Вход/Регистрация
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
вернуться

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Што зрабіла гэтага чалавека такім зменлівым, чаму ён з ворага Жыгімонта I стаў яго прыхільнікам? А адбылося тое ж самае, што і з ранейшымі перабежчыкамі з BKЛ. Прыгадаем хоць бы славутага Андрэя Полацкага, які таксама, не маючы сілы змагацца з Ягайлам, рашыў ісці ў Маскву, спадзеючыся атрымаць ад яе дапамогу ў сваім змаганні. I хоць ён дзякуючы яго вайсковаму таленту змог дапамагчы Маскве атрымаць перамогі над татарамі на р. Вожы і на Куліковым полі, аднак жаданай дапамогі для сябе ад Масквы не атрымаў і вымушаны быў вярнуцца на радзіму. Тое ж самае адбылося і з Глінскім, толькі ў горшым для яго варыянце. Ён, таксама не змогшы процістаяць Жыгімонту I, пераходзіць у Маскву, якой таксама дзякуючы свайму розуму і энергіі прыносіць шмат карысці. У прыватнасці, па некаторых звестках, ён адыграў рашаючую ролю ў захопе Смаленска і таму спадзяваўся, што Васіль III ва ўзнагароду за гэта аддасць пад яго ўладу гэты горад. Валоданне ім было асабліва важна для ажыццяўлення яго шырокіх планаў. Абапіраючыся на Смаленск, ён мог гуртаваць вакол яго іншыя гарады і воласці і тым самым дасягнуць для сябе канчатковай мэты — стаць поўнаўладным гаспадаром вялікай вобласці, якая б магла стаць і асобнай дзяржавай. Аднак тое ж самае добра разумеў і Васіль III, і таму калі Глінскі спытаў у яго: «Я табе падарыў Смаленск, а што ты мне падорыш?» — тым самым намякаючы на аддачу пад яго ўладу гэтага горада, то Васіль III паабяцаў аддаць яму якую-небудзь іншую, пасля заваяваную вобласць у BKЛ. I гэта канчаткова ўпэўніла Глінскага ў краху дасягнення ім яго шырокіх амбіцыйных мэт з дапамогай Масквы, бо яна толькі выкарыстоўвала яго, нічога не даючы ўзамен. I Глінскі прымае рашэнне аб разрыве з Масквой і ўваходзіць у зносіны з Жыгімонтам I, магчыма спадзеючыся, што калі той захопіць Смаленск, то аддасць яму пад уладу, чаго ён не атрымаў ад Васіля III. Аднак спроба Глінскага ўцячы да Жыгімонта I скончылася поўнай няўдачай. Выдадзены адным са сваіх саўдзельнікаў, ён быў схоплены па дарозе, адвезены да Васіля III, які загадаў кінуць яго ў цямніцу. Праўда, пазней ён быў вызвалены па просьбе яго пляменніцы, якая выйшла замуж за Васіля III. Так бясслаўна закончылася дзейнасць гэтага чалавека, які імкнуўся вельмі многага дасягнуць, але, у рэшце рэшт, застаўся ні з чым.

АРШАНСКАЯ БІТВА I ПАСЛЯ ЯЕ

Захоп Смаленска азначаў для Масквы пераадоленне адной з важнейшых перашкод для далейшага прасоўвання яе на захад. Але ў той жа час для BKЛ з'явілася яшчэ большая пагроза страты сваіх земляў. Трэба асабліва браць пад увагу тое, што Смаленская і Северская землі былі ўключаны ў склад ВКЛ вайсковай сілай, і таму Масква разглядала іх як захопленыя, на якія толькі яна мела права. Зараз жа паўстала пагроза заваявання карэнных беларускіх земляў, тых, якія, мірна злучыўшыся паміж сабою і заваяваўшы балцка-літоўскія і іншыя землі, утварылі BKЛ, жывячы яго эканамічна і культурна. Без іх гэта дзяржава не магла ўжо далей існаваць. Разуменне таго, што адступаць далей ужо нельга, смяротна небяспечна, і дало ў далейшым магчымасць захаваць гэтыя землі ад заваявання аж да канца XVIII ст. А першы станоўчы вынік у гэтым кірунку — перамога ў Аршанскай бітве.

Як і можна было чакаць, захапіўшы Смаленск, 80-тысячнае маскоўскае войска пад камандай М. Булгакава-Голіцы і А. Чалядніна адразу рушыла ў напрамку Оршы і Друцка. Вядома ж, такія дзеянні для ВКЛ не былі нечаканымі, і таму насустрач маскоўскаму войску ішлі злучаныя сілы BKЛ (16 тысяч вершнікаў) і Польшчы (14 тысяч вершнікаў), а таксама атрад добраахвотнікаў з паноў і шляхты. Жыгімонт I, застаўшыся ў Барысаве з чатырохтысячным атрадам, далей не пайшоў, даручыўшы ўзначальваць войска Канстанціну Астрожскаму. Паасобныя падраздзяленні арміі ўзначальвалі Ю. Радзівіл, Я. Свярчоўскі, I. Сапега і іншыя военачальнікі. Варожыя войскі ўпершыню сутыкнуліся на беразе Бярэзіны, калі атрады ВКЛ, пераправіўшыся праз гэту раку, разбілі некалькі маскоўскіх палкоў. Такі ж зыход быў для рускіх атрадаў і на р. Друць, дзе адным з войскаў ВКЛ камандаваў I. Сапега. Пасля гэтага маскоўскі ваявода Чаляднін рашыў перавесці сваё войска на левы бераг Дняпра каля Оршы, дзе і рашыў чакаць войскі ВКЛ. Ён не рабіў ім ніякай перашкоды пры пераправе праз гэту раку, маючы намер усіх іх тут разбіць.

