Шрифт:
Стар. 14. Чытаў пераважна выданні ХІХ стагоддзя — МамінаСібірака, Караленку, Станюковіча, Памялоўскага, некалькі раманаў Шэлер-Міхайлава… — Мамін-Сібірак Дзмітрый (сапр. Мамін; 1852–1912), Караленка Уладзімір (1853–1921), Станюковіч Канстанцін (1843–1903), Шэлер Аляксандр (псеўданім Міхайлаў; 1838–1900) — рускія пісьменнікі.
Стар. 14. …ні Пушкін, ні Лермантаў… — Пушкін Аляксандр (1799–1837) — рускі паэт, празаік, драматург; класік рускай літаратуры. Лермантаў Юрый (1814–1841) — рускі паэт, празаік; класік рускай літаратуры.
Стар. 14. …прачытаў у Буніна… — Бунін Іван (1870–1953) — расійскі пісьменнік; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1933). У 1920 г. эміграваў ва Францыю.
Стар. 15. …змушаны быў чытаць Салтыкова-Шчадрына… — Салтыкоў-Шчадрын Міхаіл (сапр. Салтыкоў; 1826–1889) — рускі пісьменнік.
Стар. 17. А ў цябе ў «Знаку бяды» адтуль сітуацыя? — «Знак бяды» (1981) — раман Быкава.
Стар. 21. У трыццаць дзявятым годзе пасля ўз’яднання… — Маецца на ўвазе ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
Стар. 22. Жывапіс выкладаў стары Лейтман… — Лейтман Леў (1896–1974) — беларускі мастак і педагог; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1967). Мастацкую адукацыю атрымаў у Віцебскай школе-майстэрні Ю. Пэна. У 1931–1941 гг. выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы.
Стар. 22. …на якой недамаляваныя Ленін і Сталін… — Ленін Уладзімір (сапр. Ульянаў; 1870–1924) — савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, стваральнік Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (бальшавікоў), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Расіі, стваральнік першай у сусветнай гісторыі сацыялістычнай дзяржавы; старшыня Савета народных камісараў СССР (1922–1924). Сталін Іосіф (сапр. Джугашвілі; 1879–1953) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Генеральны сакратар ЦК ВКП(б) (з красавіка 1922 г.), старшыня Савета народных камісараў (з 1941 г.), затым Савета міністраў СССР (з 1946 г.); арганізатар масавых рэпрэсій у СССР.
Стар. 22. …быў музей славутага Пэна, якога незадоўга перад тым загадкава забілі. — Пэн Юдаль (1854–1937) — беларускі мастак і педагог, сярод вучняў якога М. Шагал, В. Цадкін, Л. Лісіцкі. Быў забіты невядомымі ў сваёй кватэры.
Стар. 22. Пра ягонага славутага вучня Марка Шагала, які тады жыў у Парыжы… — Шагал Марк (1887–1985) — беларускі і французскі мастак і паэт; адзін са знакаміцейшых прадстаўнікоў мастацкага авангарда ХХ ст.
Стар. 23. …праз шмат год я ўжо быў у ліку тых, хто на Пескаваціку адкрываў скульптурны помнік славутаму земляку. — Пескавацік — раён Віцебска, дзе нарадзіўся М. Шагал.
Стар. 23. Відаць, быў напалоханы з часоў нэпа. — Нэп — новая эканамічная палітыка, якая праводзілася ў СССР у 1920 гг. Мэтай нэпа было аднаўленне народнай гаспадаркі і пераход да сацыялізма.
Стар. 25. Фінская вайна — узброены канфлікт паміж СССР і Фінляндыяй у перыяд з 30 лістапада 1939 г. да 13 сакавіка 1940 г.
