Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

Стар. 42. СМЕРШ — скарочана ад «Смерць шпіёнам!». Назва шэрага незалежных адна ад адной контрразведвальных арганізацый у СССР падчас Другой сусветнай вайны. Было пераўтворана з Упраўлення асобых аддзелаў НКУС сакрэтнай пастановай Савета народных камісараў СССР ад 19 красавіка 1943 г. Галоўнымі мэтамі СМЕРШа былі барацьба са шпіёнскай, дыверсійнай, тэрарыстычнай і іншай падрыўной дзейнасцю замежных раведак у часцях і ўстановах Чырвонай Арміі; барацьба з антысавецкімі элементамі, якія праніклі ў часці і ўстановы Чырвонай Арміі; барацьба са здрадніцтвам Радзіме ў часцях і ўстановах Чырвонай Арміі; барацьба з дэзерцірствам і членашкодніцтвам на франтах; праверка ваеннаабавязаных і іншых асоб, якія траплялі ў палон, і інш.

Стар. 43. Віктар Астаф’еў (1924–2001) — расійскі пісьменнік. Стар. 45. «Праклятая вышыня» — аповесць Быкава (1967). Стар. 48. «Так сказал Заратустра» — Поўная назва: «Так сказал Заратустра. Книга для всех и ни для кого» — філасофскі раман Фрыдрыха Ніцшэ (1844–1900), нямецкага мысляра, стваральніка філасофскага вучэння.

Стар. 52. Аж да Курылаў. — Размова ідзе пра вайсковую службу Быкава на Далёкім Усходзе (1950–1955).

Стар. 53. …румыны па загаду караля Міхая… — Міхай І (нар. у 1921) — кароль Румыніі (1927–1930; 1940–1947). Падчас другога царавання вывеў Румынію з лагера саюзнікаў нацысцкай Германіі (1944), што паспрыяла разгрому гітлераўскай кааліцыі. За гэта ў 1945 г. быў узнагароджаны савецкім ордэнам «Перамога».

Стар. 56. Балатон — возера на захадзе Венгрыі, найвялікшае возера ў Цэнтральнай Еўропе.

Стар. 60. Вось ты ўбачыш фільм наш. Там Клімаў карову прашывае кулямётам, прытым кулямі трасіруючымі. — Размова ідзе пра мастацкі фільм «Иди и смотри», які быў зняты расійскім кінарэжысёрам Элемам Клімавым (1933–2003) паводле твораў А. Адамовіча «Хатынская аповесць» і «Карнікі».

Стар. 63. Гэта не тая Галя, пра якую ты ў «Літаратурцы» пісаў? Як Новы год сустракалі? — Насамрэч размова ў прыгаданым артыкуле (Быков В. Дожить до Победы // Лит. Газета, 1985, 1 янв.) ішла пра Валянціну, з якой Быкаў пазнаёміўся падчас лячэння ў вайсковым шпіталі ў снежні 1944 г.

Стар. 64. А вось трэба пачытаць успаміны рэйхсміністра па ўзбраенні, былога галоўнага нямецкага архітэктара Альберта Шпеера. — Шпеер Альберт (1905–1981) — дзяржаўны дзеяч Германіі, асабісты архітэктар Гітлера; з 1942 г. рэйхсміністр узбраенняў і боепрыпасаў, у 1943–1945 гг. рэйхсміністр узбраенняў і ваеннай вытворчасці.

Стар. 64. …два ўкраінскія франты — Маліноўскага і Талбухіна. — Маліноўскі Радзівон (1898–1967) — савецкі военачальнік і дзяржаўны дзеяч; з мая 1944 г. камандуючы 2-м Украінскім фронтам; маршал Савецкага Саюза (1944); двойчы Герой Савецкага Саюза (1945, 1958). Талбухін Фёдар (1894–1949) — савецкі военачальнік; з сакавіка 1943 г. камандуючы войскамі Паўднёвага, з кастрычніка 1943 г. — 4-га Украінскага, з мая 1944 г. — 3-га Украінскага франтоў; маршал Савецкага Саюза (1944); Герой Савецкага Саюза (1965; пасмяротна).

Стар. 65. Неяк я ўзяў у яго «Сястру Кэры» Драйзера… — Раман Тэадора Драйзера (1871–1945), амерыканскага пісьменніка.

Стар. 68. …загады Вярхоўнага галоўнакамандуючага, каб ні кроку назад. — Загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага № 227 ад 28 ліпеня 1942 г., які пад пагрозай расстрэлу забараняў любое адступленне. На яго падставе ствараліся штрафныя батальёны і загараджальныя атрады, якія павінны былі расстрэльваць байцоў Чырвонай Арміі ў выпадках іх панічнага адступлення. Савецкая прапаганда называла гэты загад «Ні кроку назад!».

Стар. 69. Праіграўшы «Сценьку Разіна» або «Ямшчыка»… — Мусіць, маюцца на ўвазе песня «Из-за острова на стрежень» (словы Д. Садоўнікава, муз. народная) і раманс «Ямщик, не гони лошадей» (словы М. фон Рытэра, муз. Я. Фельдмана).

Стар. 69. …шквал уласаўскай прапаганды… — Маецца на ўвазе генерал-лейтэнант Андрэй Уласаў (1901–1946), які кіраваў Рускай вызваленчай арміяй, сфарміраванай падчас Другой сусветнай вайны ў асноўным з савецкіх ваеннапалонных ці эмігрантаў. Уласаўская армія ваявала супраць СССР на баку Трэцяга рэйха.

Стар. 69. …пад кіраўніцтвам Гітлера… — Гітлер Адольф (1889–1945) — заснавальнік нацыянал-сацыялізму і таталітарнай дыктатуры Трэцяга рэйха; фюрар і рэйхсканцлер Германіі (з 1934 г.).

Стар. 72. …з пяхоты, апроч хіба В. Кандрацьева… — Кандрацьеў Вячаслаў (1920–1993) — расійскі пісьменнік.

Стар. 73. Пасля той выпадак нейкім чынам паслужыў мне, калі я пісаў «Адну ноч». Хаця там іншы фон ды інакшы час. Але грамадства, а найперш нашая рэдактура не былі гатовыя прыняць падобныя тэмы, ад якіх патыхала непрымальным для іх пацыфізмам. Тагачасны рэдактар «Полымя» Максім Танк адмовіў аўтару ў публікацыі таго апавядання з прычыны «невыразнасці», як ён напісаў, ідэі. Думаецца, ідэя была выразная, як надта выразнымі былі і партыйныя адносіны да яе. — Апавяданне «Адна ноч» (1961) было надрукавана ў часоп.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 140
  • 141
  • 142
  • 143
  • 144
  • 145
  • 146
  • 147
  • 148
  • 149
  • 150
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: