Шрифт:
Фаўст (натхнёна)
Трымаю ключ! І новых сіл парыў Напоўніў грудзі мне і новы шлях адкрыў.Мефістофель
Распаленая скажа там трывога, Што скончылася ўжо твая дарога. Каля агню ахвярнага, дарэчы, Ты ўбачыш Мацярэй, багінь пустэчы. Сядзяць, стаяць і ходзяць, як жывыя, Стварэнне і пераўтварэнне — іх стыхія, І ў пустаце, ў маўклівасці натуры Лунаюць цені нейкія і крэатуры. Там бачаць толькі схемы сутнасці. І ты Не бойся там ніякае бяды. Ідзі рашуча, боязь адгані, Ключом ахвярнік той — крані.Фаўст робіць энергічны рух ключом.
Так, правільна! Далей здабыча — Цябе сама на роўны шлях пакліча. Пакуль яны спахопяцца, дык ты, вядома, Павінен быць з трыногай гэтай дома. А тут пасля, разбіўшы чары тлену, Ты выклічаш Парыса і Алену — У фіміяльным дыме і тумане Любы герой антычнасці паўстане. Пішу на твой рахунак гэты чын — Ты першы подзвіг зробіш. Ты — адзін.Фаўст
А што цяпер?Мефістофель
Нагою тупні. Там унізе Таксама тупні і назад вярніся.Фаўст тупае нагою і апускаецца.
Каб хоць з ключом усё пайшло на лад — Цікава мне, ці вернецца назад?Ярка асветленыя залы
Імператар і васалы.
Двор у хваляванні.
Скарбнік
Спяшайцеся, прыйшла пара Пацешыць духамі гаспадара!Кашталян
Паслаў спытацца ён, чаго вы Яшчэ дагэтуль не гатовы?..Мефістофель
Вось-вось вярнуцца м`aе кампаньён: Калі, і што, і як — на гэта ён, Супольнік мой, вам дасць адказ; Бо ён рыхтуе духаў на паказ — Каб адрадзіць красу антычнай гераіні, Заглянуць трэба ў чарнакніжныя глыбіні.Кашталян
Я вам наказваю, не кнігам,— Выконвайце загады мігам.Бялявая (Мефістофелю)
Адно слаўцо! Прашу я вашых чар — Глядзіце, чысценькі мой твар, А як вясна настане — канапаты, Што мне рабіць з ім? Дайце рады!Мефістофель
Ай-яй! Канфузная хімера — У плямах, ясачка, нібы пантэра. Найлепшы вынік дасць ужытак Гаючай выцяжкі з жабіных лытак. Патрыце маззю моднаю па скуры, І чыста будзе з першай працэдуры.Чарнявая
Дапамажыце і ў маёй бядзе: Мне курч скруціў і высушыў нагу, І я цяпер нязграбная ў хадзе, І выдыгацца нават не магу.Мефістофель
Дазвольце наступіць на ножку, пані.Чарнявая
Ой, што вы, знак такі ў каханні…Мефістофель
Мой дотык мае большае значэнне, На ўсякую хваробу ёсць лячэнне: Клін клінам б’юць, мы ж ножку ножкай лечым, Як у каханні нешта нечым.Чарнявая (ускрыкнуўшы)
Авой! Авой! Як жарабец! Баліць!Мефістофель
Ну, вось і той бядзе канец! Гарцуй, красунечка, ляці ў танок І не шкадуй цяпер ні рук, ні ног.Дама (прыціскаючыся)
Пусціце! Што мне вашы ногі. Дарогі дайце мне хутчэй, дарогі! Люблю яго, душа палае, А ён сабе і не шманае.Мефістофель
Ну што ж, лічыце — ўсё ў парадку; Вось вугалёк вам; у віхуры танца Вы абніміце вашага абранца І чырканіце спрытна па азадку — А гэты вугалёк тады Лыкніце, толькі без вады — Каханак будзе ноч у ноч запар, Як цюцька, вартаваць ваш будуар.Дама
А не атрута?Мефістофель (абурана)