Шрифт:
(Кланяецца Фрошу.)
Альтмаер (ціха)
Што з’еў? Здагадлівы, аднак!Фрош
Яшчэ наскачацца ў мяне лайдак.Мефістофель
Здалёк пачуў я песнапенні — Выдатны хор, выдатны гук. Вядома, у пустым скляпенні Магутна аддаецца грук!Фрош
А вы, няйначай, віртуоз?Мефістофель
Я б не сказаў, што ўжо дарос!Альтмаер
Дык заспявайце нам!Мефістофель
З ахвотай, з усім сэрцам.Зібель
Але каб новую, каб з перцам!Мефістофель
Мы тут з Гішпаніі. Яна — Чароўны край гітары і віна.(Спявае.)
Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго.Фрош
Бач ты! Блыха! У кожнага свая! Блыху ахвотна прытуліў бы я!Мефістофель (спявае)
Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго. Любіў яе і песціў Больш, як сынка свайго. Краўцоў сазваў. Спяшылі З усіх канцоў краўцы — Памералі, пашылі Каптанік і штанцы.Брандэр
Краўцам хай скажуць, напрамілы бог, Каб абмяралі з галавы да ног, Бо то ж за штонікі за тыя Пасля адказваць будзе шыя.Мефістофель
Убраў яе ў каралі — Зіхціць, як той брыльянт. Манарх любімай кралі Павесіў крыж на бант. Блыха міністрам стала — На ўсё глядзіць згары, Сваіх сясцёр ці мала Прыстроіла ў двары. Няма ў палацы спасу Ад фаварытак-блох; Але паводле ўказу Ніхто іх біць не мог. Скрабуцца не ў самохаць — Ад свербу пухнуць аж! А мы іх пад пазногаць — Прыціснем і — шабаш!Хор (натхнёна)
А мы іх пад пазногаць — Прыціснем і — шабаш!Фрош
Ай брава! Брава! Гэтак спець!Зібель
Блысе — блышыная і смерць!Брандэр
Пара іх вынішчыць даўно!Альтмаер
Няхай жывуць свабода і віно!Мефістофель
Ушанаваць свабоду мы віном павінны, Але, на жаль, нясмачныя ў вас віны.Зібель
Які разборлівы! Яму не ўсё адно!Мефістофель
Каб гаспадар не крыўдаваў, баюся,— А то б шаноўных грамадзян тым часам Пачаставалі б мы сваім запасам.Зібель
Давай! Гаспадаром я сам займуся.Фрош
Налі, цікава, як на смак. Я, брат, цаніць — ого! мастак! І вырак мой тады грунтоўны, Калі жывот, бы кухаль, поўны.Альтмаер (ціха)
Няйначай з Рэйна гэтыя дзядзькі.Мефістофель
Падайце свердзел мне.Брандэр
Пра свердзел нам вярзе,— А бочкі дзе твае, а бурдзюкі?Альтмаер
Усё карчмар, што трэба, прынясе.Мефістофель (бярэ свердзел; да Фроша)
Чым вас пачаставаць, якой вам маркі?Фрош
На выбар? Я не разумею вас.Мефістофель
Прыму ўсялякі ваш заказ.Альтмаер (Фрошу)