Шрифт:
Фрош
Налі рэйнвейну мне! Бо як на Фроша — Яму айчыннае — раскоша!Мефістофель (свідруе дзірку ў стале перад Фрошам)
Дастаньце воску і заткніце дзірку!Альтмаер
Тут нейкі фокус. Як у цырку!Мефістофель (Брандэру)
А вам?Брандэр
А мне з-пад каранца Шампанскага, іскрыстага вінца.Мефістофель свідруе; Фрош тым часам зрабіў з воску корак і заткнуў дзірку ў стале перад сабою.
Чужынца ў нас не вельмі просяць, Чужынец з нас вяроўкі ўе. Французаў добры немец не выносіць, А іх віно ў тры горлы п’е.Зібель (да Мефістофеля, які набліжаецца да яго)
А я, папраўдзе, не аматар квасу, Салодкага прыгублю, так і быць.Мефістофель (свідруе)
Такайскага?Альтмаер
Панове, ён з нас кпіць! — Дасціпны ўсякі жарт да часу!Мефістофель
Ай-яй! Ну што вы, што вы, без падману! Як можна нас судзіць так строга? Але прашу — што смачна пану?Альтмаер
Без лішніх выбараў — любога.Мефістофель (пасля таго як усе дзіркі прасвідраваны і заткнуты, з дзіўнымі рухамі)
Вінаград на лазе! Рогі на казе! Лазу прырода нам дала! Віно хай пырсне са стала! Глыбей глядзі ў прыроду! З’явіся, цуд, народу! Вымай затычкі — піць пара!Усе (вымаюць каранцы; заказанае кожным віно льецца ў чаркі)
Цудоўная крыніца! Рай! Ура!Мефістофель
Прашу не разліваць майго дабра!Сабутэльнікі п’юць зноў.
Усе (спяваюць)
Тут нам, як свінням, рай! — Што хочаш выбірай!Мефістофель (Фаўсту)
Як цешыцца, як бавіцца свабодны люд!Фаўст
Хадзем, хай банкетуюць самі.Мефістофель
Чакай, іх скоцтва перад вамі Ва ўсёй красе хай выявіцца тут.Зібель (п’е неасцярожна; віно праліваецца на падлогу і ўспыхвае)
Агонь! Гару ўжо ў пекле за грахі я!Мефістофель (загаворваючы полымя)
Скарыся, родная стыхія!(Да сабутэльнікаў.)
То вам чысцец быў дзеля пробы.Зібель
Чакайце ж! Выб’ю вам вантробы — Падайце, дзецюкі, мне кія!Фрош
Мне ты заплаціш за абразу.Альтмаер
Пара канчаць, пара прагнаць заразу.Зібель
Не, дзядзька! З лыткамі тваімі У крапіву не варта лезці!Мефістофель
Маўчы, мяшок!Зібель
Прэч, гад! Не з тымі Намерыўся інтрыгу сплесці!Брандэр
Гані яго!Альтмаер (выцягвае корак, у твар шугае полымя)