Шрифт:
А прыспешваў зямную цывілізацыю эверфарсінг, бо не быў упэўнены, што пасля разведкі Марса яму хопіць паліва, каб вярнудца ў сістэму Альдэпарыса. А вярнудца на радзіму Шарбітрон быў абавязаны. З гэтым інстынктам арадане прыйшлі ў Сусвет. Ды ці толькі яны?
14
Завостраным каменем Шарбітрон выбіваў надпісы на гладкай сцяне. Час ад часу ён перадаваў камень Рэнсу.
– Тваё рамяство не патрэбна племені, - да іх падышоў Сангом.
– А Рэнсу трэба ісці будаваць хаціну.
– Маё рамяство павінны будудь засвоіць усе плямёны і народы, якія будудь жыць на Зямлі. А Рэнс застанецца са мной.
– Не разумею цябе, іншаземец.
– Ты мудры, Сангом, але, здаецца, недальнабачны.
– Не разумею!
– шаман пачаў злавацца.
– Мне хочацца забідь цябе, але ты валодаеш сілай, якая стрымлівае мае рукі.
– Пакліч на дапамогу сваіх духаў, Сангом!
Сангом насупіўся, аднак не супакоіўся:
– Ты не жадаеш жыць разам з рыжавалосай Крэсдай?
– Не.
– Не разумею цябе. Чаму ты адмаўляешся ад Крэсды? Яна самая прывабная дзяўчына ў племені! Яна народзідь табе дзяцей, якія вырастудь і станудь выдатнымі ваярамі. Да таго ж усім мужчынам патрэбны жанчыны. Ці не так, Шарбітрон?
“Ён адчувае, што я не толькі з іншага племені. Ён не сумняваецца ў тым, што я не чалавек. Ён правярае мяне гэтаксама, як і я яго. Зрэшты, хай сабе!”
– Не здзекуйся, Сангом. Я - бог. Багам патрэбны багіні. Няхай Крэсда стане жонкай Курана. Акрамя таго, я не збіраюся назаўсёды заставадца ў вашым племені.
– Куды ты пойдзеш? Да нашых ворагаў?
– Я пайду значна далей - у іншы час.
– Ты хочаш стадь шаманам?
– Шаман - чалавек, які тлумачыць людзям волю багоў.
– Навошта табе Рэнс?
– Я дам яму веды.
– Але я магу забіць Рэнса!
– Яго веды прынясуць карысць усім вам.
– Каб часам яны не прынеслі нам шкоды.
– Навошта Рэнсу ўлада правадыроў? Ён - важак свайго розуму. А розум яго непадуладны часу.
– Я адпомшчу табе, іншаземец.
15
Шарбітрона заўсёды здзіўляла звычка людзей скарадца сну. Ён не разумеў, чаму такая вялікая частка кароткага веку траціцца людзьмі марна. Час ад часу і ваяры, і важакі, і хатнія клаліся ў зацененым месцы, заплюшчвалі вочы і аддаваліся мроям, якія мала адпавядалі не толькі логіды і інстынктам, але нават і рэальнасці.
У час, калі племя адпачывала, да разведчыка падышоў Рэнс.
– Ты бачыў аазісы, настаўнік?
– Аазісы - гэта месцы сярод пустэльні, у якіх квітнее жыццё?
– Ты ўсё ведаеш, настаўнік. Я іх не бачыў, але ведаю, што іх можна адшукадь, калі пайсці ў напрамку Сонца.
– Ты хочаш ісці туды?
– Я не дайду. Варожыя плямёны заб’юць альбо зняволяць мяне. Голад знясілідь, а спёка высушыць. Але ты можаш, я веру. І ты можаш узяць мяне з сабой.
Шарбітрон з неахвотай сцёр думкі Рэнса.
– Што са мной, настаўнік? Я не памятаю, аб чым хацеў спытаць цябе .
– Дай мне твой талісман.
Рэнс зняў талісман з грудзей:
– Сангом кажа, што гэты камень - асколак Сонца, які ўпаў на Зямлю, калі людзей на ёй яшчэ не было.
– Я пакіну яго сабе. Магчыма, ён некалі спатрэбіцца мне. Кавалак гэтага металу перасварыць усё чалавечае племя, як толькі вы даведаецеся пра яго каштоўнасць.
– Як называецца гэты метал?
– Золата. За кожную яго пясчынку будзе загублена процьма чалавечых жыццяў.
– Золата вартае таго?
– Не. Але яно ўвасабляе вашу мару аб райскім жыцці. І насамрэч яно амаль такое ж вечнае, як Сонца. Ты дзіўны чалавек, Рэнс. З табой мне ніколі не трэба блакіраваць агрэсіўнасць.
– Розум не мае агрэсіўнасці, настаўнік.
– Нейтральны розум, Рэнс. Толькі нейтральны. А цяпер я раскажу табе, што было на Зямлі шмат пакаленняў таму і што на ёй будзе праз доўгі час. Запомні ўсё і запішы, як мы з табой запісвалі жыццё племені. Знайдзі сабе вучня і перадай яму свае веды. Бадька Курана абяцаў вызваліць цябе ад работы, калі ты будзеш прыдумваць ім новую зброю, як, напрыклад, той лук, які мы змайстравалі разам. Сцеражыся Сангома, ён роўны з табой па розуму, але яго розум накіраваны на ўтрыманне ўлады. Будзь пачцівы да яго і стрыманы, пакуль не перадасі веды вучням. Калі ён запатрабуе адрачыся ад мяне - адракайся. А я павінен пакінудь вас, мая задача - наперадзе.
– Мы больш ніколі не пабачымся, настаўнік?
– Я вярнуся, калі спарахнеюць нават успаміны аб вашым часе. І нават калі я сустрэну цябе - ты мяне не пазнаеш. А зараз слухай, бо я не такі ўсёмагутны, як табе здаецца.
Шарбітрон закумуляваў рэшткі энергіі і пачаў свой аповед:
– Калісьці кварзы былі маленькімі бяскрыўднымі істотамі, яны харчаваліся матылькамі і не мелі свайго смертаноснага сярпа. А людзі былі магутныя, як багі: яны будавалі хаціны вышэйшыя, чым горы, ляталі вышэй за хмары, перамяшчаліся ў прасторы хутчэй, чым ураган, і голас іх дасягаў самай далёкай зоркі.