Уладзімір Арлоў
Шрифт:
Знаёмы з фатаздымкаў i фiльмаў рафiнаваны сахарскi краявiд, што разьлягаецца перад табою, зьнячэўку парушыць падсмажаны сонцам да шакалядавага колеру маладзён, якi выйдзе з памаранчавым плястыкавым вядром з-за блiжэйшае выдмы. У вядры асьвяжаюцца бутэлечкi з колай, якую Самiр забаранiў табе пiць гэтаксама катэгарычна, як i есьцi плады кактусаў. Неўзабаве колькасьць маладзёнаў зь вёдрамi зраўняецца з колькасьцю вярблюдаў.
Так, усё больш нацiраючы тое месца, дзе сьпiна пераходзіць у іншую ня менш каштоўную частку цела, ты і будзеш вандраваць сярод зьвечарэлых барханаў — насустрач невыказна прыемнаму адкрыцьцю, што сёньняшнюю ноч табе наканавана бавiць не ў намёце пад аховаю паху вярблюджае мачы, а ў вельмi прыстойным гатэлi гораду Эль-Флявуар, дзе жывуць пяць сотняў людзей i прыкладна столькi ж вярблюдаў.
У гатэлi будзе мiжнародны тэлефон-аўтамат, i парт’е, якога ты навучыш казаць «калi ласка» i «дабранач», знойдзе табе код невядомае яму датуль Беларусi: 011-375. Калi табе ня будзе шкада дынараў, ты зможаш патэлефанаваць у Менск цi ў Полацак i паведамiць, што п’еш цяпер чырвонае вiно ў Сахары, у гарадку, дзе абрываецца дарога i на тысячу кiлямэтраў на поўдзень цягнецца толькi пясок, прастора зэро, населеная мiражамi i таямнiчымi iстотамi кшталту крылатых драмадэраў i белых шакалаў з чалавечымi вачыма. Чарнаскуры парт’е будзе апавядаць табе пра занесеныя пяском i населеныя прывiдамi аазісы, пра сваю леташнюю паездку ў Парыж i пра жыхароў пустынi, якiя, убачыўшы ў руках у госьця пушку запалак, просяць зрабiць iм такую самую i найвялiкшым дзiвам лiчаць iснаваньне дзьвюх абсалютна аднолькавых газэтаў цi цыгарэтных пачкаў.
Старанна падбiраючы ангельскiя словы, гэты сын ускраiны цывiлiзацыi будзе казаць штосьцi яшчэ, i ты — мо таму, што за плячыма ў твайго вiзавi няма звыклага партрэту Бэн Алі — прасякнесься да яго глыбокай чалавечай сымпатыяй, але ягоныя словы ўжо ня будуць дасягаць твае сьвядомасьцi. Табе захочацца выйсьцi ў сахарскую ноч, апусьцiцца, забыўшыся на зьмеяў i скарпiёнаў, на цёплы пясок i падумаць пра тое, што кожнае тваё падарожжа неўпрыкмет ператвараецца ў паломнiцтва да той краiны, якая i ёсьць сапраўднай фата-марганай, бо матэрыялiзуецца адно тады, калi ты пакiдаеш яе, i зьнiкае, растае ў паветры, як толькi ты вяртаесься.
Але перад вяртаньнем у цябе яшчэ застанецца даўжэзны заўтрашнi дзень, якi пачнецца ўсходам сонца пасярод сухога салёнага возера Шот-эль-Джэрыд, адкуль вузкая стужка шашы прывядзе ў аазіс Тазэр: бэтонны сфiнкс у паранджы каля дарожнага паказальнiка; зьвярынец з скарпiёнкаю Маргарытай i салямандрамi Рамэо i Джульетай; фатаграфаваньне за 1 дынар зь нiбыта самым высокiм чалавекам плянэты (2 м 34 см), якi мае схiльнасьць да славянак, у сувязi з чым зьезьдзiў у Маскву, дзе адразу сем фотамадэляў далi згоду выйсьцi за яго замуж; парк атракцыёнаў «1000 i 1 ноч», дзе найбольш арыгiнальным табе падасца пакой, у якiм з натужным пуканьнем намагаюцца выбрацца на волю замураваныя ў цесных гляках джыны.
У апошняй кропцы сафары, горадзе трохсот мячэтаў Кайруане, якi называюць Мэккаю Магрыбу, табе засьвярбiць сфатаграфавацца з гаспадаром дывановае крамы, i ён ветлiва падвядзе цябе да атаманкi пад партрэтам Бэн Алi на тле чырвонага сьцягу.
Гаспадару гэтага царства дываноў ня трэба будзе тлумачыць, што такое Беларусь. «Мiнск. Чернобыл. Лукаш’енка!» — узрадавана загалёкае ён i прапануе набыць любы тавар за палову кошту. I калi ты не захочаш разьвiтацца з дынарамi, ён анi не зазлуе, а з такой самай пэрлiнаваю ўсьмешкаю ад вуха да вуха ўсьцешана паўторыць: «Чернобыл. Лукаш’енка» i тыцне табе ў жывот мясісты палец, як быццам «Лукаш’енка» — гэта ты.
У аэрапорце ты зноў адчуеш дотык ягонага пальца з залатым пярсьцёнкам, i тваiм апошнiм афрыканскiм уражаньнем застанецца цёплы позiрк брывастага тунiсiйскага бацькi.
Пяць трупаў у басэйне?
Iх не было. Бо калi бацька абвясьцiў лiдэраў палiтычных партыяў тэрарыстамi i ворагамi народу, тыя, перайшоўшы на нелегальнае становiшча, пасьпелi эмiграваць.
Алаг акбар, i няхай доўжыць ён на зямлi цень таго, хто iдзе шляхам праведнiкаў, — сьпявае пасярод Сахары твой знаёмы эль-флявуарскi муэдын, i ты можаш не ўдакладняць, каго ён мае на ўвазе.
Сьнежань, 1996
Адкусі галаву вароне
Не пяюць пеўні ў Нэсэбры
Жнівеньскія маргіналіі
Анкляў Радзімы
Колькі параў амаль дарослых дзяцей, супольны інтэлект якіх прыкладна роўны інтэлекту жуйкі або недакурка, так і ня сьцямілі ўва ўкраінскай мытнай дэклярацыі, што такое «громадянство», ня кажучы ўжо пра «країну народження».
Субтыльная расейскамоўная бляндынка да свайго пяцігадовага Тадзіка заўсёды гаворыць па-польску. Дагледзеўшы да канца дэманстраваны празь відэаплэеры эратычны фільм, бляндынка абурана верашчыць, каб «больше такую гадость не показывали».
Да тваёй беларускай мовы ў аўтобусе ставяцца па-рознаму. Тадзікава маці — зьдзіўлена. Немаладая міністэрская дама — абсалютна індыфэрэнтна. Кіроўцы пераходзяць на «Вы». Прадстаўніца турфірмы зьлёгку палохаецца. Палкоўнік увесь час сьпіць.
Палкоўнік