Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:
Работы дам твайму жазлу — Пазыч на час які; ў смалу Канец ягоны я ўмачу І рэбры ўсім пералічу; Блішчыць, трашчыць! Жазло ў агні — Вам не ўцячы ад калатні. Жазлом гарачым апяку, Хто першы трапіць пад руку!

Лямант і вэрхал

Гарым! Ратуйцеся з бяды!.. Агонь! Бяжымце хто куды!.. Назад! Там іскры, там пажар!.. Дыхнула полымя ўжо ў твар! Мяне заціснулі ў куток!.. Назад!.. Бурліць людскі паток!.. О, дайце крылы — палячу! Згарэць у пекле не хачу.

Плутон

Усе адціснуты назад; Хаця няма ахвяр і страт,— Арда дрыжыць, Арда бяжыць. А каб не трапіць у бяду, Я круг нябачны абвяду.

Герольд

Плутоне, дзякую за раду! Ты мудрасць паказаў і ўладу!

Плутон

Цярпенне, друг, сюрпрызы ўсе Яшчэ пакуль што на чарзе.

Скнара

Цяпер агледзімся памалу: Збягуцца зараз дамы ў залу,— Бо дзе разжыцца можна, там Няма адбою ад настырных дам. А я між тым пастаўлю нос па ветры. Пакуль яшчэ не парахно І ў бабах нештачка ж я петру, Шчыкнуць патраплю за сцягно. Але баюся я, — ў штурхнечы Мае залёты будуць недарэчы, І кампліменты пройдуць міма, Тут больш патрэбна пантаміма. Калі ж задарміцца і мова жэстаў, Тады я з золата, нібыта з цеста, Зляплю прывабы і прынады,— Жанчынкі, пэўна, будуць рады.

Герольд

Худы наш дурань з жартаў-смехаў Да пошлых выбрыкаў даехаў: Бярэ ён золата і гне, Ламае, крышыць, месіць, мне, І, нібы ў дзежачцы з рашчыны, Ён спрытна лепіць камякі І брыд паказвае такі, Што пухнуць з сораму мужчыны. У дам гарыць румянец шчок — Хутчэй выводзяць прэч дачок… А дурань рады, ён рагоча, Пагнюсіць нас распустай хоча. Не, ўсё-такі я блазнюку Жазлом у карак натаўку.

Плутон

Бяды не прадчувае, не баіцца, Але няхай штукарыць баламут. Не будзе ён выдурнівацца тут, Як час настане ўгаманіцца.

Гармідар і спевы

З далін і з гор яшчэ Арда, віруючы, цячэ. Выходзіць велічна на круг Вялікі Пан{147} у гурце слуг, Яны на чары не зважаюць, Чароўны круг пераступаюць.

Плутон

Я ведаю, хто ў масцы Пана. Прыйшлі і смела вы і нечакана, Я знаю вашу тайну, й не адну,— Ахвотна круг чароўны разамкну. Няхай вам радасць усміхнецца, Хай ваша дзіва цешыць люд. А часам вам ці не здаецца, Што не патрэбен гэты цуд?

Спевы дзікуноў

Смяюцца, скачуць дзікуны — Як утрапёныя яны, Зямля пад імі хадыром, Бо кожны йдзе багатыром.

Фаўны{148}

Ану ж, браткі, Спляцём вянкі — У скоках фаўны Заўсёды спраўны. Дык разбірайцеся ж на пары! Хай вушы з кудзеркаў тарчма, Хай і кірпаты нос на твары — Нам, фаўнам, гэта ўсё дарма! — Працягне фаўн капыт абранцы І ўжо трасецца ў дзікім танцы.

Сатыр

А следам скача зух Сатыр, Казёл пажадлівы, бабздыр, Як скнара, спрытны ён, імклівы, Паджары, жылісты, смяшлівы, Упіты водарам свабоды, Ён дзікі, вольны сын прыроды, Глядзіць з пагардай на пыхлівы, Хімерны люд, пусты народ — Ад іх жыцця адзін смурод. А ён, Сатыр, — прыроды цар, Палян і пушчаў уладар.

Гномы{149}

За ўсімі борздзенька, бягом, Трушком, трушком шыбуе гном. Замест адзежы — мох, сучкі, Пад імі лямпы-светлячкі. Сярод бясклопатнай гурмы Снуём, нібы мурашкі, мы. Адным мы — духі дамавыя, Другім мы — слугі дармавыя, Бо з нетраў і багатых скал Руду бяром, з руды — метал. Заўжды вітаюць людзі нас: «У добры час! У добры час!» Хоць выдаём мы на-гара Багата рознага дабра, Ды йдуць металы з той руды У рукі рознае брыды: Купцам, зладзеям, махлярам, Яшчэ й — заплечных спраў майстрам, Усім, хто божы запавет Знядбаў за прыгаршчы манет. Віны ў тым нашае няма,— Як мы, цярпіце ціск ярма!
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: