Шрифт:
Стар. 137. …уласцівага нейкай частцы літаратуры пра вайну… — У машынапісе: «свойственному в значительной мере литературе периода культа личности». У часоп. публікацыі: «буйно расцветшие в период культа личности Сталина».
Стар. 138. Сотні тысяч людзей у мірны час пражылі б жыццё, так і не праявіўшы сябе з іншага боку, лічыліся б пасрэднымі работнікамі вытворчасці, калгаснікамі, членамі прафсаюза; мала хто адкрыў бы ў сабе смельчака ці баяку, тым больш праявіў бы сябе ворагам або нягоднікам. — Адсутнічае ў машынапісе, але ёсць у часоп. публікацыі.
Стар. 138. …які выстаяў у самых жорсткіх абставінах перад тварам смерці. — У машынапісе: «мужественно встречающего не только скорых на расправу начальников, с которыми столкнула его война, но и самую смерть». У часоп. публікацыі: «выстоявшего против смерти и начальственных угроз на войне».
Стра. 138. …пазбаўленага «гуманізму наогул». — Адсутнічае ў машынапісе. У часоп. публікацыі: «чуждого „гуманизму вообще“ и пацифизму».
Стар. 139. …хто ў цяжкі час стаў для яго даражэй за яго самога. — У машынапісе: «дороже брата». Далей у машынапісе ідзе з новага абзаца: «Мне хотелось бы сказать еще о праве „негероического с виду“ на подобающую оценку — наряду, разумеется, с „привычным“ героическим».
Стар. 139. Пры гэтым зразумела, што дух братэрства, узаемадапамогі, выручкі, уласцівы савецкаму воінскаму калектыву, якасна іншы, чым дух славутага «акопнага братэрства», якое так любілі апяваць некаторыя пісьменнікі Захаду. Ім было выгадна згладжваць з дапамогай прыкладаў гэтага братэрства, салдацкага зямляцтва супярэчнасці паміж людзьмі розных сацыяльных пластоў. Братэрства ж нашых салдат мацнела на прынцыпова іншай аснове: сапраўдным адзінстве іх палітычных і маральных пазіцый, вернасці Радзіме, высокім ідэалам яе будучыні. — Адсутнічае ў машынапісе, але ёсць у часоп. публікацыі, дзе гэты фрагмент заканчваецца наступным чынам: «И мы, советские писатели, пишущие о войне, призваны раскрывать это новое многообразие жизненных связей бойцов».
Стар. 139. …не была «героямі» ў вузкаканкрэтным разуменні гэтага слова. — У машынапісе: «этих звезд не получила».
Стар. 139. …а можа, и большай… — Адсутнічае ў машынапісе, у часоп. публікацыі «и большей».
Стар. 139. Кінематограф, здаецца, ужо стаіць на шляху да стварэння такога абагульненага вобраза рускага салдата мінулай вайны (успомніце Ямшчыкова і Рукавіцына з «Міру ўваходзячаму»), літаратура ж нічога падобнага яшчэ не стварыла. Замусоліўшы да хадульнасці ўсіх родаў «гераізм», літаратары нерашуча падступаюць да вобраза такога вось салдата-працаўніка. А трэба б смялей. — Адсутнічае ў машынапісе, але ёсць у часоп. публікацыі.
«Мір уваходзячаму» — савецкі мастацкі кінафільм (1961; рэж. А. Алаў і У. Навумаў). Ямшчыкоў і Рукавіцын — героі фільма «Мір уваходзячаму».
Стар. 140. Ці можна грэбаваць праўдай чалавечых паводзін перад тварам смерці? — У машынапісе: «В этом нет ничего зазорного, потому что это — правда, а мы не должны пренебрегать правдой человеческого поведения перед лицом смерти».
Стар. 140. У гэтых адносінах мае выключную цікавасць раман А. Адамовіча «Вайна пад стрэхамі». — У машынапісе: «В этом отношении интересен роман А. Адамовича „Партизаны“».
Стар. 140. У гэтым свежасць і навізна рамана «Вайна пад стрэхамі». — Адсутнічае ў машынапісе, але ёсць у часоп. публікацыі.
Стар. 140. Так, пасля выхаду ў свет «Трэцяй ракеты»… — У машынапісе: «Так, после выхода в свет моей кникжи».
Стар. 141. Мы выдатна памятаем нашы перамогі, але мы часам можа забываць нашы няўдачы, «катлы», у якія траплялі не толькі нямецкія, але і нашы дывізіі. — У машынапісе: «Вряд ли справедливо это, ибо наши неудачи — это не только потери человеческих жизней, но и моральная травма в душах живых, следы которой не исчезают совсем».
Стар. 141. І абсалютна справядліва пісаў Георгій Гулія… — Адсутнічае ў машынапісе. Гулія Георгій (1913–1989) — расійскі пісьменнік абхазскага паходжання.
Стар. 141. …тыя, у каго «пашальваюць нервішкі» і хто не трывае ўпамінанняў аб смерці, могуць выбраць сабе што-небудзь іншае. — Адсутнічае ў машынапісе, але ёсць у часоп. публікацыі.
Стар. 141. …нямецкія полчышчы наступалі на вялізным фронце ад Балтыкі да Чорнага мора… — У машынапісе: «немецкие полчища несколько месяцев безостановочно двигались на восток».
Стар. 141. Адсюль узнікаў празмерны страх здрады, якая ў той год мроілася нам на кожным кроку. — У машынапісе адсутнічае. У часоп. публікацыі: «Отсюда возникал преувеличенный страх перед предательством, изменой, которые в тот год мерещились нам на каждом углу и которых на самом деле не так много и было».
Стар. 142. …калі б мы ведалі свае слабасці і слабасці сваёй арміі… — У машынапісе: «если бы мы знали истинное положение дел и наряду с силой понимали и слабости своей армии». Пасля гэтага сказа ў машынапісе і ў часоп. публікацыі ідзе з новага абзаца: «Культа личности нет, но его инерция, его пережиточные отголоски еще, к сожалению, находят место в литературе и вообще в нашей печати, — говорил А. Твардовский в своем выступлении на ХХII съезде партии. — К таким пережиточным элементам культа личности нельзя не отнести, например, то и дело прорывающийся в нашей печати тон неумеренного хвастовства, стремление видеть в жизни только воскресные дни, красные числа и как бы упускать из виду все остальные рабочие дни, наполненные трудом, заботами и нуждами».