Бечык Варлен
Шрифт:
«Все они сотворены из глины и золота, подумал он. Из лжи и потрясений. Из жульничества и бесстыдной правды». (Пра жанчын у Рэмарка. «Трыумфальная арка».) Ці усе? Неаднойчы ўзнікала адчуванне. што ёсць жанчыны надзейныя, верныя, без «жульничества» І «лжи».
Маска вечнасці... Найчасцей — уродства. Рэдка, калі вечнае супакаенне робіць прыгожым. У маладосці я не мог, не хацеў глядзець у твары нябожчыкаў. Цяпер — гляджу. I бачу, што рэдкія з іх лёгка адыходзяць.
Адчуваць красу жыцця пастаянна.
Гогаль у «Арабесках»:
«Как сравнить вас между собою, три прекрасные царицы мира? Чувственная, пленительная скульптура внушает наслаждение, живопись — тихий восторг и мечтание, музыка — страсть и смятение души...»
«Нравственность, нравственность страждает — вот что главное».
17.5.
Доўгі час заняпаду. Хвароба, стомленасць.
Ніяк не магу больш-менш арганічна ўключыцца ў жыццёвы рытм пасля смерці Джыма Арыстахавіча Сінакіна. Памёр ён 4 красавіка. Мама ў вялікай скрусе. Быў Д. А. харошым другам і мне, і брату. Вік. за жалобным сталом нават прыраўняў яго да бацькі. Пайшоў у небыццё надзвычай сумленны, праўдзівы і добры чалавек, без ані якой фальшывінкі. Нікога не мог абразіць, пакрыўдзіць; імкнуўся дапамагчы, падзяліцца. Ніколі не наракаў на жыццё, а нягод у яго было пад завязку. Рашылі з мамай не заказваць аркестр (будуць ісці за дамавінай абыякавыя людзі), а цяпер думаецпа, што трэба было. Пахавалі ў Прылуках, недалёка ад майго дзеда...
Як мала мы (я) знаем пра сваіх продкаў. Мама нічога не ведае пра сваіх дзядоў (іх дзеці рана асірацелі), акрамя таго, што былі сяляне і жылі ў нястачы. Мая бабуля Вячаслава Ульянаўна з сямі гадоў без бацькоў. Была парабчанкай (пасціла гусей, свіней), а потым служанкай. Неяк (пры мне) размаўляла яна з суседкамі каля хаты. Прайшла нейкая жанчына, і суседкі пра яе: «Ваендама пайшла», «Мадам, што насіла ваду жыдам». Бабуля засмяялася і сказала: «Ну, апошняе пра мяне. Служыла я і славянскім, і іудзейскім гаспадарам». У 1914 годзе — бежанка, трапіла ў шпіталь. Там яе трохі падвучылі, і стала яна міласэрнай сястрой. Так і даслужылася ў наш ужо час (без спецыяльнай адукацыі, амаль непісьменная) да мізэрнай пенсіі... Затое падтрымлівае памяць: як любілі яе хворыя, дзеці.
Пра Д. А. у кіеўскай завадской газеце «Орденоносный транссигнал» (10 ліпеня 1964). Узяў у мамы, каб сёе-тое выпісаць. Канешне ж, пра 5 пакутных гадоў, калі Д. А. быу адарваны ад жыцця, у артыкуле ні слова.
Расказваў:
— Выклікалі... I рангам старшыня камісіі звяртаецца да мяне: «Таварыш Сінакін...» Я прытомнасць страшу, пачуўшы гэта святое слова «таварыш»...
Пра маці сваю Ірыну Якаўлеўну ўспамінаў з нейкім асаблівым піетызмам. Яна ўмела. лячыць, асабліва вывіхі.
Пра тое, як хрысцілі яго бацьку:
— Мой дзед з папом не ладзіў. I калі нарадзіўся мой бацька і панеслі яго хрысціць, хацеў поп дадь яму імя Пуд. Ну, тут дзед прасіць пачаў: «Няўжо, бацюшка, ты хочаш, каб сына майго дражнілі «Сорак фунтаў»? I поп даў яму імя Арыстарх.
Мама выявіла, што на 4 студзеня (па ст. стылі) прыпадаюць, акрамя названых, і такія імёны: Агаў, Алілепан, Амілій, Апалос, Асінкрыт, Ахаон, Варнава, Ерм, Кляопа, Наркіс, Сасарэн, Сасіпатр, Урван, нават Філолаг. Праўда, ёсць і Арцём, Анісім, Іаан, Клімент (дарэчы і майго прадзеда — Кандрат), Прохар, Фадзей, Філіп — усяго 55. Так што поп усё ж выбраў не самае незвычайнае...
Як цяжка пахаваць чалавека. Калі б не дапамога выдавецтва, не ўяўляю, як7 бы мы абышліся.
А затым доўгі час заняпаду, хвароба, стомленасць, а над зямлёй усе дні красавіка і мая сонца, ружовасць, веснавы рух і спеў. Цяпер трошкі халадней.
Прыязджаў Генка (мой дзядзька і друг — ён на 4 мес. старэйшы). Яго высакароднасць у дзяцінстве (2—3 кароткія ўснаміны). ёсць у яго талент, душа, але непапраўны дылетантызм, схільнасць да гарэлкі. Адчуванне нейкай прывяласці яго.
27.6.
У. Скарынкін у кнігу «Пасадачныя агні» дае верш «Пасля навальніцы»:
Цяжка быць незалежным
I гордым,
Праўду рэзаць у вочы мане...
Крывадушніку
3 луджаным горлам
Захацелася спляжыць мяне.
Пазайздросціў,
Што лётаў высока
I натхнёныя песні складаў.
Выпаўзае вада з вадасцёку
На гарачы асфальт,
Як удаў.
Абурэннем.
I крыўдай няутольнам
Грудзі сціснуты,
Што ні раблю.
На сурвэтцы
Ля лямпы настольнай
Шнур пярэсты
Згарнуўся ў пятлю.
Не задушыць ён
Палкае слова,
Што клякоча
У маім гарляку.
Праясняецца далеч вяснова —
Будзе свята і ў нас
На вяку!
Сярод вясновай Буяковай —
Ночы
Мяне ў дрымотным
Векавым бары
У адной кашулі
Кінулі аднойчы,
Забылі
Падгуляўшыя сябры.
15.7.
Зноў Зялёнае, летні адпачынак, на які прыпаяа так многа самых неабходных спраў (рукапісы Ралька і Каравушкінай — рэцэнзіі; кніга пра Панчанку — пачаць і скончыць...).