Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

Пайшла катрынка зноў дуднець! З табой ніяк не вылезеш з нягод, Навыдумляў уяўных перашкод, Каб за парады плату мець. Не скавычы. Дастань. Ты ж, балазе, Спраўляцца ўмееш на адной назе.

Мефістофель

Паганцам я не ўказ, прыход не мой — Свае там Зеўсы ў іх, Люцыпар свой. А выйсце ёсць.

Фаўст

Хутчэй кажы!

Мефістофель

Адкрыю тайну, хоць не ад душы: У адзіноце недзе царствуюць багіні. Няма ні часу, ні прасторы ў іхняй сферы. Сказаць баюся, слова ў горле стыне — То — Мацеры{152}.

Фаўст (уражаны)

Як? Мацеры?

Мефістофель

Дай веры!

Фаўст

О Мацеры! — Дзівосныя хімеры!

Мефістофель

Так, так! Дзівосна! Мацеры! Смяротна Зямная плоць, таму і неахвотна Табе таемнасць адкрываю. Смяротным не спасцігнуць іх глыбіні, Ды хочаш ты — і мы зрабіць павінны.

Фаўст

А як прайсці туды, калі спытаю?

Мефістофель

Да іх няма дарогі! Недаступны Іх свет для сутных! Непадсудны Іх свет для судных! У той прасторы Няма канкрэтных катэгорый. Якая ж можа быць дарога Туды, дзе ёсць адно Нічога. Там, зразумей, суцэльны вакуум.

Фаўст

Зноў кухняй пахне, мілы кум, А мы ж не ў ведзьмы ля пліты, Няма чаго малоць лухты! Я сам у штуках добра налаўчыўся: Вучыў пустому, пустаце вучыўся, І чым глыбей я свой прадмет тлумачыў, Тым болей супярэчнага ў ім бачыў. Ці не мяркуеш часам ты, што мушу Пра тое толькі я і дбаць, Каб чорту найхутчэй аддаць Сваю цалюсенькую душу?

Мефістофель

Той, хто памёр і акіян пустэчы Пераплывае, — бачыць рэчы, Як ёсць яны ў жыцці: у ціхім моры Дэльфінаў рэзвыя падскокі, У небе — сонца, месяц, зоры І ўсцяж чародкамі аблокі. А ў той пустой, парожняй зеўры Не ўбачыш яснасці, не ўбачыш цемры. На цвердзь нагой не ступіш ты У свеце вечнай пустаты.

Фаўст

Як містагог гаворыш ты, нібыта Табе дурыць патрэбна неафіта!{153} Я — Фаўст, а не прыслужнік паслухмяны, Не буду з полымя цягаць каштаны. Што б ні было, ў пустэчу я тваю пайду І, страху плюнуўшы бясстрашна ў твар, Сваю памножу сілу там і гарт. Наперад! У Нічым я Ўсё знайду!

Мефістофель

Хвалю за рызыку! Ідзі адважна, горда, Бо добра ўцяміў ты навуку чорта. Вось ключ.

Фаўст

Навошта рэч у вечнасць несці?

Мефістофель

А ты бяры, яна не просіць есці!

Фаўст

Расце ў руцэ! Блішчыць, як сонца ззяе.

Мефістофель

Пасля пабачыш, што ён адчыняе І да якіх прызначаны дзвярэй! Ідзі! Ён завядзе да Мацярэй!

Фаўст (жахаецца)

О Мацеры! Ад грамавога слова Усё ў маёй душы застыць гатова.

Мефістофель

Баішся новых слоў і з’яў? Навошта? Перажаваную ты любіш казань, З якое сокі павысмоктваў блазан? — Пара цаніць дзівосы поўным коштам.

Фаўст

Здранцвеласцю — сябе не задаволю, Жаханне — вось што трэба мне на долю! Нам свет пачуцці даў, мы сэрца маем; Жахаючыся, вечнасць адчуваем.

Мефістофель

Ляці ж уніз! Сказаў бы лепш — угору! Пакінь наш свет, дзе з тлену ўсё паўстала. І там сярод спрадвечнага прастору Суцешся тым, чаго ўжо тут не стала. Узвысся й небыццёвае пабач! Ідзі і ключ бяры! Жадаю ўдач!
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: