Шрифт:
Імператар
Гасцінец добры вы прынеслі. Ад радасці памаладзелі І акрыялі, бы ўваскрэслі.Скарбнік (уваходзячы і паказваючы на Фаўста і Мефістофеля)
Падзяка ім, — яны без працы не сядзелі.Фаўст
Хай канцлер вам усё раскажа.Канцлер (важна выступае наперад)
Я маю гонар далажыць, манарша! Дзівуйцеся — вось гэтая цыдула Нягоду на карысць нам абярнула.(Чытае.)
«Наступным абвяшчаецца закон: Адна папера — тысяча карон; Забеспячэнне — скарбы, што былі Ў свой час схаваныя ў зямлі. Мяняць дазволена паперу гэту Па цвёрдым курсе на манету».Імператар
Тут пахне хітрай навізной — Хто рызыкнуў сфальшывіць подпіс мой? Злачынства будзе пакарана!Скарбнік
Які ж падман? Калі ты быў у масцы Пана На карнавале паміж нас, Табе прыносіў канцлер гэты ўказ: «Адзнач, — сказаў,— наш фэрст дабром, Для шчасця слуг тваіх чыркні пяром». Ты падпісаў: мы ж подпіс гасудараў Размножылі — сто тысяч экземпляраў. А каб нікому не было турботы, Надрукавалі розныя банкноты: Па дзесяць, трыццаць, пяцьдзесят — І кожны сёння мае, кожны рад. Зірні на горад: людзі там галелі, Цяпер ад шчасця нібы пашалелі; Тваё імя і так вядома ўсім даўно, Цяпер на цэлы свет грыміць яно. Твой подпіс — новы ўклад у алфавіт, Сімвалізуе шчасце ён і дабрабыт.Імператар
І за ашмотак гэты папяровы Даюць вам золата? Ці вы здаровы? Не бачыў свет такіх дзівос!Кашталян
Нібы віхор паперачкі разнёс Па ўсёй краіне; за паперку мець Ты можаш срэбра, золата ці медзь. Мяняй цяпер у банках свой барыш: Мяняй туды-сюды — не прагарыш. Дае багацця ўсім закон такі: Звіхнулася паўцарства на адзежы, Паўцарства сытае ад конскай ежы, І працвітаюць крамы і шынкі, Брынчаць у корчмах лыжкі, міскі. «Ура манарху!» — Тупат, рогат, віскі…Мефістофель
Самотна ходзячы паміж тэрас, Красуню напаткаеш ты не раз, Што вочкамі з-пад веера стрыжэ І ўсё наровіць вам у пратэжэ. Рахунак просты: бо за грошы Ты і каханы, і прыгожы. За пазухай з пісулькамі дружкоў Надзейны грошам будзе схоў. Айцы-царкоўнікі па даўняй звычцы Насіць пачнуць банкноцікі ў кантычцы, Салдату ўвогуле яшчэ лаўчэй: Папера не намуляе плячэй. Прабач, калі наш акт магутны, Магчыма, у дэталях трошкі будны.Фаўст
Ці мала грошай, што ў зямлі Ад доўгага няўжытку пацвілі! Няма такое думкі, каб магла Абняць усё, што тайна зберагла, Няма фантазіі такое, каб Хоць бы прыблізна змерыла твой скарб. А мудрасці вялікай празарліўца Адкрыецца любая таямніца.Мефістофель
Папера нам зручней: усё, што маеш, На ёй адразу прачытаеш, Ні фальшу тут табе, ніякай пробы — Плаці і еж на поўныя вантробы, Захочаш золата — ідзі к мяняйлу, А ён не дасць, тады з зямлі металу Якога хочаш можна накапаць, Алмазы нават можаш абмяняць. Забудзецца сумленне й паняверка, Калі ў цане ўмацуецца паперка, І ты пабачыш сам, як неўзабаве Багата будзе грошай у дзяржаве.Імператар
За шчасце, што далі краіне і народу, Вы ад мяне прыміце ўзнагароду: З хвіліны гэтай прызначаю вас Ахоўваць нетраў залаты запас, Кантраляваць усякія знаходкі, Бо вы і месцы знаеце і сродкі. З’яднайце сілы вашыя ў адну — І золатам напоўніце казну, Каб нам вялікая карысць была Ад царстваў цемры і святла.Скарбнік (Фаўсту)
Я абяцаю тут пры ўсім народзе З калегам чарадзеем жыць у згодзе.(Выходзіць з Фаўстам.)
Імператар
Я дам усім, — адно хачу я знаць, Як будзеце вы грошы спажываць.Паж (прымаючы)
Пачну гуляць, і піць, і есці.Другі (прымаючы)