Шрифт:
Мефістофель
І чорту дзецца тут няма куды!Бакалаўр
Спатрэбіцца — і чорта к чорту я пашлю!Мефістофель (убок)
Ну не, тут я табе не саступлю.Бакалаўр
Стварае толькі той, хто малады: Стварыў я свет і сонца, месяц, зоры, Зямную цвердзь, паветра, неба, горы, Усё жывое я стварыў, І дзень святлом я азарыў, Даў небу зорную красу, Траве — халодную расу, І па маёй рашучай волі Цвітуць і сохнуць кветкі ў полі. Я дзёрзка думку вызваліў з пакут, З філістэрскіх акоў і пут, А сам, як бог, у німбе гордых дум, Куды свабодны дух вядзе, іду праз тлум. Іду ўгару, і светач і прарок, Нясу я сонца, а не змрок!(Выходзіць.)
Мефістофель
Арыгінал! Ідзі ты, знаеш… Маладзён! З сябе яшчэ ён строіць нешта! Усё мне гэта толькі смешна, Бо ўжо вядома з даўніх-даўніх дзён. Аднак, бадай, цяпер па ўсім відно, Што кроў у ім яшчэ не згусла; Ды, як бы ні брадзіла сусла, А будзе брага ці віно.(Да моладзі ў партэры, якая не апладзіруе.)
Я дараваць заўжды гатовы Няспеласць і душэўны лёд. Мае ацэніце вы словы, Да чортавых дажыўшы год.Лабараторыя ў сярэдневяковым стылі
Вялікія нязручныя прылады для фантастычных мэт.
Вагнер (каля ачага)
Гучыць ужо шчымліва звон, Дрыжаць пашэрхлыя муры, І ў гэтым бачу я закон. Працэс у колбе, унутры, Не можа доўжыцца бясконца. А вось ужо блішчыць і донца, Вось бачу, вугалёк чырвоны Пунсовай іскраю мігае, І зыркі аганёк ягоны Цямноцце ночы разганяе. Каб толькі не пагасла ў печы! Ах божа, ходзіць нехта… Голас нечы…Мефістофель (уваходзячы)
Вітаю вас і вашу ўдачу!Вагнер (спалохана)
Вітанне! З радасцю вас бачу!(Ціха.)
Прашу цішэй, у колбе тут Здзяйсняецца вялікі цуд. Стварэнне Жывога чалавека.Мефістофель
Ну?! Якую ж пару Запхнулі вы ў шкляную тару.Вагнер
Вялікім, пошлым прыніжэннем Істотна ўзятых прынцыпаў расплоду Лічу струхнелую методу. Пяшчотка-плоць, што ўсім жыццё дае, І той імпэт жывы, што з плоці б’е, Каб зноў у новым целе паўтарыцца І па-старому з іншым целам зліцца,— Дагмат абсурдны, не для новай школы! Так плодзяцца няхай бязмозглыя жывёлы. А чалавек вышэй! Пачатак чалавечы Павінен адмысловым стаць. Дарэчы,(Да ачага.)
Блішчыць! Глядзі! У гэтай чаднай печы Надзеі скора спраўдзяцца мае. Я ведаю, што сумесь розных рэчыў (А толькі гэта змест жывы дае) Складзе і цела, і шкілет. Я разгадаў даўно жыцця сакрэт: І плоць, жывую плоць, без родавых пакут Спакойненька ствару я ў колбе тут.(Зноў да ачага.)
О! Творыцца! І згустак чорны Паволі складваецца ў формы. Мая работа марна не прапала — Бо што прырода арганізавала, То наша воля цвёрдая і сіла Цяпер даследчым розумам стварыла.Мефістофель
Хто доўга жыў, той знае вашы цуды, Нічога новага не ўбачыць ён: І я, вандруючы спакон, На штучных людцаў наглядзеўся ўсюды.Вагнер (уважліва сочыць за колбай)
Блішчыць субстанцыя… плыве… Яшчэ хвіліна… міг… і ажыве! Няхай мой план на выгляд дзікі, Аднак у будучым наш мозг вялікі Утворыць дасканалы, невантробны Мозг-сінтэз, нашаму падобны.