Стар. 26. Мы будавалі для камандуючага маршала Будзённага… — Будзённы Міхаіл (1883–1973) — савецкі военачальнік; у часы Грамадзянскай вайны камандуючы Першай коннай арміяй РККА; маршал Савецкага Саюза (1935); тройчы Герой Савецкага Саюза (1958, 1963, 1968); кавалер Георгіеўскага крыжа ўсіх ступеней.
Стар. 30. …выхаванцаў Варашылава і Цімашэнкі. — Варашылаў Клімент (1881–1969) — савецкі военачальнік, партыйны і дзяржаўны дзеяч; маршал Савецкага Саюза (1935); двойчы Герой Савецкага Саюза (1956, 1968), Герой Сацыялістычнай Працы (1960); адзін з галоўных арганізатараў сталінскіх рэпрэсій. Цімашэнка Сямён (1895–1970) — савецкі военачальнік; маршал Савецкага Саюза (1940); двойчы Герой Савецкага Саюза (1940, 1965).
Стар. 32. Пасля невялікага перадыху пачалася Кіраваградская аперацыя, за якую маршал Конеў атрымаў ордэн Леніна, як ён пісаў, палемізуючы з аўтарам «Мёртвым не баліць». На ягоную думку і думку Сталіна, то была вельмі паспяховая аперацыя. — Конеў Іван (1897–1973) — савецкі военачальнік; падчас Вялікай Айчыннай вайны камандуючы войскамі шэрагу франтоў, у тым ліку Другога Украінскага (з кастрычніка 1943-га да мая 1944 г.); маршал Савецкага Саюза (1944); двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945). Іншым разам Быкаў прыгадваў: «Маршал Конев с гневом клеймил повесть в „Военно-историческом журнале“, оспаривая авторскую концепцию на том основании, что за Кировоградскую операцию 1944 года, на фоне которой развертываются события в повести, он, как командующий фронтом, был удостоен ордена Ленина». Гэта публікацыя І. Конева ў «Военно-историческом журнале» не знойдзена, але ў сваіх успамінах маршал пазней хай і ўскосна, але, па сутнасці, прызнаў слушнасць апісаных у «Мёртвым не баліць» падзей, калі, распавядаючы пра Кіраваградскую аперацыю, засведчыў: «Гитлеровцы были окружены танковыми подвижными войсками, но, к сожалению, окружение это было недостаточно плотным, потому что не везде стрелковые соединения успевали за танковыми и механизированными корпусами, а фронт действий к этому времени значительно расширился. […] В ходе последующих двухдневных боев значительная часть этой группировки была уничтожена. Но мелкие группы ее сумели вырваться из окружения в северо-западном направлении».
Стар. 36. …былому рэдактару «ЛіМа» Нічыпару Пашкевічу. — Пашкевіч Нічыпар (1924–2003) — беларускі крытык; у 1961–1969 гг. галоўны рэдактар газ. «Літ. і мастацтва».
Стар. 36. І Сахно які-небудзь прыходзіў? — Герой аповесці Быкава «Мёртвым не баліць» (1965).
Стар. 36. І сябра я там сустрэў, аднакашніка з вучылішча. — Тут Быкаў праводзіць паралель з героем «Мёртвым не баліць» Юркам Стралковым.
Стар. 37. Была і адна санінструктарка, баявітая дзеўка накшталт маёй Каці. — Каця — гераіня аповесці «Мёртвым не баліць».
Стар. 37. Як Іваноўскі? — Герой аповесці Быкава «Дажыць да світання» (1972).
Стар. 39. І вось я не стрэліў, а ён кінуў дзверы і павярнуўся назад. — Больш падрабязна пра гэта Быкаў распавёў у эсэ «Падоранае жыцьцё».
Стар. 41. Як Дзевятаеў? — Дзевятаеў Міхаіл (1917–2002) — савецкі лётчык, гвардыі старшы лейтэнант; Герой Савецкага Саюза (1957). Збег з нямецкага канцлагера ў складзе групы савецкіх ваеннапалонных на ўгнаным бомбардзіроўшчыку «Хейнкель-111».