Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Прыдворны

Павольненька да соннага ідзе.

Дама

Як не пасуе ён такой брыдзе!

Паэт

У прамянях яе красуе ён!

Дама

Селена і Эндыміён!{154}

Паэт

Багіня! Нахілілася… крананне… А вось і п’е яго дыханне… Цалуе!.. Шчасце! О, як мне зайздросна!

Дуэнья

Публічны сорам! Ганьба! Бачыць млосна!

Фаўст

Які вялікі, чысты дар!

Мефістофель

Ну годзе, Хай цешацца любоўю на свабодзе.

Прыдворны

Прачнуўся ён… Яна паводдаль стала…

Дама

І азірнулася… я так і знала…

Прыдворны

Уражаны! Як гэта дзіўна юнаку!

Дама

Каму-каму, а ёй — не навіна.

Прыдворны

І далікатна падае руку.

Дама

Яго навучыць нечаму яна! А ваш наіўны брат жыве да плешы, А ўсё ж упэўнены, што першы…

Рыцар

Які ў ёй такт! А вытанчанасць руху!

Дама

На погляд мой, мы бачым шлюху!

Паж

Каб гэта я быў тым Парысам!

Прыдворны

Я праз такую і змарнеў бы й высах!

Дама

Не штука, што сатрэцца пазалота, Бо лапалі яе, каму ахвота!

Другая

Яно, канечне, так — няма тут дзіва, Алена змалку па руках хадзіла.

Рыцар

Хай нават многім перапала нешта, Мяне здаволіла б і рэшта.

Вучоны

А я не ведаю, ці тут Алена, Ці, можа, гэта іншая царыца. На сцэне ўсё — уяўнае, падмена; А праўду скажа нам першакрыніца. Я веру толькі сведчанню Гамера: «Была яна да сэрца старцам Троі». Аналагічна ўсё: краса, манеры. Дык вось за што змагаліся героі! Уломак я сівы, аднак і мне Душу яна сагрэе й скалыхне.

Астролаг

Ён не хлапчук. Уладнаю рукою Падняў яе. Працівіцца герою Яна не можа. І герой Выкрадвае красуню.

Фаўст

Злодзей, стой! Я не дазволю, не аддам ніколі!

Мефістофель

Зусім заблытаўся няшчасны ў ролі.

Астролаг

Як можна добра бачыць з гэтай сцэны, То быў фрагмент з «Выкрадвання Алены».

Фаўст

Выкрадванне? А я? Ці ж я не варты Ключом абараніць царыцу Спарты? Ён вёў мяне праз жудасць і туман, Праз пустату ў адвечны акіян. Вярнуўся я, каб з духамі змагацца — Бо на зямлі над імі я — уладца! Цяпер, калі зазнаў прыгод я многа,— Яна тым больш мая! О ключ, трынога,— О Мацеры, мне без яе не жыць! — Дапамажыце ідэал здабыць.

Астролаг

Апамятайся, Фаўст! Ты ж не малы! Схапіў… Наплыў густы клубок імглы… Махнуў ключом… Парыс туманам тае… Бяда! Якое ліха нас чакае!

Грымоты.

Фаўст падае. Духі расплываюцца.

Мефістофель (несучы Фаўста)

Нішто спектакль! За дурня паручыўся, Дык сам у дурні і пашыўся.

Цемра. Замяшанне.

Акт другі{155}

Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: