Вход/Регистрация
Пастка для пярэваратня
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Я наставіў міску. Стражнік боўтнуў у яе нейкую баланду, у якой плаваў хвост ад селядца. Мне здалося, што стражнік вельмі падобны на разбойніка, які ў Петруся прасіў закурыць. Аж падмывала, каб запытацца: «Чужыя шаравары адзеў і ходзіш як у сваіх?» Ды Сіні Нос апярэдзіў мяне:

— Чаго стаіш? Здурнеў?

— Дай закурыць, — само сабою вырвалася.

— Каб на табе шэрсць курэла! — вызверыўся Сіні Нос.

Я адышоўся, зачарпнуў лыжкай баланду. Дома такой не еў бы, калі б азалацілі. А тут… Тут хлёбаў. Ці не таму, што голад не цётка?

— Ну ты і даеш! — таўхануў мяне ў бок Пятрусь. — Курыць захацелася…

— Пятрусь, гэты стражнік — той разбойнік, які ў цябе прасіў закурыць. Не пазнаў?

— І праўда, ён! — Пятрусь патрос кулаком. — Ну, глядзі! Не дарую.

Саўка горка ўсміхнуўся.

— Тут ён вой, а не ты.

— Яшчэ паглядзім, дзе каго пасадзім, — сказаў Пятрусь.

Многія скончылі есці, панеслі міскі і лыжкі. Мы таксама занеслі, кінулі ў тачку.

Нас пастроілі па тры ў рад. Я стаў з Петрусём і Саўкам. Сонца ўжо паднялося над баракамі, а мы стаялі, быццам прыкутыя. Прайшло, напэўна, паўгадзіны.

— Чаго чакаем? — не выцерпеў я.

— Не «чаго», а «каго», — паправіў мяне Саўка.

— Каго?

— Пана Бадзея. З сённяшняга дня ён тут начальнік. Пачне мушт'аваць.

— Саўка, ты ўсё ведаеш. Нібы век тут пражыў,— кажу.

Саўка ўздыхнуў.

— І ты будзеш ведаць, калі з маё п'ажывеш. Мы прастаялі яшчэ з гадзіну. Нарэшце бачым:

ідзе пан Бадзей. Каля яго Сіні Нос. Ні на крок не адстае, нешта на вуха шэпча, нашэптвае. Пан Бадзей толькі ўгукае, быццам рот камяком набіў.

— Вітаю вас, зладзеі без надзеі! — гукнуў, падышоўшы.

А яму ў адказ:

— Ура! Ура! Ура!

— Слухайце маю прамову. Цяпер-р… Цяпер-р… Цяпер я… Я ваш начальнік. Шануйце мяне. Любіце мяне. Як… Як бацьку роднага. Як маці родную. Я ваш бацька. Я ваша маці.

Што ж вярзе пан Бадзей? Які ж ён бацька? Хіба бацька прымушае ў трубу лезці? Няўжо думае, што палюбім яго? Даў жару. Выходзіць, ён бацька, а мы ўсе ягоныя дзеці. І я, і Пятрусь, і Саўка, якога нядаўна тапіў.

— Любіце! Паважайце! Чалавек чалавеку сябар і брат. Я чалавек. Я! Пра сябе так не думайце. Хто падумае, таму дам у косці. У мяне і без скрыпкі затанцуеце. Любіце. На чыім вазку едзеш, таму і песенькі спявай.

Чаго ж ён хоча ад нас? Каб любілі і баяліся? Хіба магчыма такое адначасова?

— Любіце! Шануйце! Патанцуеце… А цяпер-р… Цяпер даносы. Бягом да барака, ад барака — да мяне. Хто ўпярод, таму мёд, хто пазадзе валачэцца, таму жаба пячэцца.

Людзі, затаіўшы дыханне, пазіралі на пана Бадзея. Яны, відаць, усё зразумелі, а я анічога не разумеў. «Цяпер даносы…» «Хто ўпярод, таму мёд…» Каго будзе карміць мёдам? Няўжо даносчыкаў? Дык у нас у вёсцы кажуць: даносчыку першаму па гарбе.

Пан Бадзей махнуў рукою.

— Давай!

— Ад пана Катовіча ён навучыўся, — прамовіў Саўка.

— Чаму навучыўся? — запытаў я.

Саўка не паспеў адказаць, бо з калоны вырвалася чалавек адзінаццаць і да барака з усіх ног.

— Цэлая футбольная каманда! — усклікнуў Пятрусь.

А «футбольная каманда» чэша што ёсць сілы. Аж пяткі блішчаць. Уперад вырваўся маленькі каратканогі мужчына. Яго стараліся дагнаць, а ён яшчэ прыбавіў, усіх пакідаючы ззаду. Дабег да барака, павярнуўся і назад.

— Во дае! — вырвалася ў кагосьці.

— Бягуць наперагонкі, каб данесці,— усклікнуў Пятрусь.

Цяпер і я зразумеў, чаму яны так рвуцца. Пан Бадзей дазволіць данесці на свайго таварыша таму, хто ўсіх апярэдзіць. Выслужваюцца на вачах перад усімі. Няўжо і мы так будзем?

Каратканогі падбег да пана Бадзея, нешта зашаптаў, прысядаючы, як конь, які непамерны цяжар вязе.

У калоне, здалося мне, перасталі дыхаць. Твары ва ўсіх нібы драўляныя. Нехта ўсхліпнуў.

— Наод… Наод… — прагаварыў Саўка.

— Баяцца даносу, — прамовіў Пятрусь.

— А ты не баішся? — пацікавіўся я.

— Страшнавата, — прызнаўся Пятрусь.

І мне гэтаксама. Я стаяў як на вуголлі. Чаго баяўся? Сам не ведаю. Само гэтае слова «данос» пятлёй вісела над галавою. Я глянуў на Саўку. Стаіць, моргае вочкамі, пазірае кудысьці ўдалячынь.

Пан Бадзей паляпаў каратканогага па плячы.

— Табе за данос хвост ад селядца.

— Знойдзецца хвосцік, — вытыркнуўся наперад Сіні Нос.

Бач, які старанны. Сам селядца зжарэш. Свайго не ўпусціш. А гэтыя… З-за хваста беглі навыперадкі. На каго ж данёс каратканогі? Што, калі на мяне ці Петруся? Данос… Данос… Гадзюкаю абвівае душу, наганяе страх.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 90
  • 91
  • 92
  • 93
  • 94
  • 95
  • 96
  • 97
  • 98
  • 99
  • 100
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: