Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Гоман натоўпу

Зала ходырам… Шум, гром… Прэч бяжым, ану яго з дваром… Разгуляліся ў двары Нечысці, нетапыры… Нейкі свіст над галавой… Храбусценне пад нагой… Кажаны ляцяць з акна… Страшна… Ціхне гамана… Не да ўцех цяпер гасцям… Што тут робіцца?.. Няўцям…

Герольд

Тут на святах год у год Я вартую уваход, Каб ніякі госць нязваны Не пранёс якой заганы, Каб нячысцік без білета Не пралез на свята гэта. Сёння ж раптам, як на грэх, Іх налезла поўны мех. З тым Заілам шмат марокі! А ўжо зноў я чую крокі, Дзіва новае зноў бачу! Як яго я растлумачу? У герольда абавязкі — Прадстаўляць на бале маскі, Быць разгадчыкам задач! А вось сёння хоць ты плач — Не магу! Вось калясніца Праз натоўп у залу мчыцца, Едзе плаўна, едзе смела. Жарабцоў кіруе ўмела, Спрытна, стоячы, вазніца. Збруя ззяе, серабрыцца, Ліхтары мігцяць магічна — Ўсё так дзіўна, непрывычна. Сціх гармідар карнавала, Вочы вырачыла зала. Не, не быць ужо дабру… Страшна мне… Дарогі…

Хлопчык-каляснічы{145}

Тпру! Стойце, коні, не шалейце. Папускае цуглі, лейцы І загадвае вазніца Вам у зале прыпыніцца. Бачыце, якая ўхвала Нам на долю тут прыпала. Тут не дзіва дзіву дацца. Дай, герольдзе-распарадца, Як таму і след спачатку, Алегорыям разгадку.

Герольд

Ну й задаў ты мне задачу! Апішу табе, што бачу.

Хлопчык-каляснічы

Апішы!

Герольд

Скажу тады: Ты прыгожы, малады, Свежы, ўдалы і, аднак, Не зусім яшчэ юнак. Ды праз колькі зім і лет Пры тваім запасе чараў — Станеш мараю кабет, Лепшай кветкай будуараў.

Хлопчык-каляснічы

Ну-ну, давай! Малюнак гладкі. Цяпер — да сутнасці загадкі.

Герольд

Па бляску і гуллівасці вачэй, Па схільнасці да яркіх стужак, нітак, Па тозе, што цячэ з тваіх плячэй, Аздобленай узорамі ля лытак, Ты — як дзяўчо, ты — як дзіця, Хоць у каханні экзерсісы Прайшоў, спазнаў азы жыцця І ўжо ў навуцы гэтай лысы.

Хлопчык-каляснічы

А гэта хто? У пышнай рызе Ўрачыста едзе на квадрызе?

Герольд

Здаецца ён царом дабра, Багатым, шчодрым і рахманым. Якое шчасце быць падданым Такога добрага цара! Ён з большай радасцю дае, Чым тоіць скарбішчы свае.

Хлопчык-каляснічы

Не шчыра адказаў, не ад душы — Ты больш дакладна апішы.

Герольд

А хто вам гожасць лепш апіша! Як месяц — твар, здароўем пыша, Румянец шчок, прыпухласць губ, Густы смаліста-чорны чуб, Што выглядае з-пад цюрбана, Пастава, стан і рухі пана. Адразу ясна — ён вядомы!

Хлопчык-каляснічы

Так, ён — Плутон{146}, багаццяў бог! Чацвёрку лепшую запрог — Да імператара ў харомы!

Герольд

Але ж і ты нам незнаёмы.

Хлопчык-каляснічы

Паэт я, творца хараства! Высокі сэнс такога рамяства — Каб жыць, раздаючы свае ідэі. Што той Плутон? Паэты — багацеі. Чаго Плутон не мае пры двары, Ёсць у мяне; уладары Паэтамі ўпрыгожваюць піры.

Герольд

Хваліцца — майстар на ўсе рукі, Лепш пакажы свае нам штукі.

Хлопчык-каляснічы

Вось пстрыкну пальцамі, адразу Усім вам будзе па алмазу.

(Пстрыкае.)

Бач, спражкі, брошкі, перлаў ніткі, Карона залатая, срэбра зліткі, Пярсцёнкі, шпількі, бранзалеты. І феерверкам на бакі Я рассыпаю светлякі,— Вось так агонь распальваюць паэты.

Герольд

Як прагна рынулася зала І да каштоўнасцяў дапала! А каляснічы ў цэнтры маскараду Кідае жменямі прынаду, Як рыбам кашу на падкорм. Гармідар, валтузня! — Садом! Але я знаю фокусы паэтаў, Цану іх штучных бранзалетаў. Той, думае, што мае кашалёк, А гэта проста матылёк, Другі хапае медальён, Глядзіць — вачам не верыць ён: Варушыцца ў далоні жук І раптам — пырх! угору з рук! Без лішняй рызыкі і слоў Усіх на смех падняў хлапчук — Дарослых дурняў і аслоў.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: