Шрифт:
Мефістофель (ведзьме)
Калі патрэба выпадзе якая, Ты мне на шабасе шапні!Ведзьма
А вось замова. Паўтарай яе — Яна напітку моцы дадае.Мефістофель (Фаўсту)
Хадзем хутчэй, каб цела Сагрэлася і прапацела, Тады падымецца жыццёвы тон, Адчуеш млосць і шал кахання, Табе параніць сэрца Купідон, Я ж здзейсню кожнае тваё жаданне.Фаўст
Дай люстра, гляну ёй у вочы, О, дзе яна, душы царыца?Мефістофель
На пекны твар, на твар жаночы Ты скора зможаш надзівіцца.(Ціха, убок.)
Чакай, праз сілу нашага пітва У бабе ўбачыш ты багіню хараства.Вуліца{48}
Фаўст малады. Праходзіць Маргарыта.
Фаўст
Хачу красуню папрасіць Паненцы праважатым быць.{49}Маргарыта
Красунь, паненак тут няма — Дайду дадому і сама.(Вырываецца і выходзіць.)
Фаўст
Дальбог, такая прыгажосць, Наўрад ці дзе на свеце ёсць! З прывабнай строгасцю — хаця Дзяўчо, амаль яшчэ дзіця. О, як мне вобраз гэты люб! Румянец шчочак, чырвань губ, Бляск гэтых вочак з-пад павек Мне не забыць ужо навек! Адно ўжо тое вельмі міла, Як лёгка мой наскок адбіла.Уваходзіць Мефістофель.
Глядзі, каб дзеўку мне дастаў!Мефістофель
Якую?Фаўст
Ёй я дарогу заступаў.Мефістофель
Ах вось! У пробашча яна была І ачышчалася ад зла, Грахі яму нявінная насіла. Падгледзеў я — ля спавядальнай будкі Стаяла, як анёл чысцюткі — А гэтакіх мая не пераможа сіла,Фаўст
За чатырнаццаць ёй пераваліла.Мефістофель
Ты — як распуснік пошлы, гадкі, Што хціва кветачкі кахання рве, Якому толькі ў галаве — Залёты і нявінныя дзяўчаткі. Ці не завельмі ты, мой пане, спрытны?Фаўст
Дарма! Пакінь, магістр амбітны, Свае маралі, трапныя здагадкі — Абрыдлі мне яны. Без лішніх слоў: Калі я гэтай ноччу зноў Дзяўчыну мілую не ўбачу, Лічы — ў табе партнёра трачу!Мефістофель
Не ўсё ж наскокам, дарагі! — Патрэбен тыдзень мне, другі, Каб я аказію мець мог.Фаўст
Мне б толькі вольных сем гадзін, Дык і без чорта, сам, адзін Я б спакусіў і перамог.Мефістофель
Ого! Цяпер я слухаю француза! Прашу, не гневайся, ну годзе, годзе! Але ж які той смак у асалодзе, Калі табе падорана спакуса! Круці, фліртуй, шукай зацішак, А там, як дойдзе да пары, Ты, як герой замежных кніжак, Сам на цугундар лялечку бяры.Фаўст
Мой апетыт здаволіцца малым.Мефістофель
Ты рызыкант, мой пане, а між тым, Скажу без смеху, да дзяўчыны Пад’ехаць хітра мы павінны, Бо штурмаваць паненку ў лоб Пустою дурасцю было б.Фаўст
Вядзі мяне ў яе святліцу Або дастань на памяць паясок, Хусцінку, стужку, завушніцу, Падвязку з ножкі, матузок.Мефістофель
Каб даказаць, як спачуваю Твайму вялікаму адчаю, Гатовы сёння ж я з табой Прабрацца да яе ў пакой.Фаўст
Убачу? Авалодаю?Мефістофель
Не, не! Ў адведкі Красуня пойдзе да суседкі, А ты чакай пакуль, сядзі рахмана І мар пра ўцехі вашага рамана.