Потым няхай яму прыгатуюць гарбату з ромам і прышлюць сюды. I не казаць — для каго. Наогул нікому не заікацца, хто намі затрыман. Гэта вайсковая тайна. ЦДто ён робіць?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: