Шрифт:
Фаўст
Не бачыў век такога я сафіста.Мефістофель
І ў чорта інтэлект узрос. Магу быць пэўны, што за нос Паводзіш Грэтхен, урачыста Ёй будзеш клясціся ў каханні, Спяваць ёй будзеш на світанні.Фаўст
Ад сэрца, шчыра.Мефістофель
Не смяшы! Пачнеш трубіць пра вобраз мілы, Пра вернасць сэрцаў да магілы — І гэта шчыра, ад душы?Фаўст
Пакінь! Скажу адно я — вер не вер: Калі ўсяму, што ў сэрцы маю, Я назвы правільнай не знаю, Калі дапытліва цяпер У белы свет іду блукаць, Каб словы ісціны шукаць, Калі агонь, якім палаю, Бясконцым, вечным называю,— Дык хіба ж гэта — прыдур, бзік?Мефістофель
Па-мойму — так!Фаўст
Нашто надсаджваць грудзі! Той, у каго даўгі язык І хто дурыць лаўчэй прывык,— Той — слушны будзе. Хадзем! Здаюся моўчкі сатане, Бо так выгоды болей мне!Сад{61}
Маргарыта пад руку з Фаўстам, Марта з Мефістофелем — прагульваюцца.
Маргарыта
Пан з далікатнасці гатовы Да буднай знізіцца размовы. Павандравалі вы па свеце шмат, І ў вас жыццёвы вопыт за плячыма,— Ці ж можа простая дзяўчына Патрапіць вам у акурат?Фаўст
Ад мудрасці зямной мне горка — Чаруе толькі позірк твой, гаворка…(Цалуе ёй у руку.)
Маргарыта
Як можна цалаваць руку, Шурпатую ад хатняй працы, Бо я ж гатую, мыю, тку — Усё раблю, што скажа маці.Праходзяць.
Марта
Дык пан заўсёды на калёсах?Мефістофель
Што зробіш, лёсу я не ўладца! З тугой бярэш у рукі посах, А так хацелася б застацца.Марта
Калі ты малады, то добра ўсяк: І пасядзець, і ў свеце пабадзяцца. А пераспелы халасцяк, Самотнік горкі без апоры — Ён і памрэ ў галечы й горы!Мефістофель
Пра гэта й думаць цяжка, млосна!Марта
А вы падумайце, пакуль не позна.Праходзяць.
Маргарыта
Як той казаў: пайшоў — забыў імя. А вы пачцівы пан, лагодны, Разумны і высакародны — Навошта вам спатрэбілася я?Фаўст
Павер мне, мілая, што ўся асвета — То пустата адна і слепата.Маргарыта
Ну, што вы?Фаўст
Ах, нявіннасць, прастата — Сама сабе не ведае цаны, Бо, можа, лепшае на свеце — гэта Цнатлівая пакорнасць, без маны…Маргарыта
Ці ўспомніце мяне сяды-тады? А я запомню пана назаўжды.Фаўст
Вы, пэўна, часта на самоце?Маргарыта
Пра гаспадарку трэба дбаць І думаць толькі аб рабоце. Сама ўсё мушу гатаваць, І шыць і мыць — і ўсё адна, Штодзень кручуся да цямна. Хай не харомы, не палаты, Пакінуў тата нам гарод, Садок каля старэнькай хаты. Жыць можна сціпла, мець даход, Калі парадак весці строга. Падаўся брат мой у салдаты, Сястрычка адышла да бога. Хоць з ёю клопатаў было, Ды перанесла б я іх зноў спачатку: Так спагадала я дзіцятку — Як тая красачка расло.