Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Былы кабінет Фаўста, такі, якім яго пакінулі.

Мефістофель (выходзіць з-за шырмы)

Калі ён падымае яе і азіраецца, відзён Фаўст, распасцёрты на старадаўнім дзедаўскім ложку.

Ляжы, гаротны Фаўст! Любві страла Пацэліла якраз у сэрца. Каго ў палон Алена узяла, Не скора той на розум узаб’ецца.

(Азіраецца.)

Гляджу навокал я — без перамены: Падлога, столь, куты і сцены, Усё на месцы, як было, Хоць пацямнела ў вокнах шкло, Хоць павуціння й пылу болей стала. Ляжаць паперы як папала. Атрамант высах. Вось пяро, якім Пісаў распіску мне. На ім Засохла кроў маёй ахвяры — Пабіліся б за рэч такую антыквары! А вось на вешалцы старое футра,— У ім я колісь вучня мудра, Яшчэ наіўнага наўздзіў, Як прастачка за нос вадзіў. Нябось і сёння ён грызе маю навуку! Адпалім жа яшчэ раз нашу штуку! Надзену зноў сатлелую хітону — І вось я ўжо — дацэнт, крыніца ведаў. Пара задаць ілбам вучоным тону І павучыць прамудрых караедаў. Ім што! Яны руцінай зараслі, А чорту бавіцца няма калі.

(Здымае футра са сцяны і трасе яго.)

З футра ляцяць цвыркуны, жукі і моль.

Хор казурак

Дзень добры, дзень добры, Шаноўны патрон! Цябе мы пазналі, Табе наш паклон! Ты некалькі штучак Пусціў мімаходзь, А сёння нас процьма — Варушыцца поўсць. Гняздзіцца хітрына Глыбока ў грудзях, А вошка адкрыта Жыве на людзях.

Мефістофель

Уцешылі старога сатану! — Ну што ж, пасеяў добра, добра жну! Яшчэ разок хламіду страсяну — Паўзіце, мілыя казуркі, У скрынкі, шчыліны, мензуркі, Ва ўсе адтуліны і дзюркі, У кнігі, манускрыпты на паліцы, У чэрап гэты праз вачніцы — Бо дзе ж, як не ў гніллі і брудзе, Чарвяк і моль пладзіцца будзе!

(Апранае футра.)

Акрый жа зноў мне стан і плечы — І вось я ўжо настаўнік, прынцыпал. Але нашто мне званне без сустрэчы — Дзе слухачы мае? Дзе хор пахвал?

(Звоніць у званок, які гучыць рэзка і пранозліва — ад гэтага звону ў будынку дрыжаць сцены і адчыняюцца дзверы.)

Фамулюс (ідзе, хістаючыся, па доўгім цёмным калідоры)

Колькі грукату і жаху! Ад падмурку аж да даху Ўсё дрыжыць, як з ліхаманкі — Зырка бліскаюць маланкі, Гнуцца дошкі, і ў будынку Пыл ад скрышанага тынку, Невядомая мне сіла Раптам дзверы адчыніла. Нешта страшнае такое Пасярэдзіне пакоя У футры Фаўста… Мне ківае… Страх калені падгінае… Што рабіць мне? Уцячы?.. Божа моцны, навучы!..

Мефістофель (ківаючы яму)

Заходзьце, дружа Нікадэмус!

Фамулюс

Шаноўны пане мой! Oremus!{156}

Мефістофель

Пакінем гэта!

Фамулюс

Рады я, мой пане, Што вам знаёмы.

Мефістофель

Ну, маё вітанне! Вы ўсё яшчэ студэнт, хоць і сівы, Замшэлы пан! Вось так, як вы, Вучоны муж і гнецца крукам, Аддаючы сябе навукам, Штудзіруе за томам том І картачны будуе дом. Ды/хай ён лобам будзе на тры пядзі, А дзе стаіць, там, братачка, і сядзе. Адзін з усіх, бадай што, толькі цягне — Шаноўны мэтр, што ісцін прагне, Наш доктар Вагнер. У сябе ўвабраў Ён веды і плады вялікіх спраў. Сярод вучоных — першы стоўп! Святло вучэння ён распасцірае Вакол сябе на спрагнены натоўп; Нібы Пятро, нябесны ключнік раю, Ён адмыкае высь нябёс, падземны змрок — І ўсё наперад бачыць, як прарок! Не параўнаецца ніхто з ім — дзе там! Зацьміў і Фаўста ён сваім аўтарытэтам.

Фамулюс

Прабачце, што ў гаворку дзёрзка лезу, Але аспрэчыць мушу вашу тэзу: Ён ветлы, сціплы ў абыходзе, І ён не ведае, куды Знік Фаўст; і Вагнер на самоце Яго чакае доўгія гады І шчыра моліцца, каб бог Вярнуцца доктару памог. А кабінет ягоны з той мінуты Стаіць цалюткі і замкнуты, Ніхто не стаў і на парог. Што зорная гадзіна шле ў пакой? Замкі сарваны, ў страху сцены — У прадчуванні перамены. І вы тут стрэліся са мной.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: