Гапеева Вольга
Шрифт:
Думка. Прабачце, я, мабыць, памылілася дзьвярыма
Яны (у адзін голос). Дзівачка. Тут адны дзьверы.
(Зноўку чуецца «бум-бум-бум». Усе падхопліваюцца й зьбягаюць)
(Зацямненьне.)
(Думка так і вісіць на сьцяне. Ён сядзідь на ложку тварам да яе і чытае газэту.)
Ён... калі раптам вы забыліся на малако і яно ў вас зьбегла, не ўсчыняйце панікі, набярыце нумар 000-000 — і наш дзяжурны падкажа, што трэба рабіць ў гэтай надзвычайнай сытуацыі. Hi ў якім выпадку ня дзейнічайце самастойна. (Задуменна.) Ой, трэба тэта выразаць. Такую інфармацыю нельга губляць. (Выразае кавалак з газэты і прышпіляе яго на Думку. Сядае й чытае далей.)
Учора грамдзянін Грамадзкі Грамада Грамадавіч пры напісаньні чарговага ліста свайму брату не адступіў належныя тры з паловай сантымэтры ад краю паперы, (жахліва) ня можа быць!!! тым самым парушыўшы ўсе найважнейшыя нормы й стандарты напісаньня лістоў.
Па словах ягонае жонкі, грамадзянін Грамадзкі ўжо неаднаразова ігнараваў правілы ў нейкіх дробязях, але да ўчорашняга выпадку гэта не набывала такіх сусьветных маштабаў. Прысуд быў вынесены адразу ж — сьмяротнае пакараньне. (Рукой прыкрывае рот.) Божа мой (Сядзіць задуменны і занепакоены.)
Думка(як у ліхаманцы). ... Дзе цукар?.. Дзе-е-е?.. Мая кава-а-а-а (плача), чаму яна з цук- ра-а-ам? Гам-гам-гам ...Ён жа хацеў.
Ё н. Цішэй, ты. Цішэй. (Азіраецца вакол, каб ніхто не пачуў.)
Думка ..хацеў..каб я сталася ягонай.... яго- най..
Ё н (вельмі хвалюецца і шкуматае яе за плечы). Я прашу цябе: ня трэба гэтак крычаць...
Думка... ягонай і толькі ягонай... асабістай (Ён затыкае ёй рот, але яна, матляючы галавой, вызваляецца й крычыцъ) ... д-у-м-к-а-й !!!
Ё н (хапаецца за галаву, адбягае й крычыцъ што моцы). А-а-а-а-а-а-а!..
(Трошкі супакойваецца, потым зноў пачынае енчыць і хаваецца над ложак...)
(Уваходзіць жанчына з кейсам, на ёй гарнітур і гальштук, яна сядае на ложак. Ёй нязручна сядзець, бо пад ложкам — Ён. Жанчына нахіляецца і выцягвае яго адтуль, супакойваючы... Дастае з кейса вяроўку, абвязвае ягоную шыю, а другі канец прывязвае да ножкі ложка. Галубіць яго па галаве. 3-пад ложка дастае вялікі плякат, на якім напісана: «ПАНЕНКІ АБАРОНІМ БРАТОЎ НАШЫХ МЕНШЫХ !» і ставіць побач зь ім.)
Ж а н ч ы н а. Хутчэй за ўсё у маёй жонкі была б палюбоўніца. Ну, і ў мяне вядома ж.
Я шмат думаю пра сваю будучую жонку. (3 замілаваньнем.) Пра тое, якая яна павінна быць і ці ўмее яна пячы блінцы. I колькі ў яе радзімак, і ці істотны для яе памер майго абутку.
Я павінна думаць пра свайго будучага мужа, — скажаце вы.
Бздуры, — скажу я, думала адна такая. (Дастае з кейса вяроўку і пакуль абвязвае яе вакол шыі, нэрвова прамаўляе.) Што пра яго думаць. (Зьдзекліва.) Ці ўмее ён пекчы блінцы? Колькі ў яго радзімак? I ді істотны для яго памер майго абутку? (Падыходзіць да лямпачкі, завязвае другі канец вяроўкі на ёй.)
Я не магла гэтага больш трываць і... шчоўк. (Торгае вяроўку — сьвятло гасьне. Вакол цёмна і толькі ейны голас,) Я скінула з наццатага наверху ягоную калекцыю засьпіртаваных спэрматазоідаў. (Торгае за вяроўку, лямпачка ўключаецца.) I што вы думаеце? Ён пачаў зьбіраць новую. Я не магла гэтага больш трываць і... шчоўк. (Торгае вяроўку — сьвятло гасьне.) I я падсмажыла на патэльні ягоную калекцыю. (Торгае за вяроўку, лямпачка ўключаецца.) I што б вы думалі? Ён быў зьдзіўлены маёй незалежнасьцю і маёй катэгарычнай незацікаўленасьцю ягонай каштоўнай калекцыяй і папрасіў мяне стацца ягоным мужам. Ну, я, натуральна, падзякавала, але адмовілася, бо ў мяне ўжо ёсьць жонка. Ён ня мог гэтага больш трываць і... шчоўк. (Торгае за вяроўку, сьвятло зьнікае.)
(Чуецца сыгнал небясьпекі, усе дзеючыя асобы выбягаюць, мітусяцца, трапляюць адно адному пад ногі, шукаючы супрацьгазы. Знаходзяць і нацягваюць іх на твары. Становяцца у шэраг, рукі па швох.)
(Жаночы голас аднекуль зьверху.)
Атаньсьён! Атаньсьён!
У сувязі зь перапаўненьнем слыхавых органаў галюцынацыямі невядомага паходжаньня, а таксама па незалежных ад нас прычынах зь сёнь- няшняга дня пачынае сваё дзеяньне новы антывірусны Загад.
Пункт першы:
хлусіць павінны ўсе. Для падтрыманьня нормаў асабістай гігіены раім спалучадь выкананьне Загаду з абліваньнем сьцюдзёнай вадой.
У мэтах прафіляктыкі — тры-чатыры дробныя хлусьні на дзень.
Пункт другі:
будзьце асабліва пільныя пры кантактах зь нявашым полам.
Штраф за невыкананьне Загаду — 0,5 ад мінімальнага заробку.
(Усе здымаюць супрацьгазы.)
3ацямненьне.
к а н е ц