8 верасня 1514 г. і пачалася рашаючая бітва паміж Оршай і Дуброўнам на р. Крапіўне, недалёка ад Аршанскага замка. Бітву пачало маскоўскае войска, і ў адказ на гэта К. Астрожскі пасля кароткай прамовы павёў у атаку сваю конніцу, і завязаўся жорсткі бой, які некаторы час ішоў з пераменным поспехам для двух бакоў. Адзначаецца, што з маскоўскага боку ў атаку пайшлі палкі Булгакава-Голіцы, а Чаляднін устрымаўся ад бою, і таму калі ён падвергся ўдарам, то з бою выйшаў Булгакаў-Голіца. Вось такой няўзгодненасцю паміж маскоўскімі ваяводамі і тлумачыцца часамі іх паражэнне ў Аршанскай бітве, што наўрад ці адпавядае сапраўднасці.

Зыход бітвы рашыў бліскучы манеўр Астрожскага. Пад выглядам адступлення войскі BKЛ пацягнулі за сабой маскоўскае войска, якое пасля трапіла пад абстрэл добра замаскіраванай артылерыі. Страшэнны залп змяў бягучых маскоўскіх ратнікаў. Затым удар быў накіраваны на палкі Булгакава-Голіцы, якія ў выніку гэтага былі разгромлены. Такі лёс напаткаў і войска Чалядніна. Усё гэта выклікала вялікую паніку сярод рускіх воінаў, якія, бегучы з бою і скачучы ў Крапіўну з высокага берага, тапіліся ў ёй, і яна была запруджана іх целамі. Нямала ратнікаў гэтак жа загінула ў Дняпры. Аб вялікіх ахвярах сведчыла і поле бітвы, запоўненае целамі забітых, якіх у цэлым было каля 40 тысяч. Апроч таго, у палон здаліся па дзве тысячы шараговых вояў і «дзяцей баярскіх». Асабліва паказальна тое, што палоннымі аказаліся ваяводы Булгакаў-Голіца і Чаляднін, а таксама 17 іншых военачальнікаў.

Вядома ж, сумныя вынікі Аршанскай бітвы Васілём III, войскі якога перад гэтым мелі поспехі, былі ўспрыняты як нечаканая катастрофа. I таму нядзіўнай была яго заява, што тыя, хто трапіў у палон, для яго мёртвыя. Пасля гэтага зразумела, чаму палонныя дзесяткі гадоў не вярталіся дадому, а жылі ў Вільні і па розных дварах BKЛ. Ваявода Чаляднін і памёр на чужыне, а Булгакаў-Голіца вярнуўся на радзіму толькі праз 38 гадоў.

Звяртае на сябе ўвагу і тое, што К. Астрожскі, з'яўляючыся праваслаўным, узначальваў войска, якое змагалася з праваслаўным войскам. А гэта сведчыць аб тым, што ён не змешваў адзінаверства з адзінадзяржаўем і, зыходзячы з гэтага, не прызнаваў права адной дзяржавы ўмешвацца ў справы другой на падставе абароны адзінавернага насельніцтва ў ёй.

Бліскучая перамога 30-тысячнай арміі К. Астрожскага над 80-тысячнай маскоўскай арміяй дала магчымасць яму рухацца на Смаленск, што выклікала там перапалох, у выніку чаго склалася змова, каб здаць горад. Цікава, што яе ўзначальваў епіскап Варсанафій, які раней быў ініцыятарам здачы Смаленска маскоўскаму войску. Аднак змова была раскрыта, і смаленскі намеснік Шуйскі загадаў яе ўдзельнікаў, акрамя Варсанафія, павесіць на сцяне перад вачыма войска Астрожскага. Хоць далейшая аблога Смаленска была працяглая, аднак яна не мела поспеху, i К. Астрожскі адступіў. Аднак гэты адыход не быў без станоўчых вынікаў, бо па дарозе ад Смаленска былі вернуты ў склад ВКЛ Мсціслаў, Дуброўна і Крычаў. А гэта ж і было галоўным вынікам Аршанскай перамогі, якая абараняла карэнныя беларускія землі ад заваявання.

Менавіта таму яна так глыбока адбілася ў свядомасці нашага народа і знайшла сваё адлюстраванне ў яго фальклоры, пра што сведчыць гістарычная песня. У ёй мы знаходзім паэтычнае ўвасабленне ўсяго ходу Аршанскай бітвы — ад яе падрыхтоўкі і да пераможнага канца. Складзеная ў пачатку XVI ст., яна сведчыць, што ў той час наша мова цалкам сфарміравалася і нічым не адрознівалася ад сучаснай, як напрыклад:

Ой, у нядзельку параненька Узышло сонца хмарненька, Узышло сонца над борам Перад Сялецкім таборам.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: