Шрифт:
Стар. 310. …щучинская журналистка Мария Шевчонок… — Шаўчонак Марыя (нар. у 1944) — беларуская паэтка; у 1966–1978 гг. працавала ў шчучынскай раённай газеце «Савецкая вёска»; з 1978 г. старшы рэктар аддзела прапаганды Гродзенскай студыі тэлебачання.
Стар. 310. …бывший юрист Петр Лисицын… — Лісіцын Пётр (нар. у 1927) — беларускі пісьменнік; працаваў у органах МУС Латвійскай ССР, затым БССР, юрыскансультантам Гродзенскага абласнога вытворчага аб’яднання бытавога абслугоўвання; у 1978–1985 гг. упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Гродзенскай вобласці.
Стар. 310. Валентин Блакит — Блакіт Валянцін (сапр. Болтач Валянцін; 1938–2008) — беларускі пісьменнік; у 1967–1968 гг. уласны карэспандэнт газеты «Гродненская правда»; з 1968 г. загадчык сектара друку, радыё і тэлебачання, у 1971–1972, 1974–1978 гг. намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гродзенскага абкама КПБ; у 1978–1987 гг. загадчык сектара тэлебачання і радыё ЦК КПБ.
Стар. 310. Лидия Яловник — Ялоўчык Лідзія (1911–1999) — беларуская пісьменніца, педагог.
Стар. 310. Вал. Чекин — Чэкін Валянцін — беларускі паэт, перакладчык.
Стар. 310. Л. Цыхун — Цыхун Апанас (1910–2005) — беларускі педагог, краязнавец; стваральнік Мемарыяльнага музея Я. Карскага ў в. Лаша Гродзенскага раёна (1964–1997).
Стар. 310. Вл. Васько — Васько Уладзімір (нар. у 1937) — беларускі паэт, журналіст.
Стар. 310. С. Перлович — Пярловіч Самсон (1923–2001) — беларускі паэт.
Друкуецца паводле газ. «Гудок», 1976, 7 мая, дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Сражающиеся посмертно» і падзагалоўкам «Беседа с писателем Василем Быковым». Гутарку вёў А. Вараб’ёў.
Датуецца часам першай публікацыі.
Гутарка апублікавана з наступным уступным словам: «Герои военных повестей Василя Быкова словно рождены для бессмертия. Своим высоким нравственным взлетом на той, последней, черте жизни, где обозначен для каждого предел человеческих возможностей, они обретают право оставаться всегда сражающимися героями. Как ни тяжело принимать правду войны такой, которая не оставляет никаких шансов выжить в схватке с врагом ни лейтенанту Ивановскому и солдату Пивоварову („Дожить до рассвета“), ни Сотникову из одноименной повести, ни учителю Морозу („Обелиск“), но правда есть правда, и, принимая ее такой, какая она есть, мы вместе с ощущением болезненной утраты обретаем высокий заряд нравственности, сообщенный героями быковских повестей, обретаем надолго, навсегда.
В канун праздника Победы наш кореспондент встретился с лауреатом Государственной премии СССР Василем Быковым и сегодня предлагает читателям „Гудка“ запись беседы с писателем».
Стар. 313. Сейчас на «Мосфильме» режиссер Лариса Шапитько снимает фильм по «Сотникову». — Шапіцька Ларыса (1938–1979) — расійскі кінарэжысёр; заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1974). Размова ідзе пра фільм «Восхождение» (1977, к/с «Мосфильм»; сц. Ю. Клепікава, Л. Шапіцькі).
Друкуецца паводле газ. «Звязда», 1976, 20 чэрв., дзе ўпершыню апублікаваны з падзагалоўкам «Майстры сцэны».
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны з нагоды 50-годдзя Мікалая Яроменкі.
Стар. 315. Б. В. Платонаў — Платонаў Барыс (1903–1967) — беларускі артыст, педагог; народны артыст БССР (1946) і СССР (1948); з 1922 г. артыст Першага беларускага драматычнага тэатра (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы); у 1961–1963 гг. мастацкі кіраўнік тэатра.
Друкуецца паводле — Далягляды. Літаратурны зборнік. Мінск, 1976.
Датуецца часам першай публікацыі.
Напісана ў якасці ўступнага слова да апавяданняў Віктара Астаф’ева «Трубіць дзікі» і «Той самы Камароў» (пер. А. Жука).
Друкуецца паводле кн.: Гардзіцкі А. Гутаркі: інтэрв’ю, дыялогі пра літаратуру. Мінск, 1988, дзе апублікавана пад агульнай назвай «Гутаркі з Васілём Быкавым». Упершыню — Гардзіцкі А. «Пра самае галоўнае»: дзве гутаркі з Васілём Быкавым // Маладосць, 1978, № 9.
Датуецца 1976 г. — паводле ўступнага слова да публікацыі.
Адказы на пытанні ўдзельнікаў літаратуранага семінара, які праходзіў у Доме творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах у 1976 г.
Стар. 318. У Паўла Місько… — Місько Павел (нар. у 1931) — беларускі пісьменнік, перакладчык.