Шрифт:
Пісьменнік так доўга жыў у Гродне (пазней ён пераехаў у Мінск), што ва ўяўленні чытачоў неяк міжволі Гродзеншчына атаясамліваецца з яго радзімай. Гродзенцы часам называюць яго земляком, хоць радзіма пісьменніка — Полаччына, Ушацкі раён.
І, нібы працягваючы тую гаворку, што адбылася ў Каралішчавічах, я пытаюся ў Васіля Уладзіміравіча, як сталася, што ён апынуўся ў Гродне».
Стар. 328. Дырэктарам вучылішча быў тады Іван Восіпавіч Ахрэмчык. — Ахрэмчык Іван (1903–1971) — беларускі мастак; народны мастак БССР (1949).
Стар. 329. …паэзія Купалы… — Купала Янка (сапр. Луцэвіч Іван; 1882–1942) — народны паэт Беларусі (1925); класік беларускай літаратуры.
Стар. 330. …Паўстоўскага… — Паўстоўскі Канстанцін (1892–1968) — расійскі пісьменнік.
Стар. 330. В случае главной утопии… — Радкі з верша А. Твардоўскага «В случае главной утопии..» (1939).
Стар. 330. …жонка паэта, Марыя Іларыёнаўна… — Твардоўская Марыя (1908–1991).
Стар. 330. А гэта — фатаграфіі сыноў, адзін з іх афіцэр, другі медык. — Быкавы Сяргей (1952) і Васіль (1957).
Стар. 330. Паведамляю, што ў імянным спісе беззваротных страт 399 стралковага палка за 1943–44 гг. значыцца: камандзір стралковага ўзвода лейтэнант Быкаў Васіль Уладзіміравіч забіты 10.1.44 г., пахаваны на цэнтральных могілках в. Вялікая Севярынка Кіраваградскай вобласці. Падстава: вопіс 84108, с. 8, л. 58. — «Именной список безвозвратных потерь 399 стрелкового полка 111 стрелковой дивизии» з 12 снежня 1943 г. да 10 студзеня 1944 г. за подпісамі камандзіра палка капітана Перапёлкіна і начальніка штаба маёра Марозава захоўваецца: Цэнтральны архіў Міністэрства абароны РФ. Ф. 33, воп. 11458, адз. зах. 290.
Стар. 333. …калі мастак апераджаў магчымасці ўспрымання мастацтва сваімі сучаснікамі і прызнанне і папулярнасць прыйшлі толькі пасля смерці, як, напрыклад, да Ван Гога. — Ван Гог Вінсэнт (1853–1890) — нідэрладскі мастак-постімпрэсіяніст, сусветная вядомасць да якога прыйшла пасля яго смерці; разам з працамі Пабла Пікаса карціны Ван Гога адны з першых у спісе самых дарагіх карцін, якія калі-небудзь былі прададзены ў свеце.
Стар. 333. …вялікі польскі паэт Норвід… — Норвід Цыпрыян (1821–1883) — польскі паэт, празаік, драматург, мастак; класік польскай літаратуры.
Стар. 333. …Славацкага. — Славацкі Юльюш (1809–1849) — польскі паэт, драматург; класік польскай літаратуры.
Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — у якасці прадмовы да кн.: Смирнов С. С. Герои Великой войны. М., 1977 пад назвай «Завидная писательская судьба». Пад гэтай жа назвай друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатыни».
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 336. Што ж, цудоўны яго пісьменніцкі лёс! — У першапублікацыі: «Что ж, завидная человеческая участь, прекрасная писательская судьба!»
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Известия», 1978, 10 лют. пад назвай «Всенародная память». Друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатыни», у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
Ніжэй прыводзяцца істотныя разыходжанні паміж публікацыяй у кн. «Праўдай адзінай» і першапублікацыяй:
Стар. 337. На самой справе, як можна забыць наш бяспрыкладны подзвіг, нашы велізарныя страты, прынесеныя ў імя перамогі над самым каварным і жорсткім ворагам — нямецкім фашызмам! — У першапублікацыі далей ідзе: «Четыре военных года по концентрации пережитого несравнимы ни с какими другими годами нашей истории. Кроме того, война преподала истории и человечеству ряд уроков на будущее, игнорировать которые было бы непростительным равнодушием».
Стар. 338. Але ўся неаглядная разнастайнасць народнага подзвігу ў агняныя гады вайны, гераізм мільёнаў, поўная не меншага гераізму і самаадданасці работа савецкага тылу тояць у сабе нямала неасветленых, а то і забытых старонак. — У першапублікацыі далей ідзе: «Нужно как можно больше ярких индивидуальных и коллективных свидетельств об этой небывалой в истории войне, рассказанных по радио и телевидению, написанных воспоминаний, очерков, статей».
Стар. 338. Сярод іх нямала цікавых успамінаў, асветленых незвычайнасцю барацьбы, значнасцю асобы іх аўтараў. — У першапублікацыі: «Среди них немало интересных воспоминаний, освещенных незаурядностью личности авторов». Далей ідзе з новага абзаца: «Только что февральский номер журнала „Новый мир“ познакомил читателей с воспоминаниями Леонида Ильича Брежнева „Малая земля“ — взволнованным и ярким рассказом об одной из героических страниц Великой Отечественной войны, о бессмертном подвиге солдат и матросов, защитников легендарного плацдарма у Новороссийска. „Мысленно возвращаясь к тем штормовым дням, вспоминая суровую клятву, я всегда испытываю душевное волнение и гордость, — пишет Леонид Ильич. — История знает немало героических подвигов одиночек, но только в нашей великой стране, только ведомые нашей великой партией, советские люди доказали, что они способны на массовый героизм“». Між тым, нельга выключаць, што гэты абзац быў напісаны не В. Быкавым, а яго сябрам, уласным карэспандэнтам газ. «Известия» М. Матукоўскім, бо, па-першае, ён адсутнічае ў публікацыі артыкула ў абодвух кніжных выданнях («Колокола Хатыни» і «Праўдай адзінай»); па-другое, па сведчанні жонкі пісьменніка І. М. Быкавай, неаднойчы здаралася, што Матукоўскі, рыхтуючы артыкулы ці інтэрв’ю Быкава да друку ў «Известиях», рабіў нейкія допісы, не ставячы ў вядомасць пра тое пісьменніка.