Шрифт:
Датуецца паводле пазнакі напрыканцы рукапісу — 7 ліпеня 1958 г.
Аўтабіяграфія напісана для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў БССР (быў прыняты 22 студзеня 1959 г.).
Стар. 112. в. Чарапоўшчына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці — Сапраўднае месца нараджэння Быкава — в. Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Пры запаўненні першых анкет для асабістай справы ў Саюзе пісьменнікаў і напісанні некаторых аўтабіяграфіяй Быкаў часам называў месцам свайго нараджэння суседнюю в. Чарапоўшчына, відаць, з той прычыны, што Бычкі ў той час уваходзілі ў Чарапавецкі сельсавет. Сам пісьменнік, адказваючы на пытанне З. Гімпелевіч: «Василь Владимирович, я немного запуталась с местом вашего рождения. Одни источники указывают на деревню Бычки, а другие, как, например, энциклопедия В. Казака, определяют его как Череповщина», — тлумачыў: «На самом деле никакой путаницы. Я родился в Бычках, это на Витебщине, а Череповщина — ближайшая деревня, где находился ЗАГС. Вот родители и привезли меня туда, чтобы зарегистрировать, — так было положено».
Друкуецца паводле газ. «Гродненская правда», 1958, 14 кастр., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «Критика и библиография».
Датуецца часам першай публікацыі.
Рэцэнзія на кнігу «Надпись на срубе» (Мінск, 1958) Янкі Брыля (Івана; 1917–2006), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы; народнага пісьменніка БССР (1981).
Стар. 113. …поэтический рассказ «Двадцать», напечатанный недавно в «Правде»… — Брыль Я. Двадцать / пер. А. Островского // Правда, 1958, 22 июня.
Друкуецца паводле арыгінала машынапісу, які захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ): ф. 12, воп. 1, адз. зах. 289, арк. 1–6. Машынапіс са значнымі рэдакцыйнымі праўкамі. Упершыню са скарачэннямі — газ. «Літ. і мастацтва», 1958, 7 мая пад назвай «Літаратурная рэцэнзія ў абласной газеце».
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 117. …што ўласціва Івану Грамовічу. — Грамовіч Іван (1918–1986) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык.
Стар. 118. …аб зборніку вершаў маладога паэта Б. Спрынчана «Над кручамі Сожа»… — Спрынчан Браніслаў (1928–2008) — беларускі паэт, перакладчык.
Друкуецца паводле зб.: Максім Горкі і Беларусь: зб. артыкулаў і ўспамінаў. Мінск, 1968. Упершыню — часоп. «Полымя», 1961, № 6.
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул у часоп. «Полымя» пачынаецца наступным чынам: «Было гэта сямнаццаць гадоў назад».
Стар. 122. Дед засек меня до потери сознання, и несколько дней я хворал, валяясь вверх спиною на широкой жаркой постели… — Фрагмент першай часткі трылогіі «Детство» М. Горкага.
Стар. 124. …на поўдзень ад Пашкань… — Пашкані — горад у Румыніі.
Стар. 126. Яска-Кішынёўская бітва — У іншых выпадках найчасцей называецца як Яса-Кішынёўская, але ў гэтым выданні паўсюль выпраўлена (Ясы — горад у Румыніі). Яска-Кішынёўская аперацыя, ці Яска-Кішынёўскія Каны (20–29 жніўня 1944 г.) — стратэгічная аперацыя Узброеных сіл СССР супраць нацысцкай Германіі і Румыніі падчас Другой сусветнай вайны.
Друкуецца паводле газ. «Гродзенская праўда», 1961, 10 кастр., дзе ўпершыню апублікавана.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 128. …амаль левітанаўскім смуткам… — Левітан Ісак (1860–1900) — расійскі мастак.
Стар. 128. В. Савіцкі — Савіцкі Валянцін (1919–2006) — гарадзенскі мастак.
Стар. 130. А. Кох — Кох Аляксандр (1909–1972) — беларускі мастак.
Стар. 130. Д. Парахня — Парахня Данііл (1918–1980) — беларускі мастак.
Стар. 130. М. Плужнік — Плужнік Міхаіл (1914–1976) — беларускі мастак.
Стар. 130. К. Пятроў — Пятроў Канстанцін (нар. у 1926) — беларускі мастак.
Друкуецца паводле часоп. «Вопросы литературы», 1962, № 9, дзе ўпершыню апублікавана разам з адказамі іншых пісьменнікаў пад агульнай назвай «Молодые — о себе».
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 132. И тут мне хочется назвать «Разгром» А. Фадеева, «Тихий Дон» М. Шолохова, «В окопах Сталинграда» В. Некрасова, а также произведения авторов моего поколения — Г. Бакланова, Ю. Бондарева, Э. Казакевича… — Фадзееў Аляксандр (1901–1956) — расійскі пісьменнік; Генеральны сакратар і старшыня праўлення СП СССР (1946–1954), сакратар праўлення СП СССР (1954–1956). Шолахаў Міхаіл (1905–1984) — расійскі пісьменнік; лаўрэат Сталінскай прэміі (1941), Ленінскай прэміі (1960), Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1965). Някрасаў Віктар (1911–1987) — расійскі пісьменнік украінскага паходжання (нарадзіўся ў Кіеве); лаўрэат Сталінскай прэміі (1947). Бакланаў Грыгорый (сапр. Фрыдман; 1923–2009), Бондараў Юрый (нар. у 1924) — расійскія пісьменнікі. Казакевіч Эмануіл (1913–1962) — расійскі і яўрэйскі пісьменнік, перакладчык; лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1948, 1950).