Шрифт:
Выходзяць.
Маргарыта (уваходзячы з лямпай)
Тут горача і душна так…(Адчыняе акно.)
А на дварэ — не тое, што ўжо ў хаце. Мне неяк так… не знаю як… Чаму няма так доўга маці, Глядзі, і немарасць прысніцца. Якая ж я, аднак, дурніца…(Раздзеючыся, спявае.)
Уладца Фулы слаўнай{51} Меў кубак для бясед, Каханай дар, што рана Сышла у лепшы свет. З яго гаючы трунак Піў на пірах кароль, Глядзеў на падарунак,— Стаіўшы ў сэрцы боль. Усім зычліўцам трона Раздаў ён гарады, А пры сабе да скону Меў кубак залаты. Сазваў на пір наказам Ён рыцараў зямлі І ў зале продкаў разам Апошні раз пілі. І прывітаў гасціну Сардэчна валадар, І выпіў і ў пучыну Ён кінуў мілы дар. Прыбой у золкім змроччы Той кубак падхапіў. Кароль заплюшчыў вочы І больш ужо не піў.(Адчыняе куфар, каб пакласці адзежу, бачыць шкатулку.)
Адкуль шкатулка тут? Я ж зачыніла куфар на замок. Якія рэчы ў ёй? Ды гэта ж цуд! І хто яе паставіць мог? Нашто тут доўга варажыць — Прынеслі, пэўна, залажыць, А мама — ў скрыню даччыну! Ах! Вось і ключык! Адчыню? А божа, колькі тут аздоб! А божа, колькі тут акрас! А ўсё-такі чый гэта скарб? Любой дваранцы ў самы раз Не сорамна насіць было б!(Прыбіраецца і глядзіцца ў люстэрка.)
А вось і пара завушніц Іграе пералівам фарб, Як срэбра чыстае крыніц, Надзела і — не тая Грэта! Прыгожа, здатна, ў акурат! Яно, бач, добра, ды ці шмат Цяпер такіх, што цэняць гэта? Што хараство? Тут кожны скажа: Без залатоўкі Няма сяброўкі! Ах, бедны свет! Ах, доля наша!На шпацыры{52}
Задуменны Фаўст. Падыходзіць Мефістофель.
Мефістофель
Каб я з кахання сох! Каб я ў смале кіпеў! — Залаяўся б мацней, калі б умеў!Фаўст
Чаго ты так гарыш? Чаго такі шалёны? Упершыню я чую ад цябе праклёны!Мефістофель
Пайшоў бы зараз жа да чорта, Калі б я чортам сам не быў.Фаўст
Заўсёды ходзіш прама, горда, А сёння сам сябе забыў.Мефістофель
Падумай сам, плюгавы нейкі поп Ужо бразготкі Грэтхен згроб. Старая, ўнюхаўшы, па звычцы Адразу скеміла: злы дух! Пасецца, як аўца, ў кантычцы, Вось і прыдбала тонкі нюх. Глядзіць, каб свецкага, крый бог, Не прапусціць цераз парог. «Дзіця, — сказала, — цёмны дар Бязгрэшным душам у цяжар, Лепш багародзіцы святой З малітвай скарб прысвецім твой». Скрывіла губкі Маргарытка: Глядзець ёй, бачыш, вельмі брыдка Каню дарованаму ў зубы. Бо хто дае, той богу любы. Тут мамачка папа гукнула. Той лезе ў хату, нібы скула, Угледзеў: «Утаймуйце плоць! — Хто не шкадуе, з тым гасподзь!» Маўляў, ахвотна падарункі Царква прымае з ласкі божай, Яна не скардзіцца на шлункі, Лыкнула, дзякаваць, паўсвету, А колькі, колькі яшчэ можа!{53} Нястраўнасці ж пакуль не мае. Царква адна — ці чыста гэта, Мае вы чады? — не спытае.Фаўст
Закон няпісаны: прымае дар Кароль, царква, яўрэй-ліхвяр.Мефістофель
Пярсцёнкі, пацеркі, шнурочкі Ён потым хап! — і з хаты ўпрочкі. І нават «дзякуй» не сказаў, Нібы арэхаў кош панёс, Ён рай старой паабяцаў, А баба — радая да слёз.Фаўст
А Грэтхен як?Мефістофель
Адна ў тузе. Не знае, што рабіць у горы: Ёй скруха сэрцайка грызе Па рыцары і страчаным уборы.Фаўст
Шкада, пакутуе праз нас. Дастань лепш новых дзе акрас! Бо першыя — яе не варты!Мефістофель
А вам усё гульня, мой пане, жарты.Фаўст
Што я загадваю, рабі! Спярша суседачку падбі, А там, ты ж д’ябал спрытны, лоўкі, Здабудзеш ключ і да сяброўкі.