Шрифт:
Стар. 305. …аб трагічным фінале нядаўняга паядынку жменькі байцоў з нямецкімі танкамі. — У першай публікацыі: «о трагическом исходе развернувшегося здесь единоборства горстки бойцов с не менее чем батальоном танковой дивизии СС „Адольф Гитлер“».
Стар. 305. …усяго за два месяцы да нашай перамогі. — У першай публікацыі далей ідзе: «И мне не дает покоя мысль, что, уйдя из этой жизни, он так никогда и не узнал о том заветном и радостном днем, когда в Европе смолк грохот разрывов и воцарился мир».
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — у якасці прадмовы да выдання рамана «Берег» Ю. Бондарава ў «Роман-газете» [1975, № 23 (789)] пад назвай «На рубежах добра и любви». Пад гэтай жа назвай друкавалася ў кн. «Колокола Хатыни», у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Друкуецца паводле газ. «Гродненская правда», 1976, 14 лют, дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «К Дням белорусской литературы в Гродненской области». В. Быкаў прадстаўлены тут як адказны сакратар абласнога аддзялення СП БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 308. …вождя героического восстания 1863 года публициста Кастуся Калиновского, его боевого соратника и зачинателя белорусского литературного возрождения Франтишка Богушевича, замечательного белорусского поэта Максима Богдановича, поэтессыреволюционерки Тетки… — Каліноўскі Вінцэнт Канстанцін (1838–1864) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, паэт; адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг.; быў пакараны смерцю на шыбеніцы паводле пастановы царскага ваенна-палявога суда. Багушэвіч Францішак (1840–1900) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч; адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры. Багдановіч Максім (1891–1917) — беларускі паэт; класік беларускай літаратуры. Цётка (сапр. Пашкевіч Алаіза; 1876–1916) — беларуская паэтка, публіцыст, грамадскі дзеяч.
Стар. 308. …Адама Мицкевича, Элизы Ожешко, Владислава Сырокомли, Винцента Каратынского… — Міцкевіч Адам (1798–1855) — польскі паэт беларускага паходжання (нарадзіўся ў Навагрудку), публіцыст, асветнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага польскага руху. Ажэшка Эліза (1841–1910) — польская пісьменніца беларускага паходжання (нарадзілася ў м. Мількаўшчына паблізу Гродна). Сыракомля Уладыслаў (сапр. Кандратовіч Людзвік Уладыслаў Францішак; 1823–1862) — беларускі паэт, краязнавец, гісторык літаратуры, перакладчык. Каратынскі Вінцэсь (1831–1891) — беларускі пісьменнік, перакладчык.
Стар. 309. …Ежи Путрамента, Виктора Ворошильского… — Путрамент Ежы (1910–1986) — польскі пісьменнік, публіцыст, палітычны дзеяч беларускага паходжання (нарадзіўся ў Мінску). Варашыльскі Віктар (1927–1996) — польскі пісьменнік, перакладчык, беларускага паходжання (нарадзіўся ў Гродне).
Стар. 309. …нашего старейшего литератора, бывшего преподавателя Гродненского педагогического института Михаила Юрьевича Дубровского… — Дуброўскі Міхась (Міхаіл; 1897–1983) — беларускі паэт, драматург; у 1950–1957 гг. старшы выкладчык Гродзенскага педінстыута імя Я. Купалы.
Стар. 309. Данута Бичель-Загнетова — Бічэль Данута (нар. у 1938) — беларуская паэтка; з 1962 г. выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна; з 1982 г. загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча (Гродна).
Стар. 309. …поэзия сморгонского учителя и поэта Марьяна Дуксы… — Дукса Мар’ян (нар. у 1943) — беларускі паэт; у 1969–1987 гг. настаўнік у Сольскай сярэдняй школе на Смаргоншчыне.
Стар. 310. …русский поэт, инвалид Великой Отечественной войны Гавриил Шутенко. — Шутэнка Гаўрыіл (нар. у 1924) — беларускі паэт; працаваў старшынёй касы ўзаемадапамогі калгаса «Парыжская камуна» на Стаўрапольшчыне, ва ўстановах Таварыства сляпых — культаработнікам, дырэктарам вучэбна-вытворчага прадпрыемства, інспектарам.
Стар. 310. …слонимский поэт Анатоль Иверс (Иван Дорофеевич Миско)… — Іверс Анатоль (сапр. Міско Іван; 1912–1999) — беларускі паэт; у 1976–1984 гг. сакратар Слонімскага раённага аддзялення Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Стар. 310. …активный участник борьбы белорусского народа против пилсудчины… — Пілсудскі Юзаф (1867–1935) — польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч; першы кіраўнік незалежнай Польшчы (1918–1922), Галоўнакамандуючы Войска польскага (з 1918); прэм’ерміністр Польшчы (1926–1928, 1930); першы маршал Польшчы (1922).
Стар. 310. …поэтический талант нашего молодого поэта и тележурналиста Юрки Голуба… — Голуб Юрка (Юрый; нар. у 1947) — беларускі паэт; з 1970 г. рэдактар на Гродзенскай студыі тэлебачання; з 1979 г. загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлерадыё.
Стар. 310. Алексей Петкевич — Пяткевіч Аляксей (нар. у 1931) — беларускі літаратуразнавец; у 1968–1974 гг. загадчык кафедры, затым дацэнт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы; з 1990 г. дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы.