Вход/Регистрация
Белы Бім Чорнае вуха
вернуться

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

Ля ручая прагна напіўся вады — стала крышку лягчэй. Нешта падказвала яму — нельга адыходзіць ад вады. Ён і сапраўды дабраўся да бліжняе сцірты, цераз сілу праціснуўся пад навіслую аж да зямлі салому і заціх. Так сабакі адлежваюцца ў час хваробы, хаваючыся ад людскога вока і звяроў; гэтаму навучыла іх сама прырода. Хвала яе законнаму парадку і разумнай мэтазгоднасці!

Колькі Бім пралежаў без памяці, ён не ведаў, але, ачнуўшыся, адчуў, як востра баліць у грудзях; галава пайшла кругам, і ён адчуў усім нутром, што зараз нешта здарыцца з ім, выпаўз з саломы. Паляжаў на паветры, адчуў, што шэрсць стала сухая. Сеў. Асенняя трава цяпер не гойдалася, сцірта — таксама, сонца — таксама, і яно цёплае, нават чуць грэе. Бім даплёўся да ручая і зноў піў, піў, піў. Адпачыў крыху і зноў піў патрошку. Ён заўважыў непадалёку ад ручая стэпавую асаку, дробненькую і яшчэ зялёную, падобную да пырніку (мароз не скора яе бярэ). Бім пачаў есці асаку. Што яму падказала на гэту непрыкметную траву, людзі так ніколі і не даведаюцца, але ён-то ведаў: трэба абавязкова есці яе. І еў. Потым трапіўся і рамонак, прысохлы, позні, а на ім прыціснутыя восенню напаўсухія кветкі. Ён еў і рамонак. Яшчэ раз вярнуўся да ручая, напіўся і пайшоў да вёскі. Ішоў уперад і ўперад.

І такі дабраўся, калі змерклася ўжо. Не, Бім не пайшоў у вёску. Як жа! Туды пабег Клім… Не, за ім ён не пойдзе. Клім можа зноў узяць за аброжак і тады… Не, не быць таму.

Бім умасціўся на астатках ад капы, вылежаўся крыху. Пачуў побач сцябло дзядоўніка, паспрабаваў яго — сухое, адгрыз паўз зямлю і пачаў шчыпаць корань, угрызаючыся глыбей. Гэта ён таксама ведаў, што дзядоўнік трэба есці абавязкова.

Вялікія і шматбаковыя веды сабакі пра лекі. Пусціце сабаку, калі ён толькі пачынае шалець, у лес: праз два-тры тыдні ён вернецца схудалы і знясілены ўшчэнт, але здаровы. Стаў балець у сабакі страўнік — вядзіце яго ў лес або ў стэп і пажывіце з ім два-тры дні: ён вылечыцца сам травою. Менавіта ў сабакі і трэба вучыцца, як яго лячыць. Прырода замацавала так багатыя «веды» ў сабакі, што дзіву гэтаму чалавек ніколі не перастане дзівіцца.

…Ноч прайшла. Вялікая, асенняя нудная ноч, ад якое ныла ўсярэдзіне.

Пракукарэкаў першы певень. Бім не захацеў чакаць другіх і трэціх, апошніх, світальных. Ён сіліўся, але ніяк не мог падняцца з месца ад болю ў грудзях. Але ўсё ж, хоць цераз сілу, разварушыўся, два разы ўстаючы і кладучыся, ды і патупаў памаленьку.

Ён прыцягнуўся да Хрысана Андрэевіча, узабраўся цераз дзве прыступкі на ганак і прылёг. У доме было ціха.

Хто ведае, можа, і не пайшоў бы ён адсюль сёння, але побач, зусім побач, прайшоў Клім, ціха крадучыся, як злодзей. Бім задрыжаў. Бім гатовы быў бараніцца да апошняга ўздыху. У ім прачнуўся гонар асуджанага, калі таму больш няма чаго страчваць. Але Клім перагнуўся цераз балясіну і сказаў паўшэптам:

— Прыйшоў, Чарнавух. — І спехам, торапка патупаў назад, быццам павесялеў.

У Біма не было сілы, каб даганяць і адпомсціць за здрадніцкі ўдар ботам, брахаць ён не мог, таму што, акрамя хрыпу, нічога не выходзіла са скалечаных грудзей. Але Бім не хацеў і таго, каб Клім зноў прыйшоў і ўзяў яго. І вось ён устаў, ціха абышоў па двары, прынюхаўся да падсвінкаў, да каровы, да авечак, крыху пасядзеў і пайшоў прэч ад вёскі. А як хацелася прылегчы ля сяброў-парасят!

…Праспявалі трэція пеўні. Днела.

Да шашы ішоў сабака. Галава апушчана, хвост вісеў, як нежывы, быццам у шалёнага. Збоку ён і здаўся б шалёным на самай апошняй стадыі: вось-вось упадзе, наткнуўшыся на тое, што перш трапіцца на дарозе, і памрэ тут жа. Гэта быў наш Бім, добры і адданы Бім. Ён ішоў шукаць свайго гаспадара, Івана Іванавіча. Ішоў дакладна тою самаю дарогаю, па якой яго вялі сюды.

Ад вёскі да аўтобуснага прыпынку было кіламетраў пяць-шэсць, але недзе на паўдарозе ў Біма зноў не стала сілы, ён ледзьве давалокся да стога сена. Нехта, крадучы начамі, выскуб у стозе дзірку — туды Бім і забраўся. Ляжаў там доўга, амаль цэлы дзень, а на захадзе сонца выбраўся са сваёй схованкі. Хацеў піць, але вады не было. Боль пёк грудзі, хоць дыхаць стала лягчэй, а галава не закружылася, калі ён рушыў у дарогу. Зараз яму трапілася вяршалінка цмену, ён з'еў і гэтыя кветачкі — жоўценькія, сухія, якія не мяняюць свой колер ад пачатку цвіцення да таго, пакуль саспеюць, і на ўсю зіму, да вясны. Абшчыпаў і куст рамонку, але галоўкі яго, аказалася, саспелі, рассыпаліся ў роце і казыталі ў горле. Таму яшчэ мацней захацелася піць. Калі ён пераходзіў адну дарогу ў полі, трапілася лужынка расталага снегу ў калюжыне. Так дарога падарыла Біму вадзіцы. Ён напіўся і пайшоў ціхенька далей.

Зацемна ён дайшоў нарэшце да шашы. Пасядзеў крышку, правёў вачыма некалькі машын з асляпляльна белым святлом і ўжо ведаў: трэба ісці туды. Але ж не ноччу! А раптам — Клім? Або — Шэры? Або — воўк?

Бім вырашыў не адыходзіць ад аўтамабільнае дарогі і схавацца на ноч дзе-небудзь непадалёку. Ён прыцягся да аўтобуснага прыпынку, дзе быў маленькі домік без аднае сцяны, але з шырокімі лаўкамі ў сярэдзіне; там залез пад лаўку, у куток, і пачаў чакаць.

За ноч ён не звёў вачэй, нягледзячы на страшэнную слабасць. То адна, то другая праляталі збоч машыны — дарога жыла і ноччу. Аўтобус ехаў цішэй ля прыпынку, але таму што не было пасажыраў, не спыняўся.

Ноч была хаця і насцярожаная і хворая, але цёплая, слава богу, — восень яшчэ раз прагнала зіму.

…Што ж было ў вёсцы за гэтыя суткі, пакуль адсутнічаў Бім?

Хрысан Андрэевіч з Пятроўнаю вярнуліся з рынка прыцемкамі. Алёшы не было — дом на замку. Яны ўвайшлі, палічылі выручку, схавалі грошы пакуль што ў куфэрак, каб заўтра занесці ў ашчадную касу. Тут і з'явіўся Алёша.

— Ты куды гэта прапаў? — спытаўся бацька.

— Хадзіў да Кліма.

— Ці ж ён не прывёў Чарнавуха?

— Яшчэ не вярнуўся з палявання.

— Вернецца. Прывядзе — нікуды не дзенецца, — супакоіла Пятроўна, мераючы Алёшу новы світарок.

— Так-то яно так, — няўпэўнена адказаў Хрысан Андрэевіч, — ды толькі Клім жа зладзюга… Каб хоць браў адно калгаснае, яно там нічыё, а то і ў калгаснікаў валачэ. О, з гэтым звяжыся — не будзеш рады. Усякі яго баіцца. Хай лепш бярэ на паляванне Чарнавуха, чорт яго бяры.

— Як гэта — «нічыё»? — спытаў Алёша. — Наша ж?

— Яно, вядома, так… Агаварыўся… Гэта ты правільна — нашае… Але як бы табе панятлівей сказаць? Там — наша, а тут — сваё. Ну, скажам, напрыклад, так: школа, напрыклад, наша і дзеці ўсе нашы, а ты — мой. Ці так: палі — нашыя, а сядзіба — мая… Выходзіць, і жывёла ёсць нашая, а ёсць і свая. Зразумеў?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: