Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Мефістофель

Ён зноў гарыць, ён зноў палае! Ідзі, ідзі ж суцеш яе, дурны. Дзе недарэка выйсця добрага не мае, Там горнецца адразу да труны. Смялей! Адкінь адчай і горды гнеў — Ля чорта сам ты трохі ссатанеў. Бяда, калі ўжо чорт пачне тужыць, Тады няма чаго і жыць.

Пакой Грэтхен{67}

Грэтхен (адна, за калаўроткам)

У сэрцы боль, Запал пагас, Не вернецца Шчаслівы час. Спакой мінуў — І мне труна, Агоркнуў свет — І я адна. Душу маю Азмрочыў сум, Завяла я Ад горкіх дум. У сэрцы боль, Запал пагас, Не вернецца Шчаслівы час. Каб да мяне Прыйсці ён мог, Як выбегла б Я на парог, Яго хада І моц плячэй, Яго ўладарны Бляск вачэй. Яго — і голас, І далонь, І вуснаў — ах! Святы агонь! У сэрцы боль, Запал пагас, Не вернецца Шчаслівы час. Жаль грудзі рве — Больш не ўтрываць: О, каб магла Яго ўтрымаць. І цалаваць Усё жыццё, З любоўю — ў смерць, У небыццё!

Сад Марты{68}

Маргарыта. Фаўст.

Маргарыта

Скажы мне, Генрых мой!

Фаўст

Скажу!

Маргарыта

Скажы, як ставішся да бога? За добрую тваю душу Мяне ўвесь час грызе трывога.

Фаўст

Пакінь, дзіця, маё ты знаеш пачуццё, Я за яго гатоў аддаць жыццё, Не ганячы царквы і неба.

Маргарыта

Нядобра так, нам верыць трэба!

Фаўст

Чаму?

Маргарыта

Ну, як цябе пераканаць! Дары святыя трэба шанаваць.

Фаўст

Дары шаную.

Маргарыта

Трэба іх прымаць. Не молішся, не ходзіш ты да мшы — Ці маеш веру ты ў душы?

Фаўст

Каханая, не сустракаў такога, Каб хто сказаў: «Я веру ў бога». Спытайся ў мудраца Ці ў дабрачыннага айца — Адказам будзе смех.

Маргарыта

Дык, значыць, не?

Фаўст

Анёлак, зразумей мяне! Хто назаве яго, Хто прызаве яго, Хто скажа: «У яго я веру»? Або адкрыта, Зусім адкрыта Прызнае: «Не, не веру»? Усемагутны, Усеўладны Ці ж не акрые ласкай Цябе, мяне, сябе? Над намі ці ж не купал неба? Ці ж пад нагамі не зямля? Ці ж зоркі мякка і лагодна Не мчаць у высі, высі, высі? Ці ж не гляджу ў аблічча я табе, Ці ж гэта ўсё не пранікае У галаву, ў душу табе, Ці не лунае ў вечнай таямніцы Нябачна, бачна навакол цябе? Напоўні шчодра гэтым сэрца! Як адчуванне шчасцем адзавецца, То называй яго, як хочаш! Каханнем! Шчасцем! Сэрцам! Богам! А я не маю назвы! Я пачуццём жыву; Бо назва — гук і дым, Што спавівае полымя ў нябеснай мгле.

Маргарыта

Не суцяшай нічым. Казаў і пробашч гэта мне, Адно — зусім другія словы.

Фаўст

У кожнага лад роднай мовы Сугучны думкам і настрою — Чаму ж тады і мне сваёю Не гаварыць, чаму?

Маргарыта

Гатова верыць я ўсяму, Але адно мяне гняце — Што вы — не ва Хрысце.

Фаўст

Дзіця!

Маргарыта

І вельмі моцна прыгнятае, Што ў вас кампанія не тая.

Фаўст

Чаму?

Маргарыта

Мне сябар ваш харошы Да глыбіні душы варожы. Скажу, за ўсе свае гады Другой такой не бачыла брыды,— Ягоны твар такі страшэнны.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: