Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

Куды ўжо мне з сівою барадой У гэтым мерацца з табой, Тут спроба пойдзе надарма. Адзін бы я не вытрымаў ярма, Бо я губляюся, людзей баюся І сам сабе нікчэмнасцю здаюся.

Мефістофель

Адвага прыйдзе з вопыту жывога, Абы меў веру ты ў сябе самога.

Фаўст

А як жа нам мае пакінуць нетры Без слуг, без коней, без карэты?

Мефістофель

Нічога! Толькі плашч раскіну гэты — І мы, васпане, у паветры! Адно прашу: пакінь ты на зямлі Куфэркі, клункі, хатулі. Агнём дыхну на развітанне — І паляцім у неба тым хутчэй, Чым будзе на плячах лягчэй! Ну, з новым вас жыццём! Маё вітанне!

Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу{36}

Гуляе вясёлая кампанія.

Фрош

Што з вамі, хлопцы? Ўцяміць не магу! Ні ў скач, ні ў плач, гарэлка вас не грэе; Бывала, кожны чортам ходзіць і дурэе, І раптам — на! Што куры ў катуху!

Брандэр

Ты сам спаганіў гумар свой, Быў зух, а стаў свіння свіннёй.

Фрош (вылівае яму на галаву шклянку віна)

Дык вось табе!

Брандэр

Дурны свінтух!

Фрош

А каб табе язык апух!

Зібель

Зноў гвалт? Няма на вас халеры! Заткніцеся, бо выпру ў дзверы! Чым так, за дзякуй горла драць, Давайце песеньку спяваць! — Маэстра! Гоп-ля-гоп!

Альтмаер

А хай ты трэсні,— Аж вушы рвуць твае мне песні!

Зібель

Ха-ха! Каб тут я ўзяў на поўны бас, Скляпенне рухнула б на вас.

Фрош

Каму не ў лад, таго ганіце ў карак! А-тара-лара-там!

Альтмаер

А-тара-лара-там!

Фрош

Цяпер пачну без лішніх сварак!

(Спявае.)

Свяшчэнны Рым{37}, чаму ты Не заняпаў ад смуты!

Брандэр

Цьфу! — дрэнь. Палітыка не для карчмы! Далоў яе! Каму якая справа, На чым трымаецца дзяржава. Падзякуемце лепей мы, Што па ласкавай волі бога Не нас датычыцца трывога За канцлерскі, за папскі трон. З нас кожны папа, кожны ўдалы: Давайце ж выберам, адно каб ён Меў пры сабе святыя прычындалы!{38}

Фрош (спявае)

Узвіся, салавейка, ранкам рана, Сто тысяч прывітанняў занясі каханай.{39}

Зібель

Вітаць каханак? К чорту! К богу ў рай!

Фрош

І пацалунак! — Не перашкаджай!

(Спявае.)

Замкі далоў! Прыйду я ноччу. Замкі далоў! Вазьму красу дзявочу. Замкні пад ранак на пацямочкі, Бывай, каханка! Бывай да ночкі!

Зібель

Ну-ну! Спявай, хвалі, грымі ў званы — Яшчэ ад рогату парву бакі я! Каханкі нашы — ўсе яны такія: Не могуць жыць без здрады і маны. Хай бабай цешыцца лясун, Няхай казёл — да коз ласун — На скрыжаванні для яе «Дабранач, бубачка!» — бляе. Бо дзеўцы хлопец бравы, шустры Кавалак ці не надта тлусты? Ёй лепш з вітаннем заадно Шалёхнуць камень у акно.

Брандэр (грукаючы кулаком па стале)

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: