Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

Стар. 318. — Як вы ставіцеся да Юрыя Трыфанава? — Трыфанаў Юрый (1925–1981) — расійскі пісьменнік.

Стар. 319. Самерсэт Маэм (1874–1965) — англійскі пісьменнік.

Верность дружбе солдатской (стар. 320)

Друкуецца паводле «Лит. газеты», 1976, 29 снеж., дзе ўпершыню апублікавана.

Датуецца часам першай публікацыі.

1977
Игорь Божко (стар. 322)

Друкуецца паводле копіі машынапісу, які захоўваецца ў Архіве В. Быкава (Мінск). Упершыню — Смена, 1977, № 16, с. 18–19.

Датуецца паводле рукапіснай пазнакі напрыканцы машынапісу — 24.I.77.

Машынапіс (1 арк.) за подпісам В. Быкава. Уступнае слова да апавядання «Музыка» Ігара Бажко (нар. у 1937), украінскага мастака, скульптара і пісьменніка, напісана Быкавым у адказ на просьбу часоп. «Смена», пра што Васіль Уладзіміравіч паведамляў у лісце да І. Бажко:

«Недавно журнал „Смена“ обратился ко мне написать вступление к Вашему рассказу „Музыка“, что я, разумеется, сделал с удовольствием. Кроме того, всюду, где имеет смысл, говорю о Вас и Вашей прозе. Может быть, Вы наконец станете печататься в Москве.

Высылаю Вам копию моего „вступления“ в „Смене“».

За счастье надо бороться (стар. 323)

Друкуецца паводле кн. «Колокола Хатыни». Упершыню — «Лит. газета», 1977, 27 крас. Друкаваўся таксама ў Зб. тв.: у 4 т., т. 4.

Датуецца часам першай публікацыі.

Подвиги бессмертны (стар. 324)

Друкуецца паводле газ. «Правда», 1977, 27 жн., дзе ўпершыню апублікаваны з падзагалоўкам «Заметки публициста».

Датуецца часам першай публікацыі.

Стар. 326. …французских летчиков эскадрильи «Нормандия — Неман». — Французскі вынішчальны авіцыйны полк, які ваяваў на савецка-германскім фронце ў 1943–1945 гг. Французская эскадрылья, пазней рэарганізаваная ў полк, была сфарміравана ў снежні 1942 г. у расійскім г. Іванаве. Назва «Нармандыя» была абраная ў гонар французскай правінцыі, якая найбольш пацярпела ад нямецкай акупацыі. Полк браў удзел у Курскай бітве (1943), Беларускай аперацыі (1944), у баях па разгроме нямецкіх войск ва Усходняй Прусіі (1945). У лістападзе 1944 г. за баявыя заслугі і мужнасць, якая была праяўлена падчас паветраных баёў у час вызвалення Літвы і пры фарсіраванні р. Нёман, загадам І. Сталіна палку было нададзена ганаровае найменне «Неманскі», з таго часу полк стаў называцца «Нармандыя — Неман».

Стар. 326. …Лизы Чайкиной… — Чайкіна Елізавета (1918–1941) — сакратар Пенаўскага падпольнага райкама камсамола Калінінскай вобласці (цяпер — Цвярской), адна з арганізатараў партызанскага атрада ў гады Другой сусветнай вайны; Герой Савецкага Саюза (1942, пасмяротна).

[Интервью журналу «Библиотекарь»] (стар. 327)

Друкуецца паводле часоп. «Библиотекарь», 1977, № 9, дзе ўпершыню апублікавана пад агульнай назвай «Книги и библиотеки в нашей жизни». Інтэрв’ю ўзяла В. Дышыневіч.

Датуецца часам першай публікацыі.

Інтэрв’ю надрукавана разам з адказамі іншых дзеячаў навукі і культуры Беларусі (скульптара З. Азгура, дырэктара Інстытута атамнай энергетыкі АН БССР А. Красіна, паэта М. Танка, мастака А. Кашкурэвіча) з наступным уступным словам: «По просьбе редакции В. Н. Дышиневич, главный библиограф Государственной библиотеки БССР имени В. И. Ленина, обратилась к ряду ученых, писателей, деятелей искусства Белоруссии с предложением поделиться мыслями о том, какую роль играют в их жизни и работе книги и библиотеки».

Стар. 327. …под Яссами… — Ясы — горад у Румыніі.

[Гутарка з Аляксеем Гардзіцкім] (стар. 328)

Друкуецца са скарачэннямі паводле кн. «Гутаркі: інтэрв’ю, дыялогі пра літаратуру» А. Гардзіцкага, дзе апублікавана пад агульнай назвай «Гутаркі з Васілём Быкавым». Упершыню — Гардзіцкі А. «Пра самае галоўнае» // Маладосць, 1978, № 9.

Датуецца 1977 г. — паводле ўступнага слова да публікацыі. Публікацыі гутаркі з В. Быкавым папярэднічае ўступнае слова А. Гардзіцкага: «Прайшоў месяц [размова ідзе пра літаратурны семінар у Доме творчасці пісьменнікаў у Каралішчавічах 1976 г. — С. Ш.], і я зноў сустрэўся з Васілём Быкавым, цяпер ужо ў Гродне, горадзе, з якім звязаны яго першыя літаратурныя крокі і ў той жа час зусім не лёгкі поспех.

„Як выйдзеш з вакзала, павярні налева і ідзі ўздоўж чыгункі. Ад вадакачкі павернеш — глядзі пяты дом злева“. У пачутых па тэлефоне словах мне адчулася, што Гродна — яго горад і ён свой для гэтага горада. Адразу прыгадалася, як Васіль Уладзіміравіч, убачыўшы заснежаны каралішчавіцкі дом, усклікнуў: „Тут усё як было. Я люблю наведваць такія мясціны“. — „Тады яны быццам родныя“, — дабавіў я. „Вось Полацк неяк не цягне мяне да сябе, усё там змянілася, — нібы пажурыўся пісьменнік. — Нават Мінск мне бліжэй, ён ужо амаль усталяваўся“.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 171
  • 172
  • 173
  • 174
  • 175
  • 176
  • 177
  • 178
  • 179
  • 180
  • 181
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: