Вход/Регистрация
Фаўст
вернуться

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

Калі, як ты, — анёл!

Маргарыта

Я гадавала Дзіця без мамы і без брата. А тут якраз памёр мой тата, А маму немач прыкавала — Не дай бог іншым — да пасцелі. Як той казаў, паўнютка хата Турбот з нядзелі да нядзелі; І давялося мне адной Карміць малое малаком з вадой — Так я сястры сваёй за маму стала, Так у мяне дачушка падрастала.

Фаўст

Якое чыстае ты шчасце адчувала!

Маргарыта

Ах, не зусім! Пастаўлю я паблізку На ноч дзіцячую калыску: Паварухнецца, я ўстаю, Кладу дзіця ў пасцель сваю, Кармлю і ціха калышу Або ад вечара да ранку, Калі не спіць яно, нашу, І ўсё спяваю калыханку, І кожны рух бяру на вочы. А раніцою — зноў за ночвы, Пасля на рынак і да печы — Дзень цэлы не разгорбіш плечы. Нялёгкая, мой пане, гэта справа — Затое спіш усмак, усмак і страва.

Праходзяць.

Марта

Халасцяка старога выправіць магіла — Жаночая яго не возьме сіла.

Мефістофель

Ну, каб такая вось, як вы, Ды, закасаўшы рукавы, Мяне да сэрца прыгарнула, Ураз бы смак жыцця вярнула.

Марта

Ці ёсць у вас хто на прыкмеце? Прытулак маеце на свеце?

Мефістофель

Як той казаў, агмень ды жонка верна Нам даражэй смарагда й перла.

Марта

Ды не — я пра каханку, даму сэрца.

Мефістофель

О, сэрца ўсюды прадаецца.

Марта

А, божа, я ў тым сэнсе, што жанчыны…

Мефістофель

На жарты з дамаю свае прычыны.

Марта

Не, вамі я не зразумета!

Мефістофель

Вы проста ягадка, а не кабета!

Праходзяць.

Фаўст

А ці мяне адразу ты пазнала, Калі ўвайшоў я сёння ў сад?

Маргарыта

Я так збянтэжана стаяла І апусціла вочы.

Фаўст

Я сабе дазволіў шмат Тады, сустрэўшыся каля сабора. Прашу мне вольнасць дараваць.

Маргарыта

Узрушанасць сваю няскора Змагла я ў сэрцы ўтаймаваць. Не чула я яшчэ дакораў, Што я лядашчая, благая. Ах, думала, няўжо твой нораў Такі, што ўжо няма і спасу, Ці не падумаў ён, што я такая… Што можна ўзяць мяне адразу? Прызнаюся: чаму, не знаю, Прыхільнасць я да вас у сэрцы маю. Але сябе тым часам дакарала, Што крыху вас пашкадавала.

Фаўст

Каханая!

Маргарыта

Хвіліначку!

(Зрывае рамонак, ірве пялёсткі.)

Фаўст

Не рвіце.

Маргарыта

Гульня!

Фаўст

Ды ну?

Маргарыта

Прашу, з мяне не кпіце!

(Абрывае пялёсткі і шэпча.)

Фаўст

Што шэпчаш ты?

Маргарыта (напаўголаса)

Кахае — не!

Фаўст

Анёлак мой!

Маргарыта (шэпча)

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: