Вход/Регистрация
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
вернуться

Мінскевіч Серж

Шрифт:

— Не зацягне. А калі зацягне, дык я выцягну, — упэўнена прамовіў кот Міамурмарор.

— Добра, — пагадзіўся мастак Дроздзіч. — Паспрабуем.

— Эх. «чацвёрка», — ледзь не застагнаў ад прыкрасці Бедалдай.

Алеолла ўжо хацела сабраць кубікі, як раптам мастак Дроздзіч заявіў:

— Стоп! Стоп! Цяпер мая чарга!

Разам з Міамурмарорам яны падышлі да стала. Мастак Дроздзіч узяў кубік, а кот паклаў галаву на стол, заплюшчыў вочы, заткнуў лапамі вушы, затаіў дыханне, каб засяродзіцца толькі на дотыку.

Як і дамаўляліся, мастак кінуў кубік так, што той кутком зачапіў вус ката. Міамурмарор тузануў губой, чхнуў і адкрыў вочы:

— Усё ясна.

— Што ж мне выпала? — шумна занепакоіўся мастак Дроздзіч і стаў вачамі шукаць кубік.

— Ды якая розніца.

— Не, я хачу ведаць, — заўпарціўся мастак Дроздзіч.

— Мастака таксама «засмактала», — адзначыў для сябе кот Міамурмарор.

— Пасуньцеся, — рэзкім, змененым голасам загадаў Дроздзіч, груба праціснуўшыся паміж Алеоллай і Арцінам, ён сеў на тапчане. — Гуляем далей!

— Нічога, нічога, — прамуркатаў кот Міамурмарор.

Ён узяў футарал з сякерай Бедалдая і засунуў яго далей пад стол. Ніхто з гульцоў, якія сядзелі на тапчане, нават гэтага не заўважылі — настолькі ўсе яны былі захоплены гульнёй.

— Стоп! — раптам люта прарыкаў кот, ён зласліва бліснуў зялёнымі вачамі цюкнуў кіпцюрамі па стале і нахабным тонам прахрыпеў:

— Цяпер кідаць буду я!

— Добра, добра, — паддаўся такому напору Бедалдай. — Не кіпяціся, браце.

Кот двума лапамі ўзяў адзін кубік і пачаў трэсці. Міамурмарор не заўважыў, як хтосьці ўвайшоў у пакой, але ён гэта пачуў, праўда і вухам не павёў — і працягнуў трэсці кубік.

— Ну-ну, давай кідай, а мы паглядзім, — падахвоціў яго маг Ніціч.

Кот, не абарочваючыся, адказаў:

— Калі ласка, глядзеце, — і кінуў косць.

Кубік каціўся нядоўга — адразу ж спыніўся. Выпала «шэсць». Кот кінуў наступны кубік. Выпала «пяць», затым «чатыры», «тры», «два», «адзін».

— Раз. — хорам вымавілі Бедалдай, Алеолла, Арцін і мастак Дроздзіч.

— Брава-брава, — з іроніяй запляскаў у ладкі маг Ніціч. — Але так павінна адбыцца шэсць разоў запар.

— Калі ласка, — абыякава вымавіў кот Міамурмарор.

Ён сабраў кубікі і пачаў зноў кідаць. «Пірамідка» штораз паслухмяна выпадала.

— «Пятая» пірамідка, — лічылі ўсё, акрамя мага Ніціча.

І вось кот пачаў кідаць шостую «пірамідку». На кубіках паслухмяна выкідваліся «шэсць», «пяць», «чатыры», «тры», «два». Калі Міамурмарор узяў кубік у лапы і кінуў — у пячорным пакоі ўсталявалася мёртвая цішыня. Вочы ўсіх, хто сачыў за гульнёй глядзелі на кубік у лапах ката.

Міамурмарор кінуў яго на стол, той, ціха грукочачы гранямі, пакаціўся і раптам, як чымсь спынены, застыў. На верхняй грані была адна белая кропка.

«Адзінка!», «Шостая пірамідка запар!» — прамовілі ўсе.

Усе, акрамя мага Ніціча.

Усе, акрамя мага Ніціча, закруцілі галовамі ў чаканні цуду, але ніякага цуду не адбывалася.

— А дзе ж цуд? — спытала Алеолла ў мага.

— Дзе цуд? — спыталі ўсе.

— Як дзе? Вось жа ён, — развёў рукамі маг Ніціч.

— Дзе ж? Міамурмарор, ты што-небудзь адчуваеш? — паглядзеў Бедалдай на ката з надзеяй.

— Я. Так. Адчуваю.

— Што?

— Што ж?

— А тое, што цяпер вы вольныя! — прамовіў кот Міамурмарор. — Казала мне мая бабуля, ангорская дымчатая котка: «Кідаць косць сабе пад лапы вельмі небяспечна, можна і спатыкнуцца».

— Гэта, вядома, выдатна, — прамовіў маг Ніціч, — але як у вас атрымалася здзейсніць гэты цуд?

— А ў нас тут, — хітра ўсміхнуўся кот Міамурмарор, — сякера пад лаўкай, ці пад сталом схаваная. Магічная, між іншым.

— Яго самога трэба прымусіць кінуць гэтыя кубікі! — гнеўна сказала Алеолла. — Бедалдай! Арцін! Трымайце яго! Гэта ў іх галоўны разбойнік!

— Супакойцеся, супакойцеся, — папрасіў мастак Дроздзіч.

Але Бедалдай з Арцінам рынуліся да мага.

— Ціха! — сыкнуў кот Міамурмарор.

— Ціха ўсім! — у пячорны пакой зайшоў Ром Ончар.

Яго громападобны голас прымусіў усіх спыніцца.

— Прашу ўсіх падняцца да мяне, — ветліва папрасіў маг Ніціч.

XXIII

НА ШЧЫЦЕ ТАКСАМА МОЖНА ЛЁТАЦЬ. ТЭОРЫЯ

Дзіўна, што ў зале, дзе жыў маг Ніціч, ужо стаяў накрыты стол з мноствам страў: садавіна, пірозівы, сокі, малако, смятана, бліны, тварожны пудынг, упрыгожаны трускалкамі, разнастайныя сыры. Каля стала расстаўлены крэслы-гушкалкі. Іх было сем — роўна па ліку гасцей, плюс сам маг і ваявода. Як быццам гаспадар загадзя рыхтаваўся да сустрэчы.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: