Вход/Регистрация
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
вернуться

Мінскевіч Серж

Шрифт:

Толькі цяпер погляд Бедалдая стаў менш напружаным.

— Прашу, ідзіце за мной, — сказаў яму маг Ніціч.

— А вы кіруйце за мной, — дружалюбна запрасіў Бернет астатніх.

Маг Ніціч і кат спусціліся па шасце, што вісеў ў лесвічным праходзе, да самога «кораня» скалы. Сякера ката лёгка рассякала шэры камень. Бедалдай хутка адшчапіў ад скалы дзве пліты для Алеоллы і Арціна, закругліў куты, каб яны не былі занадта вострымі. Дзвюх пліт было дастаткова. Сам Бедалдай і кот Міамурмарор паляцяць на сякеры, мастак Дроздзіч — на шчыце мага Ніціча, а Арцін з Алеоллай — на высечаных плітах.

Бедалдай і маг Ніціч вярнуліся ў грот.

Віцязь Бернет адвёў сваіх спадарожнікаў па пячорнай галерэі ў зброевы пакой. Ён адамкнуў велічэзны замок і адкрыў дубовыя дзверы:

— Выбірайце.

Выбіраць, праўда, амаль не было з чаго.

— Мячы мы робім з зубоў рыб, якіх разводзім у вадзяным рове, але цяпер, як вы самі бачыце, засталося ўсяго два кінжалы. Затое ёсць кальчугі з рыбінай лускі — нашы рыбы, як і змеі, змяняюць скуру. Нядаўна гэта адбылося. Іх луска надзвычай трывалая і гнуткая.

Мастак Дроздзіч і Алеолла ўзялі сабе па кінжале, а Арцін заявіў, што зможа абысціся сваёй каменнай сякерай.

— Ды ўжо... — скептычна ўсміхнуўся Бернет, гледзячы на каменную сякеру Арціна, — не вельмі застрашвае. Вазьмі лепш кінжал з зуба рыбы. Ён трывалы і востры.

— Лепш бы вы, дазорцы, далі нам свае шчыты і зброю — усё роўна спіце.

— Гэта цяпер спім. А калі змена скончыцца, уступім у баявы шыхт. Лятучы шчыт у кожнага віцязя персанальна выліты і падагнаны. А раптам мне давядзецца ляцець за параненымі? Альбо прыйдзецца адбіваць палонных? Таму, на жаль, ні свой шчыт, ні свой меч я даць не магу. Такое ў нас вайсковае правіла.

— Ды добра, я пажартаваў, — ганарліва адказаў Арцін, — я будучы віцязь, і не прыстойна віцязю ваяваць чужой зброяй.

— А кальчугу апрануць я вам настойліва раю, — сказаў Бернет.

Арцін, Алеолла і мастак Дроздзіч апрануліся ў рыбіну луску і сталі падобнымі да дзіўных іхтыяндраў — людзей-амфібій. Самым фантастычным з усіх выглядаў кот Міамурмарор: галава — вушаста-вусатая, грудзі і спіна — рыбіныя, а лапы — звычайныя, кашэчыя, пакрытыя вогненна-апельсінавай поўсцю ў чорную палоску. У ягонай кальчузе давялося прарабіць дзірку для хваста. Калі кот варушыў лапамі і тузаў хвастом, стваралася ўражанне, што гэта сам вогнік — падземная істота з целам з агню, чамусьці закутая ў рыбіную скуру.

— Мне зброя не трэба, — Міамурмарор не любіў кінжалы, нажы, дзіды — бо яны зроблены для людскіх рук, таму і не зручныя для катоў, — мне досыць уласных кіпцюроў і іклаў, — пры гэтым кот прашыпеў, выпусціў кіпцюры, раззявіў пашчу і паказаў іклы, пусціў асляпляльную іскру па поўсці...

— Зброя табе і не трэба. Ад аднаго твайго выгляду можна самлець са страху, — сказала Алеолла.

Бернет выбраў кальчугу для Бедалдая — прыкінуў па сваім памеры, і пасля ўсе вярнуліся ў грот.

Маг Ніціч і Бедалдай тым часам паднялі на пад’ёмніку дзве высечаныя са скалы пліты.

— Значыць так, — пачаў тлумачыць маг Ніціч, — вы, мастак Дроздзіч, проста апранаеце шчыт, як заплечнік, і ляціце спакойна. Шчыт вас даставіць сапраўды да месца прызначэння. Ваша сякера, Бедалдай, двухбаковавострая, таму таксама будзе ляцець прама, але павольней, чым шчыт Дроздзіча, бо футарал нягеглай формы. Аднак цяжэй усіх будзе Алеолле і Арціну. Вам, сябры мае, давядзецца прыціскаць пліты да свайго торсу і ляцець на іх — гэта не так зручна, як калі б яны былі ў вас за спінай. Глядзіце, не саслізніце з іх, і не адпусціце! І ляцець вы будзеце яшчэ паволь­ней, чым Бедалдай. Таму парадак будзе такі: першымі ляцяць Арцін і Алеолла, потым Бедалдай з Міамурмарорам, і самым апошнім — мастак Дроздзіч. Прызямляцца вам нельга — не ўмееце, таму будзеце прывадняцца ў возера. Спачатку нашыя віцязі так заўсёды рабілі. З-за гэтага іх лічылі воднымі жыхарамі. Мастак Дроздзіч, шчыт пакінеце ў возеры — які-небудзь віцязь за ім потым злётае. Калі будзеце на зубцы балкона — уніз не глядзець — будзе пяткі калоць і галава кружыцца. Зразумела?

— Так, — адказалі ўсе, акрамя ката Міамурмарора.

— У мяне пятак няма. І наогул, я кот горны. Вышыні не баюся.

— Ну, пра цябе я і не казаў, — усміхнуўся маг Ніціч. — А цяпер, Алеолла, паслухай, — ён падышоў да дзяўчыны, дастаў з мяшочка, які вісеў у яго на поясе, залаты кубік для гульні, і працягнуў ёй. — Гэта табе. Кінеш яго — калі выпадзе «шэсць» — у небе над табой адбудзецца невялікая ўспышка. Наш дазорца ўбачыць яе — і віцязі прыляцяць на дапамогу.

— Не, — рашуча сказала будучая яснапанна, — у вашых віцязяў і так шмат працы. Я пастараюся са сваімі праблемамі справіцца самастойна.

— Так-так, — падтрымаў яе Арцін, — а то ж у вас бесперапынная вартавая служба.

— Шкада, — неяк замарудзіўся маг Ніціч. — Ну, як хочаце,

— Лепш дайце гэты кубік мне, — нечакана парасіў кот Міамурмарор.

— А табе гэта навошта? — дакорліва паглядзела на ката Алеолла.

— Аддам стрыечнаму брату — Варгіну, хай вашыя віцязі яго ў замак запросяць — у гэтага цара Ранэона ў галаве столькі ўсялякіх стварэнняў завялося!

— Вядома! — узрадавана ўсклікнула Алеолла. — Трэба ж гэтага старога выпусціць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: