Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

Я не прывык, з рыдлёўкаю тым болей, На досвітку хадзіць у поле, За ўшчэрбным я жыццём не паганюся.

Мефістофель

Вось тут якраз паможа нам бабуся.

Фаўст

Няўжо ты сам, без гэтага страшыдла, Не падасі, што трэба, мне на стол?

Мефістофель

Разменьвацца на дробязі абрыдла. Я лепш збудую тысячу мастоў{43}: У нашай справе мала ўмення, Патрэбна тут і бабскае цярпенне. А чорту гэта дробязь, не работа, Таму гадамі корпацца ля печы Не дазваляе мне мая істота — Мне дай размах, дай разгарнуць мне плечы. Я знаю тонкасці вядзьмарскай кухні — Не пералічыш іх, язык апухне; Ды сам не ўпраўлюся, вядома.

(Убачыў звяроў.)

Якія малпачкі — уга! Вось вам служанка, вось — слуга!

(Да звяроў.)

Дзе ж гаспадынька, што ж не дома?

Звяры

Пад’ела, Пасядзела І ў комін паляцела.

Мефістофель

І доўга там яна лунае?

Звяры

Мы лапкі грэем тут. Хто знае?

Мефістофель (Фаўсту)

А праўда? Сімпатычныя звяры?

Фаўст

Глядзець агідна на брыдоту.

Мефістофель

А я б, здаецца, у ахвоту Час бавіў да зары.

(Да звяроў.)

Ну, лялькі чортавы, чаго Нагатавала сёння кодла ваша?

Звяры

Жабрачая пацеха — каша!

Мефістофель

Збярэцца публіка — ого!

Самец (падпаўзае і лашчыцца да Мефістофеля)

Са мной пагуляй, Мне грошыкаў дай — Дай выйграць. Гулец Без грошай — дурны, З грашмі ўсе — паны, З грашмі я — мудрэц.

Мефістофель

Ад шчасця б малпачка самлела, Каб у лато гуляць умела.

Тым часам малпяняты, гуляючы з вялізным шарам, выкацілі яго наперад.

Самец

Такі ўжо свет! Пусты эфект, Звініць, як шкло, Бо ў ім дупло. Ва ўсёй нутрыне Блішчыць, мігціць, Звініць, трымціць. Мой мілы сыне, Гуляй адзін! Кранеш і — дзын! — Асколкі шара Апараць парай.

Мефістофель

Навошта гэта сіта?

Самец (здымае сіта)

Каб знаць бандыта. Будзь злодзей — ты, Пазналі б мы за тры вярсты.

(Бяжыць да самкі і дае ёй глянуць у сіта.)

Зірні ж у сіта, Пазнай бандыта, Скажы, хто гэта.

Мефістофель (набліжаецца да агню)

Нашто ж чыгун?

Самец і самка

Прайдоха, лгун, Пазнай чыгун, Кацёл пазнай!

Мефістофель

Нахабнікаў ганю!

Самец

Сядай к агню І паддзімай!

(Прымушае Мефістофеля сесці.)

Фаўст (які тым часам глядзеў у люстэрка, то набліжаючыся да яго, то аддаляючыся)

Што бачу я! Ў чароўным шкле Лунае цьмяна вобраз мілы!{44} Каханне, дай хутчэй мне крылы Дагнаць чароўную ў імгле! Хачу пакінуць гэты кут, Убачыць дзіва не ў тумане! Няхай жа яўным дзіва стане — Жанчынай шчасця і пакут! Няўжо красу ўскарміла наша глеба? Няўжо мне ў гэтым целе цуд Зямны й нябесны бачыць трэба? Няўжо зямля старая здатна на такое?

Мефістофель

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: