Вход/Регистрация
Quo Vadis
вернуться

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

— Прывітанне табе, Хілоне! — адзываецца.

— Юнача, — важна адказвае грэк, хаваючы трывогу ў душы, — вітаю цябе, але не затрымоўвай мяне, бо спяшаюся да майго прыяцеля Тыгэліна.

А Вініць, схапіўшы за край лектыкі, нахіліўся да яго і спытаў грозным тонам, пранізваючы вачыма: — Ты выдаў Лігію?..

— Калосе Мэмнона! — заскігліў сопалаху Хілон.

Але ў вачах Вініція не было пагрозы, дык страх старога грэка мінуў хутка. Падумаў: ён жа пад апекаю Тыгэліна ды самога цэзара, двух волатаў, перад якімі ўсё дрыжыць, дый ахоўваюць яго дужыя нявольнікі, а Вініць стаіць перад ім безабаронны, выныджаны, сагнуты болем. Думка гэная вярнула яму смеласць. Вывярнуў на Вініція крывавыя зекры і сыкнуў: — А ты нашто мяне збіў галоднага?

Замоўклі абодва, пасля адзываецца глуха Вініць: — Скрыўдзіў я цябе, Хілоне!..

Грэк, наіндычаны, падняў голаў і, пляснуўшы пальцамі — гэта ў Рыме рабілася на знак насмешлівасці й пагарды, — адказаў так голасна, каб усе маглі пачуць: — Калі маеш, дружа, да мяне просьбу, дык прыйдзі да майго дому на Эсквіліне ранняю парою, тады пасля купання прыймаю гасцей і кліентаў.

І даў знаць ківомігам, а нявольнікі з лектыкай рушылі далей, пагукваючы: — Дарогу, дарогу дайце для чэсцігоднага Хілона Хіланіда!

LV

Лігія ў доўгім, наспех пісаным лісце развітвалася назаўсёды з Вініціем. Ведала, што ў вязніцы нікому не можна было ўжо прыходзіць, і што магчыме угледзець Вініція толькі з арэны. І яна прасіла яго даведацца, калі настане іхняя чарга, і яшчэ прасіла яго, каб быў на ігрышчы, бо жадала хоць раз яшчэ ў жыцці бачыць яго. У ейным лісце не відаць было страху. Пісала, што і яна, і іншыя тужна чакаюць арэны, на якой знойдуць вызваленне з вязніцы. Спадзеючыся, што Пампонія і Аўл прыедуць у Рым, яна прасіла, каб і яны прыйшлі на ігрышчы. У кожным ейным радку вычуваўся духовы ўздым і адарванне ад жыцця, у якім усе жылі ў вязніцы, а поспал з гэтым і моцная вера ў загробнае шчасце.

«Ці Хрыстус цяпер, — пісала, — ці па смерці мяне вызваліць. Ён абяцаў табе мяне праз вусны Апостала, дык я твая». І заклінала яго, каб не жаліўся па ёй ды не паддаваўся болю. Смерць не разарве ейных шлюбаў. З дзіцячым даверам запэўнівала Вініція, што зараз па смерці на арэне скажа Хрысту, што ў Рыме застаўся ейны сужэнец, Марк, які цэлым сэрцам тужыць па ёй. І думала, мо Хрыстус дазволіць ейнай душы вярнуцца на хвіліну да яго сказаць, што яна жыве ў шчасці, забыўшы пра пакуты. З усяго ейнага ліста веела шчасцем і моцнай надзеяй. Была ў ім адна толькі просьба зямная: каб Вініць забраў з сполярыюма ейнае цела і пахаваў яе як сваю жонку ў той магіле, дзе сам калісь спачываціме.

Ён чытаў той ліст з душою збалелаю, але адначасна здавалася яму непраўдападобным, каб Лігія магла згінуць ад дзікіх клыкоў звяроў і каб Хрыстус не злітаваўся над ёю. Меў надзею й веру. Вярнуўшыся дамоў, адпісаў, што будзе прыходзіць штодзень пад муры Туліянум чакаць, пакуль Хрыстус не скрышыць муроў ды не аддасць яе нат з цырку, што Вялікі Апостал моліць у Яго гэтага, і што хвіліна вызвалення недалёкая. Ліст назаўтра меўся ёй аднесці навернены цэнтурыён.

Але вось, калі Вініць прыйшоў наступнага дня пад вязніцу, сотнік, выйшаўшы з шэрагаў, падыйшоў да яго і сказаў: — Слухай, спадару, Хрыстус, які саслаў табе крыж, аказаў табе сваю ласку. Сянняшняе ночы прыходзілі вызвольнікі цэзара і прэфекта выбіраць ім хрысціянскія малодухны, каб зняславіць, аганьбаваць. Пыталіся і пра тваю сужаніцу, але Госпад наш саслаў на яе гаручку, ад якое паміраюць вязні ў Туліянуме, дык абмінулі яе. Учора ўвечары была ўжо непрытомная, і, хвала Богу, хвароба гэта, якая ўсцерагла ад ганьбавання, можа ўсцерагчы і ад смерці.

Вініць хапіўся за плячо ваяка, каб не паваліцца, а той гаварыў далей: — Дзякуй Хрысту міласэрнаму! Ліна схапілі і хацелі тартураваць, але як паглядзелі, што канае, аддалі яго назад. Можа, і табе аддадуць яе цяпер, а Хрыстус верне ёй здароўе.

Малады трыбун стаяў, звесіўшы голаў, пасля падняў позірк і кажа ціха: — Так, цэнтурыёне. Хрыстус, які выбавіў яе ад ганьбы, выбавіць яе і ад смерці.

І, даседзеўшы пад сценамі вязніцы да вечара, вярнуўся дадому і выслаў сваіх людзей па Ліна, каб перанеслі яго ў адну з ягоных віллаў крайгорада.

Пятроні, аднак жа, даведаўшыся пра ўсё, рашыўся старацца яшчэ. Быў ужо раз у аўгусты, а цяпер пайшоў да яе паўторна. Застаў яе пры пасцелі Руфія. Дзіцянё з разбітаю галавою трызніла з гарачкі, а маці ратавала яго, ледзь стрымліваючы жудзь у сэрцы й думках, не будучы пэўнай, ці па выздараўленні не памрэ яно страшнейшаю смерцю. Затурбаваная выключна собскім болем, не хацела нат і слухаць пра Вініція й Лігію, але Пятроні прыстрашыў яе.

— Угнявіла, — кажа ёй, — новае няведамае боства. Ты ж, аўгуста, аддаеш быццам пашану гэбрайскаму Егове, але хрысціяне цвердзяць, што Хрыстус быў Сынам Ягоным, дык падумай, ці не пераследуе цябе гнеў Айца. Хто ведае, ці тое, што спаткала цябе, не ёсць іхняю помстаю, і ці жыццё Руфія не ёсць залежным ад таго, як ты паступіш.

— Чаго ж ты хочаш ад мяне? — спытала трывожная Папея.

— Перапрасі загневаныя боствы.

— Як?

— Лігія захварэла. Пастарайся ў цэзара або Тыгэліна, каб яе аддаў Вініцію.

А яна роспачна: — Ці думаеш, я магу?

— Можаш іншую рэч. Калі Лігія выздаравее, мусіціме йсці на смерць.

Ідзі ў святыню Весты й зажадай, каб virgo magna [75] знайшлася прыпадкам каля Туліянума ў той час, як будуць выводзіць вязняў на смерць, і загадала вызваліць тую дзяўчыну. Вялікая вясталка не адмовіцца на тваё слова.

75

Вялікая дзявіца (лац.).

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 111
  • 112
  • 113
  • 114
  • 115
  • 116
  • 117
  • 118
  • 119
  • 120
  • 121
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: