Вход/Регистрация
Маўглi (на белорусском языке)
вернуться

Киплинг Редьярд Джозеф

Шрифт:

Балу абхапiў галаву лапамi i са стогнам закiваўся ўзад i ўперад.

– Не так даўно ён сказаў мне правiльна ўсе словы, - сярдзiта прамовiла Багiра.
– Балу, ты нiчога не памятаеш i не паважаеш сябе. Што падумалi б джунглi, калi б я, чорная пантэра, качалася i выла, скруцiўшыся ў клубок, як дзiкабраз Сахi?

– Якi мне клопат да таго, што падумаюць джунглi! Хлопчык, можа, памёр ужо!

– Калi толькi яны не кiнуць яго з дрэва дзеля пацехi i не заб'юць ад няма чаго рабiць, я не баюся за дзiцяня. Яно разумнае i ўсяму навучанае, а галоўнае, мае такiя вочы, якiх баяцца ўсе джунглi. Але ўсё ж (i гэта вельмi кепска) яно ў палоне ў Бандар-Логаў, а яны не баяцца нiкога ў джунглях, бо жывуць высока на дрэвах.
– Багiра ў задуменнi аблiзала пярэднюю лапу.

– Ну i дурань жа я! О тоўсты буры дурань, паядальнiк карэння!
– прастагнаў Балу раптам, выпрастаўся i сцепануўся.
– Праўду кажа дзiкi слон Хатхi: "У кожнага свой страх", а яны, Бандар-Логi, баяцца Каа, горнага ўдава. Ён умее лазiць па дрэвах не горш за малпаў. Уночы ён крадзе ў iх дзiцянят. Ад аднаго гуку яго iменi дрыжаць iх агiдныя хвасты. Хадзем да яго!

– Чым можа Каа дапамагчы нам? Ён не нашага племенi, бо бязногi, i вочы ў яго вельмi злосныя, - сказала Багiра.

– Ён вельмi стары i вельмi хiтры. Апрача. таго, ён заўсёды галодны, - з надзеяй сказаў Балу.
– Паабяцаем яму многа коз.

– Ён спiць цэлы месяц, пасля таго як наесца. Можа, спiць i цяпер, а калi не спiць, дык, можа, i не захоча ўзяць ад нас коз у падарунак.

Багiра кепска ведала Каа i таму ставiлася да яго недаверлiва.

– Тады мы з табой разам маглi б угаварыць яго, старая паляўнiчая.

Тут Балу пачухаўся аб Багiру выцвiлым бурым плячом, i яны ўдваiх рушылi на пошукi горнага ўдава Каа.

Удаў ляжаў, расцягнуўшыся на ўсю даўжыню на выступе скалы, нагрэтым сонцам, i любаваўся сваёй прыгожай новай скурай: апошнiя дзесяць дзён ён правёў на адзiноце - мяняў скуру, i цяпер быў ва ўсёй сваёй прыгажосцi. Яго вялiкая тупаносая галава совалася па зямлi, трыццацiфутавае цела звiвалася ў дзiвосныя вузлы i фiгуры, язык аблiзваў губы, смакуючы абед, што чакаў яго наперадзе.

– Ён яшчэ нiчога не еў, - з палёгкай уздыхнуў Балу, як толькi ўбачыў прыгожы стракаты ўзор на яго спiне, карычневы з жоўтым.
– Асцярожна, Багiра! Ён кепска бачыць, пасля таго як зменiць скуру, i кiдаецца адразу.

Каа не меў ядавiтых зубоў - ён нават пагарджаў ядавiтымi змеямi за iх баязлiвасць, - уся яго сiла была ў хватцы, i калi ён абвiваў каго-небудзь сваiмi колцамi, дык гэта ўжо быў канец.

– Добрага палявання!
– крыкнуў Балу i прысеў на заднiя лапы.

Як усе змеi яго пароды, Каа быў глухаваты i не адразу пачуў, што яму крыкнулi. Ён згарнуўся ў кальцо i прыгнуў галаву, на ўсякi выпадак падрыхтаваўся накiнуцца.

– Добрага палявання ўсiм нам!
– адказаў ён.
– Ого, Балу! Што ты тут робiш? Добрага палявання, Багiра. Аднаму з нас не пашкодзiла б паабедаць. Цi няма паблiзу спуджанай дзiчыны? Ланi або хоць казляняцi? У мяне ўнутры пуста, ях у перасохлай студнi.

– Мы зараз на паляваннi, - абыякава зазначыў Балу, бо ведаў, што Каа не варта прыспешваць: ён занадта грузны.

– А можна мне пайсцi з вамi?
– спытаў Каа.
– Для вас, Багiра i Балу, зрабiць на адзiн удар больш цi менш нiчога не значыць, а я... мне даводзiцца цэлымi днямi падпiльноўваць на лясных сцежках або паўночы лазiць па дрэвах, чакаць, цi не трапiцца маладая малпа. Пс-с-шоў! Лес цяпер ужо не той, што ў часы маёй маладосцi. Адно гнiллё ды сухiя сукi!

– Можа, гэта таму, што ты стаў вельмi цяжкi?
– сказаў Балу.

– Так, я i праўда даволi-такi вялiкi... даволi вялiкi, - не без гонару адказаў Каа.
– Але ўсё ж, маладыя дрэвы нiкуды не варты. Мiнулы раз на паляваннi я ледзь-ледзь не звалiўся!
– нашумеў, саслiзнуўшы з дрэва, бо кепска зачапiўся хвастом. Гэты шум пабудзiў Бандар-Логаў, i яны абзывалi мяне сама брыдкiмi словамi.

– Бязногi жоўты земляны чарвяк!
– нiбыта прыпамiнаючы, шапнула Багiра сабе ў вусы.

– Ссссс! Хiба яны так мяне называюць?
– спытаў Каа.

– Штосьцi накшталт гэтага яны крычалi нам мiнулы раз. Але ж мы нiколi не звяртаем на iх увагi. Чаго толькi яны не гавораць! Нiбыта ў цябе выпалi ўсе зубы i нiбыта ты нiколi не нападаеш на дзiчыну, большую за казляня, бо нiбыта (такiя бессаромныя хлусы гэтыя малпы!) баiшся казлiных рагоў, - лiслiва закончыла Багiра.

Змяя, асаблiва хiтры стары ўдаў, такi, як Каа, нiколi не пакажа, што злуецца, але Балу i Багiра прыкмецiлi, як надзiмаюцца i перакочваюцца вялiзныя мускулы пад скiвiцай Каа.

– Бандар-Логi змянiлi месца палявання, - сказаў ён спакойна.
– Я грэўся сёння на сонцы i чуў, як яны гарланiлi ў верхавiнах дрэў.

– Мы... мы гонiмся зараз за Бандар-Логамi, - сказаў Балу i папярхнуўся, бо ўпершыню, як ён сябе помнiў, жыхару джунгляў даводзiлася прызнавацца, што ён мае нейкi iнтэрас да малпаў.

– I, вядома, не якая-небудзь дробязь прымусiла дваiх такiх паляўнiчых важакоў у сябе ў джунглях - iсцi па слядах Бандар-Логаў, - пачцiва адказаў Каа, хоць яго распiрала ад цiкаўнасцi.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: