Вход/Регистрация
Я з вогненнай вёскі...
вернуться

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Вот так мы і асталіся…»

Аляксандра Тарэлка.

«… 5-га, гэта была Паска. Нам партызаны перадалі, што гараць суседнія Сталяры. Ноччу прыбеглі:

— Уцякайце, будуць паліць Люцін!..

Усе ўсё павыносілі і папрыходзілі к кладбішчу, гавораць:

— Нічога няма, будзем гуляць тут — Паска…

А тут едзе са Сталяроў парцізан, Багдановіч Якаў быў.

— Уцякайце, — кажа, — бо ўжо едуць, цераз рэчку перапраўляюцца, гэтыя немцы і паліцыя.

Мы прыбеглі, ужо чуем, ужо, як палкі ломяць, — страляюць!.. Мы і пабеглі. Відзім здалёк — гарыць Люцін.

Прыбеглі бабы потым. Кажуць:

— Папалілі!..

Мы ўсе парасцяраныя, плачам: «Што рабіць?» Патом хадзілі, усё раскопвалі. Нашлі: па калена так ножка беленькая, харошанькая ляжала — усё глядзелі мы. Жэншчына пазнала, па кальсонах:

— Гэта, гаворыць, мая работа, саматканая… Гэта майго, гаворыць, нага.

Ён быў брыгадзірам у калгасе, Ананіч Пракоп.

— Гэта, — гаворыць, — майго хазяіна нага…»

Вольга Галацэвіч.

«…I сказалі:

— Забірайце сваё хазяйства і вядзіце ў школу!..

А хазяіна ў калону і на выган. Ён і пайшоў. Пайшоў без шапкі, без нічаго, тады ж холадна было. За ім немец пайшоў.

I нявестка была з малым рабёначкам, дык і калысачку на выган узялі…

Паставілі мужчын у школу, а мне далі падводу дзяржаць. Вот я і дзяржу. Наставілі пулямёт каля мяне. Я і дзяржу каня. Патом, як толькі хто ў акно прыгне — пулямёт туда выстраліць. Чалавек і ляжа. Чалавек некалькі так было.

А я дзяржу каня. Патом ён завярнуў пулямёт сюды, дык я і пусціла. Не помню нічога ўжо…

Ну, а патом, калі ўжо ўсіх спалілі, дзярэўня згарэла, усё згарэла — нічаго-о, на бляху ўсё зрабілася. Ну што, далі мне падводу ту самую:

— Едзь на завод!

I сеў са мной пулямёт і немец. I едзем.

Дык у мяне нічога жывога не было. Толькі так зубамі калаціла. Думаю: «Усё ўжо мне будзе…»

Прыехалі к мосту, ён забраў каня і як стаў страляць нада мною, дык я не помніла, у якую сторану мне ісці. Ну, я ўсё-такі ішла, ішла, ішла і пайшла сюды на кладбішча.

Прышла. Ну што ж, я тутака? Заначавала. Я і не баялася. Я ўжо і не помню нічога: і холадна, і голадна… I я ўжо тут і была.

Назаўтра ўсталі: няма нідзе нікога і нічога, усё ўжо.

I так ужо і асталіся гараваць: і мучаліся — і па лясах, і па палях, і ўсюды. I голыя, і галодныя, і босыя, і ўсякія…»

Бабуля з зёлкамі ў руках на прыполе змоўкла. А маладзейшыя сама разгаманіліся. Не паспявалі мы разабрацца, улавіць, запісаць, хто гаворыць. Так і даём, уперамешку, як гаварылі яны, адна за адной, адна адну перабіваючы:

— …Вельмі многа раз нападзенне было, вельмі! Яшчэ прыйшлі, абнялі ўсю дзярэўню, якія мужчыны былі, хто ў зямлянцы — усіх да аднаго забралі і зноў на завод пагналі. Такое ўжо было гора, што нікому такога гора не было…

— Хлапца тут зноў убілі, трох мужчын убілі — гэта ўсё после таго, калі ў школе папалілі…

— Вельмі нападзенне было бальшое на Люцін. Знаеце: завод і лес. Нідзе нічога не бачым. З Біркава, з завода, адусюль — ды на Люцін!.. Дзявацца не было дзе. Што прыдбаў у хату, якога каржа, драніка якога адкапаеш ды калі прыгатуеш — і то схопяць…

— Дзе ж мы гатавалі? На цяпле, на дварэ. Не было дзе ні леч, ні стаць — вельмі, вельмі нісхадзімае гора было…

— Адусюль нападзенне! Адусюль — і з завода, і з Заполля, з Біркава — адусюль. Ды ўсё ў Люцін, усё ў Люцін. Вельмі балыпое было гора…

— Першыя дні, пакуль парабілі гэтыя зямлянкі — запаляць кастры. Сцяпан гэты выйдзе: «Уставайце, фабрыка ўжо работае». Ну, шуцяць ужо, ну што ж рабіць? Есці няма чаго. Хто дзе якія стрэлкі са шчаўя, жолудзі — усё сабіраем, ядзім. Босыя, ой!..

У хату старой настаўніцы прыйшлі дзеці з букетамі кветак. Разам з жанчынамі і дзецьмі ідзём да брацкай магілы, на былое пажарышча школы, у якой да вайны вучыліся люцінскія дзеці, якая стала потым вогнішчам жахлівай смерці іхніх бацькоў…

Ціха стаяць над магілай бярозы. Замоўклі і дзеці.

Недзе тут сядзела тады са сваімі дзецьмі настаўніца, амаль непрытомная ад жаху глядзела на страшны агонь, чула перадсмяротныя крыкі людзей…

Недзе тут праходжваўся з аўтаматам, грэўся каля агню той забойца-фашыст, дзелавіта паўтараючы:

— Гут! Гут!..

Новыя дзеці

«.. Я ў другой групе ішла. Тыя людзі — як заплакалі! Усялякімі галаскамі, як пчолы. Яны — як касанулі! Усё… Як касанулі па нас, я ўспела накланіцца, і яна скальзанула — валасы так панясло і хустку, і тутака кроў… Я ляжу жывая, і дзіця жывое. А я так жму яго ліцом, а яно крычыць. Чуствую, што задушваю, сэрца баліць. I я жывая, і дзіцё жывое. Пушчу вальней, яно закрычыць…

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 98
  • 99
  • 100
  • 101
  • 102
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • 107
  • 108
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: